КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715055 томов
Объем библиотеки - 1417 Гб.
Всего авторов - 275194
Пользователей - 125199

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Тарханов: Мы, Мигель Мартинес (Альтернативная история)

Оценку не ставлю, но начало туповатое. ГГ пробило на чаёк и думать ГГ пока не в может. Потом запой. Идет тупой набор звуков и действий. То что у нормального человека на анализ обстановки тратится секунды или на минуты, тут полный ноль. ГГ только понял, что он обрезанный еврей. Дальше идет пустой трёп. ГГ всего боится и это основная тема. ГГ признал в себе опального и застреленного писателя, позже оправданного. В основном идёт

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
iv4f3dorov про Тюрин: Цепной пес самодержавия (Альтернативная история)

Афтырь упоротый мудак, жертва перестройки.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
iv4f3dorov про Дорнбург: Змеелов в СССР (Альтернативная история)

Очередное антисоветское гавно размазанное тонким слоем по всем страницам. Афтырь ты мудак.

Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Боевик)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі [Людміла Іванаўна Рублеўская] (fb2) читать постранично, страница - 122


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

слугою, дурню.

— Я заўсёды буду слугою панначкі...

Цьху, бздуры рамантычныя... Няўжо і Вырвіч калісь такім бязмозглым быў? Не, здаецца, умеў хітрыць, кукарэцыі падпускаць... Языком мянціў перад красунькамі, пакуль Дамініку не сустрэў.

Пранціш меркаваў з’ехаць дахаты на наступны ж дзень, але не наважыўся пакінуць сябра: пасля ад’езду сына і вучня ў доме стала пуста, а Сафійка замкнулася ў сваім пакоі.

Прагаварылі з Бутрымам, які на сёння адмяніў усе кансультацыі, дапазна. I не толькі прагаварылі... Добры гаспадар выставіў бы на стол якой наліўкі, а Баўтрамей Лёднік дастаў чатыры эспадроны. Трэнінг прапускаць нельга. Асабліва калі ты ва ўзросце. Цягліцы хутка слабеюць ад бяздзеяння. Доктар паспеў вылучыць пакой для трэнінгаў, без паліцаў на сценах. Ён жа па тых сценах скакаць збіраецца.

Так што Вырвіч ледзь дапоўз да ложка.

Але ўсё-ткі абудзіўся, калі грукнулі дзверы. Каго прынесла пасярод ночы? Асцярожна вызірнуў у калідор.

Бутрым стаяў з лятарняй у руцэ перад прыадчыненымі дзвярыма. У цьмяным святле агеньчыка бачылася зграбная постаць у мужчынскім касцюме, белыя валасы, бяздонныя вочы...

— Пусціш?

Чорны Доктар няспешна адсунуўся ўбок. Меланхолія зайшла, незалежна страсянуўшы белымі адрослымі валасамі, якія і не падумала хоць расчасаць. Правая рука неяк нязграбна пацягнулася адкінуць пасмы... Даланя заматаная анучай, цяжка разгледзець, але нейкая... змененая.

— Што з рукой?

— Памятаеш, ты раіў мне сысці з майго цэха? Сышла... Але давялося расплаціцца.

Гаспадар дома памаўчаў.

— Пагляджу, што можна зрабіць.

Зноў маўчанне. Шуміць яблыневая лістота, рыпяць цвыркуны, калоцяцца сэрцы.

— Але я ніколі не забуду Саламею.

— Я ніколі і не папрашу цябе на яе забыцца.

Пранціш, намагаючыся рухацца бязгучна, зачыніў дзверы свайго пакоя і ўлёгся на ложак. Пастараўся не прыслухоўвацца да крокаў дваіх у калідоры. Ёсць моманты, калі нават выпадковым сведкам быць ганебна.

Здаецца, у гэтым доме не стане сумна. Каб яшчэ дах не знесла ад такой кампаніі.

Вільня спала, не ведаючы, што яе чакае. Але ўсё адно трэба было жыць, як жылі будучыя яблыкі ў абляцелых кветках, кнігі ў спісаных, скрэмзаных аркушах рукапісаў, як жыве Беларусь у скамечаных, выпакутаваных лёсах сваіх дзяцей.

2020 г.

Примечания

1

Чысты анёл (італ.).

(обратно)

2

Думаю, сіньёр ніколі не бачыў анёлаў, таму што блытае іх са звычайнымі людзьмі (італ.).

(обратно)

3

Або ўдача, або смерць (лац.).

(обратно)

4

Камень каралёў, які роўных не мае (лац.).

(обратно)

5

Танцмайстар (фр.).

(обратно)

6

Салодкая смерць за радзіму (лац.).

(обратно)

7

Я сказаў (лац.).

(обратно)

8

З нічога нішто не ўзнікае (лац.).

(обратно)

9

Смярцельнага выпадку (лац.).

(обратно)

10

Злачынства здзейсненае (лац.).

(обратно)

11

Свабода, роўнасць, братэрства (лац.).

(обратно)

12

Улада разбэшчвае, абсалютная ўлада разбэшчвае абсалютна (англ.).

(обратно)

13

Што ты такое? (франц.).

(обратно)

14

Ёсць мера для рэчаў (лац.).

(обратно)

15

Спектакль скончаны! (лац.).

(обратно)

16

Добры дзень, шаноўнае панства.

(обратно)

17

Дзевятнаццаць тысяч шэсцьсот (ням.).

(обратно)