КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716413 томов
Объем библиотеки - 1424 Гб.
Всего авторов - 275493
Пользователей - 125275

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: Назад в СССР 2 (Альтернативная история)

Часть вторая продолжает «уже полюбившийся сериал» в части жизнеописания будней курсанта авиационного училища … Вдумчивого читателя (или слушателя так будет вернее в моем конкретном случае) ждут очередные «залеты бойцов», конфликты в казармах и «описание дубовости» комсостава...

Сам же ГГ (несмотря на весь свой опыт) по прежнему переодически лажает (тупит и буксует) и попадается в примитивнейшие ловушки. И хотя совершенно обратный

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Артыкулы [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 23


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

раніцы да вечара. З патрэбнымі і зычлівымі людзьмі. А пасля зноў сядзенне за сталом з раніцы да вечара. А пасля зноў рух безупынны.

- Які гэта рух? — спытала жонка.

- А рэдакцыі. Тут толькі і адпачываеш. У Польшчы. Сёння аглядзеў Віланаў, пасля да Лазенак, пасля пешшу да Старога Мяста, пасля па трох музеях, пасля пешшу на Руткаўскега, былую Хмельную. І так прыемна адпачываюць ногі. Не тое што ў Дом друку, пасля да машыністкі (восьмы паверх з сапсутым ліфтам), пасля пешшу на кінастудыю (гадзіны пік), пасля ў адну рэдакцыю, пасля ў оперны, пасля ў другую рэдакцыю, пасля… Ногі вы мае, ногі…

- Але сядзець больш даводзіцца? — спытаў сябар. — За сталом. І спачатку, і пасля.

- Твая праўда. Рэж тры гады. Ну, усё адно, мабыць, жыць будзем з усімі надбаўкамі год восемдзесят дзевяць — дзевяноста. Недзе гэтак да 2019 года. Эфектна, халера на яго! А мо паднапружымся на тры месяцы, і — уяўляеш, жонка? — 2020 год. Ф-ф-фу-у!

- Э-э не-е, — з нейкай незразумелай хцівасцю кажа жонка. — Тут вось далей раздзел: "Гады, якія самі сабе адлічваем".

- Ну нашто, нашто іх адлічваць? — Дужа мне спадабалася ідэя жыць у трэцім тысячагоддзі. Хаця б фізічна. Бо абяцаная на зямлі вечная слава канчаецца, часцей за ўсё, з апошнім, хто пайшоў дадому з цвінтара.

- Не-е, трэба па закону.

- Няхай. Я люблю закон… Без узаемнасці.

- За кожны кілаграм вагі звыш меры — адлічвай адзін год, — прачытала жонка.

- Ужо адлічыў, - сумна сказаў я. — Год. Год, за які я, можа, "Магілу льва" напісаў бы.

- Глупства, — сказала жонка. — Па-першае, не напісаў бы, я цябе ведаю. Па-другое, я год змагалася, каб пахудзець на пяць кіло, і за гэты час ні пра якія кнігі не думала, а толькі пра патэльню смажанай бульбы са скваркамі. І ў выніку…

- І ў выніку адлічы ад свайго жыцця два гады: адзін інтэлектуальны, другі — тыя пяць кіло, што не скінула, — сказаў я.

- Ці паліш? — замяла размову жонка. — Адлічвай, калі ніжэй дваццаці папярос у дзень — два гады, калі 20–40 — ад трох да сямі, больш, чым сорак — восем-дванаццаць год.

- Гэта як калі. Часам 20. А калі выклічуць куды ці ты пачынаеш біць у пастронкі, то й пяцьдзесят. Сячы галовы дванаццаці маім гадкам.

- "Ці п'еш? — пытае са значэннем, бы на дыване ў начальніка, анкета. — Калі трохі і ад часу да часу — далічы (!) тры гады. Калі горкі п'янчуга — адлічы восем".

- Што такое горкі п'яніца? — спытаў я.

- Ну той, хто адпівае, — сказаў друг. Хто адсёрбвае, прысёрбвае, распівае, папівае, прыхлёбтвае, цягне, смокча, дудоліць, пацягвае, хвошча, глытае, дзьме, глокча, залівае, зашыбае, прыкладаецца, прымае, закладвае, прыкладаецца да бутэлькі, залівае за каўнер, трымаецца шклянкі, п'е без просыпу, мяртвецкі, горкую, п'яны як бэля, як бочка, п'е як конь. Той, хто алкаголік, алкаш, хто набіраецца, як жаба гразі, хто прапойца, не дурань выпіць, хто запівоха, пітух, півар, бражнік, паклоннік Бахуса і зялёнага змія. Хто нецвярозы, хмяльны, у стане ап'янення, касы, падгулялы, хто языком не варочае, у каго заплятык языкаецца.

- Ты што, мне слоўнік сінонімаў чытаеш?

- Не. А ўвогуле, я чытаў, што алкаголю, сухога віна, можна выпіць палову літра на год. Акадэмік адзін пісаў. Філосаф-медык. Здаецца, Кайгародскі. Ці ў "Літаратурцы", ці ў "Навуцы і жыцці".

- І я чытаў, - уздыхнуў я. — А што рабіць? Тут адных свят на год — сем, не лічачы рэлігійных, якія не святкуеш, але… Ды дзён нараджэння ў адной сям'і тры. Ды ў сяброў лепшых дзесяткі тры. Ды сваякоў паўсюль. Ды публікацыя ці кніга, ды… не, тут у паўлітру сухога не ўлезеш. Цяжкае жыццё, і спачынку няма. І таму я языком не варочаю, у куражы, лыка не вяжу, п'яны, як зюзя, падшафэ і ўвогуле гатоў.

Махнуў рукою:

- Не ўлезеш у акадэмікаву норму. Пішы, горкі. Пі маю кроў. Адбірай восем год. Адзінае суцяшэнне, што ў абстынентаў, у поўных цвярознікаў, адзін год адбіраецца. Таму што калі горкае п'янства прычына хвароб, то невялікая колькасць гарэлкі дапамагае перажыць стрэсы, дазваляе расслабіцца, а абстынент у выпадку стрэсу хаваецца за свае парашкі, а яны шкаднейшыя, чым чарка гарэлкі. Добра, што я хаця не абстынент.

- І я тое ж думаю, — з палёгкаю сказаў сябар. — Ну а далей.

- Далей, — драпежна кажа жонка, — гады, што залежаць ад цябе. Ці дбаеш аб форме? Рэжым, спорт, плаванне, пешы турызм, бег па інф… цьфу, па здароўе — далічы тры гады.

- З часу да часу. Нерэгулярна. Галоўным чынам у выглядзе пікнікоў.

- Не лічыцца. Ці клапоціцеся аб здароўі? Ці кантралюеце ціск і сэрца?

- Прымусова, — сказаў я. — У нас лекары такія — душу вымуць. Хоць бы Н. Д. Трапіш у кіпцюры — не вырвешся. Пра лечкамісію і не кажы. Гразіліся пяць метраў вантробы выразаць. А чаго мне тады вылічаць па чатырох папярэдніх пунктах?

- Плюс два.

- Ці любіш спаць?

- Люблю. Хаця і не заўсёды.

- Мінус чатыры.

"Ці ездзіш аўтамабілем? Ці ліхач, ці бравіруеш? Калі так — адлічы 2".

- Чужымі — езджу. Адлічаю — у сябе. Ім асалода без двух гадоў, а мне — страх без двух.

- Ці жанаты?

- Так.

- Далічвай тры гады.

- Да-ліч-вай? — абурыўся я. — Я б гэтыя тры — адлічваў. Ад-ліч-ваў.