Уладзімір Някляеў
RSS канал автора Уладзімір Пракопавіч Някляеў (11 ліпеня 1946, Смаргонь, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).
Ад 25 лютага 2010 года ён стаў лідарам грамадскай кампаніі «Гавары праўду!», а 2 верасня заявіў, што плануе вылучыць сваю кандыдатуру ў прэзідэнты Беларусі на найбліжэйшых выбарах[2]. 18 лістапада 2010 года Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў Някляева кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.
Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.
З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.
Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).
У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.
Показывать: Сортировать по:
Показываем книги: (Автор) (все книги на одной странице) (названия списком)
По форматам: fb2 книги - 17 (8.73 Мб)
Всего книг: 17. Объём всех книг: 9 Мб (9,149,311 байт)
Всего оценок - 1, средняя оценка книг автора - 5 | |
Оценки: нечитаемо - 0, плохо - 0, неплохо - 0, хорошо - 0, отлично! - 1 |
1) Адкрыццё 0.11 Мб
2) Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без 0.85 Мб
3) Бары-бэры 0.09 Мб
4) Вежа 0.14 Мб
5) Выбранае 0.89 Мб
6) Вынаходцы вятроў 0.15 Мб
7) Вяртаньне Веры 0.39 Мб
8) Гэй бэн гіном 1.86 Мб
9) Знак аховы 0.17 Мб
10) Лабух 1.11 Мб
11) Лапаціна 0.08 Мб
12) На ўсякім свеце 0.18 Мб
13) Наскрозь 0.2 Мб
14) Паэмы 0.59 Мб
15) Прошча 0.18 Мб
16) Так 0.4 Мб
17) Цэнтр Еўропы 1.35 Мб
Автор
Першая кніга паэтаЗарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом.
Последние комментарии
18 часов 24 минут назад
23 часов 27 минут назад
1 день 7 часов назад
1 день 9 часов назад
1 день 9 часов назад
2 дней 21 часов назад