КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713187 томов
Объем библиотеки - 1403 Гб.
Всего авторов - 274653
Пользователей - 125092

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Мой се градок! [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Уладзімір Караткевіч Мой се градок!


Пасяленням чалавечым на месцы, дзе стаіць зараз Кіеў, сорак… дваццаць пяць… (Кірылаўская стаянка) дзесяць тысяч гадоў. Так што, магчыма, яшчэ апошнія неандэртальцы палявалі тут на мамантаў і шарсцістых насарогаў. І так яно і ішло пасля: не зводзіўся на гэтым зручным месцы чалавек. Па берагах рэчак і ручаін, што беглі ў Дняпро. У неалітычных пячорах, над якімі пасля ўзнікла Кірылаўская царква, на Саломенскіх схілах, на Лысай гары. І плямёны трыпольскай, медна-каменнай культуры былі тут. Ішло людское жыццё-быццё, і ў познетрыпольскіх знаходках сафіеўскага тыпу пачынае трапляцца ўжо не толькі ўзбраенне паляўнічага, але і зброя воіна. Трэба было бараніць маёмасць, а значыць, і весці войны дзеля ўзбагачэння захопленым чужым дабром. І прыйшла эпоха бронзы, эпоха вайны. А пасля жалеза. Перад самай вайной археолагі даследавалі Карчувацкі могільнік (Зарубінецкая культура, ІІ ст. да н. э. — І ст. н. э.).

Не трэба думаць, што ўсе гэтыя (і пазнейшыя) помнікі археалогіі — гэта паслядоўная і бесперапынная гісторыя таго самага Кіева, што ёсць сёння. У іх няма развіцця, няма бесперарыўнай традыцыі. Гэта проста: нарадзілася пасяленне — пайшло ў нябыт — зноў вырасла… Няма ніводнага пасялення, якое існавала б увесь час ад эпохі бронзы і ранняга жалеза і аж да сярэднявечча, калі ўзнікла пісьмовая традыцыя, ці крыху раней, да эпохі легендарных братоў — заснавацеляў горада Кія Шчэка і Харыва.

Легенда гэтая, прыведзеная ў летапісу, на жаль, не дае нам дакладнай даты. А археалогія гаворыць нам толькі, што было некалькі дафеадальных селішчаў, якія былі папярэднікамі, існавалі перад стварэннем самага старажытнага кіеўскага гарадзішча замка (недзе ў пачатку другой паловы І тысячагоддзя нашай эры). Магчыма гэта было ўжо і славянскае замчышча (Хатомель на беларускім Палессі адносіцца да таго самага часу, і гэта ўжо — славяне). Магчыма, менавіта аб гэтай рэальнай з'яве і гаворыць летапісная легенда. Мы не ведаем, ці было тое замчышча "градам Кія". І застаюцца яшчэ такія пытанні, як "ці можна назваць тое гарадзішча горадам" (горад — гэта месца, дзе жыхары рамеснічаюць і гандлююць і вырабы свае мяняюць на хлеб, якога самі не вырабляюць у дастатковай колькасці). І застаюцца пытанні культурнага, сацыяльнага, горадабудаўнічага (развіццё гарадской тэрыторыі) адзінства.

Гандаль? Магчыма. Трапляюцца на тэрыторыі Кіева нават манеты старажытнагрэчаскага і рымскага часоў. Абшчыннае пасяленне (большую частку ўсяго вырабляюць для сябе) або горад (большую частку ўсяго вырабляюць на абмен) — гэтага мы пакуль дакладна не ведаем.

…Замкавая гара, дзе нібыта была першая рэзідэнцыя Кія да таго, як ён пабудаваў горад на Старакіеўскай гары? Цяжка сказаць, бо тут культурныя пласты наслойваюцца адзін на адзін ад рубяжа нашай эры. Старакіеўская гара, гарадзішча на якой і атоесамліваюць з "градам Кія"? Невядома. Капішча — яно было тут. Археалагічныя знаходкі сведчаць, што і пасяленне тут было, у ІХ — Х ст. Менавіта тут у ІХ — Х стагоддзях стаялі і два княжацкія палацы, і тут тады ўзнік дзяцінец Кіева, у межах якога горад разрастаўся ў Х — ХІ стагоддзях, атрымаўшы назву "Уладзімірава горада". Тут была першая царква горада, Дзесяцінная.

Вось гэта быў ужо горад. Але цi ён менавiта "горад Кiя"? Гэтага мы пакуль не ведаем. Пiсьмовых крынiц няма, у летапiсах няма дат пра гэты перыяд.

Адзіная ўскосная пісьмовая згадка пра заснаванне трыма братамі горада Куара ёсць у "Гісторыі Тарона", што належыць пяру армянскага храніста Зяноба Глака. А гэта VІІІ стагоддзе. Гэта сведчанне сына народа прадпрымальнага, гандлёвага, які шмат ездзіў і шмат бачыў, пісьменнасць якога была афіцыйна ўведзена ў 396 годзе нашай эры (а хрысціянства было прынята за 95 гадоў да таго і, значыць, таксама не магло абыходзіцца без нейкага пісьма). Словам, "молчат гробницы, мумии и кости. Лишь слову жизнь дана".

І ўсё адно: мясціны кіеўскія дыхаюць старажытнасцю, і параўнаць гэта адчуванне подыху гісторыі, гэтае фізічнае пачуццё павеву вякоў, ветру, часу можна хіба з тым, якое ахоплівае цябе на полацкіх стромах.

Тут ва ўсё можна паверыць, нават у міфічнага апостала Андрэя, які нібыта прыцягнуў сюды крыж аж з берагоў Міжземнага мора недзе на рубяжы нашай эры.

Гэтыя адхоны, зарослыя дзеразой, — сама старадаўнасць. Гэтыя цяжкiя пласты рыжай, жоўтай або чорнай зямлi здаўна-давён хаваюць у сабе бронзавыя рымскiя бляшкi, антычныя камеi — усё сведчыць аб тым, што чалавек сядзеў на гэтых стромах з Зарубiнецкiх часоў i да сярэднявечча… i да нашых часоў. Праўда, толькi на нашай пiсанай памяцi бывалi часы, што на месцы Яраславава горада сто год раслi дрэвы, а раней бывалi, вiдаць, запусценнi яшчэ больш страшныя i доўгiя, чым пасля манголаў, але ўсё ж давайце ўспомнiм, што на тэрыторыi ад Куранёўкi да Пiрагова i ад Лук'янаўкi да Дняпра агульная колькасць рымскiх манет перавышае шэсць тысяч экземпляраў. Лiчыць, што гэта тэрыторыя аднаго населенага пункта, хай самага выдатнага, нельга, i тое,