КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712996 томов
Объем библиотеки - 1402 Гб.
Всего авторов - 274606
Пользователей - 125084

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Інтэрв'ю [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Уладзімір Караткевіч Інтэрв'ю

Кожная кніга — частка жыцця


Пiсьменнiк Уладзiмiр Караткевiч добра вядомы не толькi беларускаму чытачу. Праўда, знаёмства часцей за ўсё бывае завочным. Уладзiмiра Сямёнавiча не часта ўбачыш на сустрэчах, хаця па характары чалавек ён таварыскi. Проста вельмi шмат часу адбiрае карпатлiвая праца над кожным творам.

I ўсё ж пiсьменнiк выкраiў вольную хвiлiну, каб сустрэцца з прыхiльнiкамi яго творчасцi — работнiкамi нашага аб'яднання. Сустрэча была арганiзавана таварыствам кнiгалюбаў завода “Электронiка”. Многiя чытачы газеты звярнулiся ў рэдакцыю з просьбай задаць Уладзiмiру Караткевiчу шэраг пытанняў, якiя iх цiкавяць. Мы выбралi найбольш тыповыя.

— Уладзiмiр Сямёнавiч, вядома, што ў лiтаратуру Вы прыйшлi як паэт, а потым сталi празаiкам. Чым гэта можна растлумачыць? (В. А. Стасеў, начальнiк ЦЛВТ завода “Электронiка”, Н. А. Мацюшка, iнжынер-канструктар ЭМА).

— Я сутыкаўся з такой думкай: празаiкам быць лягчэй, чым паэтам, рыфма толькi вымотвае душу. У дадзеным выпадку, вiдаць, не заўсёды можна паставiць знак роўнасцi. Ды i навошта? Аднак дазволю заўважыць: верш — гэта не больш складаная рэч, чым празаiчны твор. Некаторыя так жа лёгка пiшуць вершы, як i апавяданнi. Прычым iмкненне “рыфмаваць” звычайна выяўляецца ў пачатку творчага шляху пiсьменнiка. Так жа сама, напэўна, як i ў многіх людзей у раннiм узросце. Адны кiдаюць затым гэты занятак, у iншых ён зацягваецца.

Я таксама рана пачаў пiсаць вершы. Потым гадоў дзесяць быў перапынак. Пасля гэтага зноў узяўся за пяро, даслаў напiсанае ў часопiс “Полымя”. Надрукавалi. Адсюль i пачаўся мой шлях у лiтаратуру. Калi я выйшаў з “дзiцячага ўзросту”, узнiкла жаданне гаварыць з людзьмi мовай прозы. Мне здаецца, такi пераход натуральны. Проза прыходзiць пазней. Часта ж для стварэння значнай рэчы патрабуюцца доўгiя гады, здараецца i цэлыя дзесяцiгоддзi. А вершы — гэта выяўленне найвышэйшага напружання чалавека ў адпаведныя хвiлiны.

— Якiм чынам удаецца Вам знаходзiць матэрыял для будучых твораў? (Л. I. Салаўёва, кантралёр АТК, Е.В.Аўсяннiкава, зачыстчыца цэха № 33).

— Па-рознаму. Скажам, штуршком для напiсання аповесцi “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi” паслужылi два радкi ў старой кнiзе. Голую канву я “абрасцiў” рознымi сiтуацыямi. Вядома, каб пiсаць творы на гiстарычныя тэмы, трэба добра ведаць мову, быт, уклад жыцця людзей таго часу, гэта значыць, у што яны апраналiся, з чаго елi, як адносiлiся да той або iншай з'явы i г.д. Для гэтага даводзiцца ўважлiва вывучаць старадаўнiя дакументы, архiвы. Але з другога боку, пiсьменнiк, натуральна, мае права на мастацкi вымысел. Мне ж невядома, да прыкладу, пра што якраз гаварылi памiж сабой рыцары, рыхтуючы напад на горад? Тут ужо прастора для фантазii. Я павiнен запоўнiць старонкi кнiгi чалавечым жыццём, з яго радасцямi i трывогамi, шчасцем i горам. Такім вось чынам стваралася i “Дзiкае паляванне караля Стаха”. Такая легенда iснуе. Я ўявiў сабе, што якiсьцi нягоднiк можа выкарыстаць яе i тэрарызаваць наваколле. Галоўная думка аповесцi: не бойся казаць праўду i ты заўжды i ўсюды будзеш выходзiць пераможцам.

Глыбока памыляюцца тыя, хто лічыць працу пісьменніка (няхай гэта паэт або празаік) лёгкім хлебам. У сапраўднасці выходзіць далёка не так. Тое, пра што расказвае аўтар у сваёй аповесці або рамане, ён павінен добра ведаць. Для гэтага неабходна дасканала вывучыць прадмет апісання, што часам звязана нават нават з рызыкай. Напрыклад, для дасканалага адлюстравання адной са сцэн у аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” мне прыйшлося працяглы час правесці ў Бярэзінскім запаведніку, дзе я навучыўся не толькі лавіць змей, але і “даіць” іх. Для таго, каб напісаць “Чорны заман Альшанскі”, аблазіў на Беларусі мноства руінаў, а таксама замкаў, якія захаваліся да нашых дзён. Таму ў творы гаворыцца не аб адным якімсьці з іх: Альшанскі “пабудаваны” на падставе ўсяго ўбачанага. Так і заўсёды: пісьменнік, звычайна апісваючы, скажам, адну хату, дае зборную карціну, быццам пчала, прыносячы ў вулей з многіх месцаў нектар, атрымлівае адно рэчыва — мёд.

— Даследчыкі часта называюць Вашу прозу рамантычнай. Вы згодны з дадзеным азначэннем? (Е. М. Смольская, інжынер цэха № 48, Т. В. Лузан, тэхнік АГТ завода “Электроніка”).

— Не. Гэтак жа сама, як і з тым, напрыклад, што мне неўласцівы дэтэктыў. Я імкнуся будаваць свае творы менавіта па законах гэтага жанру, каб кожная рэч не адпускала чытача ад першай да апошняй старонкі, пастаянна трымала яго ў напружанні.

Я апісваю незвычайныя, але зусім рэальныя падзеі. Магчыма, яны могуць здасца некаму дзіўнымі. Але згадзіцеся: жыццё іншы раз выкідвае такія штучкі, што сапраўды бывае цяжка паверыць у тое, што адбылося. Таму з поўным перакананнем лічу: напісанае мной ёсць не што іншае, як рэалізм. Хаця, прызнаюся шчыра, у душы я рамантык. У маладосці любіў падарожнічаць з рукзаком за плячыма, дый зараз падабаецца ўстаць на світанку і спяшацца куды-небудзь на рэчку, каб пасядзець з вудачкай на