КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713596 томов
Объем библиотеки - 1406 Гб.
Всего авторов - 274796
Пользователей - 125122

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Гронкі гневу [Джон Стэйнбек] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Джон Стэйнбек Гронкі гневу

Раздзел першы


На чырвоныя землі і частку шэрых зямель Аклахомы апошнія дажджы падалі мякка і не размылі сухую, патрэсканую глебу. Плугі ўдоўж і ўпоперак прайшліся па канаўках — слядах дажджавых ручайкоў. Пасля дажджоў кукуруза хутка прарасла, на абочынах дарог сям-там вышугалі трава і бур'ян, і пад зялёным покрывам пачалі знікаць шэрыя і цёмна-чырвоныя фарбы. У канцы траўня неба зрабілася бялёсым, і аблокі, што ўсю вясну віселі кучкамі высока ў небе, паступова расталі. З дня ў дзень сонца апякала гарачымі промнямі падрослую кукурузу, і па краях зялёных расткоў пачалі праступаць карычневыя беражкі. Хмары наплывалі і хутка знікалі, а неўзабаве і зусім перасталі збірацца. Ратуючыся ад сонца, пустазелле набыло цёмна-зялёны колер і ўжо не перакідвалася на новыя ўчасткі. Паверхня зямлі запяклася ў тонкую цвёрдую скарынку, і па меры таго як выцвітала неба, выцвітала і зямля — чырвоная ружавела, а шэрая выгарала да белізны.

У размывах, што засталіся пасля дажджоў, зямля асыпалася сухімі струменьчыкамі. Шмыгаючы па іх, суслікі і мурашкаеды абрыналі маленькія лавіны пяску. Дзень за днём жорстка паліла сонца, і лісце маладой кукурузы траціла пруткасць і прамізну — спярша ліст крыху прагінаўся пасярэдзіне, потым падоўжная жылка яго слабела і ён панікаў долу. У чэрвені сонца пачало пячы шалёна. Карычневыя палоскі па краях кукурузных лістоў шырэлі, падбіраліся да галоўнай жылкі. Пустазелле зморшчылася, яго бадыліны паніклі верхавінкамі да каранёў. Паветра зрабілася празрыстае, неба зусім зліняла, зямля таксама з кожным днём усё больш блякла.

На дарогах, — там, дзе па іх хадзілі работнікі, дзе зямлю крышылі колы павозак і рассякалі конскія капыты, скарынка запечанай гразі ператваралася ў пыл. Усё, што рухалася па гэтых дарогах, падымала яго ў паветра — пешаход узнімаў верхні пласт пылу сабе па пояс, фургон віхурыў пыл на вышыню агароджы, за аўтамашынай ён клубіўся воблакам і потым доўга не асядаў на зямлю.

Калі чэрвень ужо напалову прайшоў, з Тэхаса і Мексіканскага заліва насунуліся вялікія хмары — цяжкія, навальнічныя. Людзі на палях задзіралі ўгору галовы, уцягвалі носам паветра і выстаўлялі насліненыя пальцы, каб праверыць, ці ёсць вецер. Коні трывожна пераступалі з нагі на нагу. Чорныя хмары крыху апырснулі зямлю і імкліва паплылі далей, у іншыя краі. Пасля іх неба засталося такое ж бледнае, сонца па-ранейшаму моцна пякло. Дажджавыя кроплі прабілі ў пыле маленькія ямкі, сям-там абмылі кукурузнае лісце — і толькі.

Услед за хмарамі павеяў мяккі ветрык, ён гнаў іх на поўнач і лёгка пагойдваў падвялы кіяшнік. Мінуў дзень, і вецер набраў сілы, але дзьмуў роўна, без парываў. Пыл падняўся з дарог у паветра і апускаўся на пустазелле, што расло ўзбоч палёў, і ўскрай іх на кукурузу. Потым вецер падзьмуў моцна і рэзка, накінуўся на ўжо засохлую глебу. Мала-памалу неба пацямнела ад вірлівага пылу, а вецер усё шастаў па зямлі, крышыў яе і зносіў з сабой. Неўзабаве ён яшчэ больш разгуляўся. Сухая скарынка зямлі пад яго напорам лопнула, і над палямі падняўся густы пыл, які цягнуўся шэрымі, касматымі, як дым з коміна, пасмамі. Кукуруза змагалася з ветрам, шапочучы сухім лісцем. Тонкі пыл не асядаў на зямлю, а высока ўзнімаўся і знікаў у пацямнелым небе.

А вецер усё мацнеў, шмыгаў пад камяні, выдзьмуваў усё — і салому, і леташняе лісце, і камячкі зямлі, адзначаючы імі свой шлях. Паветра і неба зусім пазмрачнелі, сонца, што прабівалася скрозь морак, здавалася чырванаватым. Ад пылу пяршыла ў горле. Ноччу вецер зусім раз'ятрыўся, спрытна прабіраўся між каранёў кукурузы, якая адбівалася ад яго аслабелым лісцем, пакуль ён не вырваў яе з зямлі, і тады сцябліны стомлена паваліліся набок, вяршынямі паказваючы кірунак ветру.

Пачало світаць, але не разаднела. У шэрым небе выплыла сонца — мутна-чырвоны круг, які свяціўся сутонлівым, кволым святлом; да вечара сутонне паступова зноў перайшло ў змрок, а над паваленым кіяшнікам завываў і плакаў вецер.

Людзі сядзелі ў дамах, а калі даводзілася выходзіць, яны закрывалі нос хусцінкай і надзявалі акуляры, каб не засыпала вочы пылам.

Зноў настала ноч, апраметная цемра, бо зоркі не прабіваліся скрозь заслону пылу, а святло з вокнаў толькі крыху разбаўляла цемрадзь каля самага жытла. Пыл перамяшаўся з паветрам, і ў гэтай завісі з пылу і паветра было пароўну і таго, і другога. Дамы былі зачыненыя наглуха, дзвярныя і аконныя шчыліны заканапачаныя анучамі, але пыл непрыкметна пранікаў у памяшканне і тонкі, быццам кветкавы пылок, клаўся на сталы, на посуд. Людзі счышчалі яго з плячэй. Вузенькія палоскі пылу прымятала да парогаў.

Сярод ночы вецер пакінуў гэты край, наступіла цішыня. Змешанае з пылам паветра прыглушала гукі нават больш, чым туман. Лежачы ў ложках, людзі пачулі, што вецер сціх, — яны прачнуліся, калі шум яго замёр удалечыні. Яны ляжалі, напружана ўслухоўваючыся ў цішыню. Неўзабаве заспявалі пеўні, але галасы іх гучалі глуха, і людзі