КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 718445 томов
Объем библиотеки - 1434 Гб.
Всего авторов - 275915
Пользователей - 125310

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про Зайцев: Спасти веру предков, или вынужденные язычники (Альтернативная история)

Очередной безграмотный технологически автор, у которого капитан милиции в XI веке ухитряется воспроизвести револьвер, казнозарядное ружье, патрон, и даже нарезную артиллерию...

Трусливая Европа, которая воевать не умеет etc etc...

Вобщем, стандартный набор российского патриота :)

Интересно другое... Всегда читерство основано на использовании технологий, в свое время разработанных именно этой самой жуткой Европой. Это не смущает? :)

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
pva2408 про Дестито: Путь Культиватора. Второй Том (Самиздат, сетевая литература)

Добавлено три новых главы

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Fukuda про Агафонов: Неудачник в школе магии (Самиздат, сетевая литература)

До прочтения данного произведения я относился скептически к подобным жанрам, особенно 18+. Но я был действительно приятно удивлён и две недели не мог оторваться от чтения. Наконец дочитав, решил написать отзыв. Чем больше думаю об этом, тем труднее выбрать точную оценку. Книга мне безумно понравилась, и я без угрызения совести могу сказать, что обязательно её перечитаю в будущем. Однако некоторые моменты испортили общее

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
son5nik про Лондон: Весь Джек Лондон в одном томе (Классическая проза)

!!!
СУПЕР!!!
!!!

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Serg55 про Федорочев: Лось 3 (Городское фэнтези)

нормальная трилогия..

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Мае дзевяностыя [Ольгерд Иванович Бахаревич] (epub) читать постранично, страница - 87

Книга в формате epub! Изображения и текст могут не отображаться!


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

фармальна яшчэ носячы імя праспэкту, — там можна было ісьці спакойна, адзінокія фігуры на ўзбочыне самі стараліся як мага хутчэй трапіць у Шабаны і заснуць, міма праносіліся цяжкія фуры, халодны смурод прамысловай зоны абыякава накрываў цябе з галавою — і ты ўжо ні пра што ня думаў, проста тупа перастаўляў ногі, уяўляючы сабе маміны сырнікі на стале кухні, якія яна накрыла ручніком, і кубак салодкай гарбаты перад сном. Паварот на Шабаны — тут у цябе адкрывалася другое дыханьне, сон раптам некуды сыходзіў, табе здавалася, што ты можаш спакойна пайсьці назад і вярнуцца ў той самы дом на Якуба Коласа, але не: ты ішоў наўпрост, праз двары, сям і там натыкаючыся на гарластыя кампаніі паўзнаёмых людзей, звон бутэлек нагадваў, што раніца ўжо хутка, — і вось ужо арка выкідвала цябе да паліклінікі, а там Лёхаў дом, у якім на тваіх вачах загараліся вокны — россыпам, струменячыся ў шабаноўскую цемру цяжкім недасыпам, гэта рабочыя падымаліся, каб ехаць у свае ранішнія зьмены, а іншыя пралетары стаялі каля пад’ездаў, вяртаючыся са зьменаў начных, і пілі хто каву, хто піва, востры пах «Астры» напаўняў прыцемкі, шэрыя сьцены шматпавярховікаў пачыналі ружавець, ногі прыемна нылі, ноч разьвітвалася, і ты адчуваў, як круціцца галава ад пакінутага ёй на дрэвах і лаўках паху.

Пра што я думаю? Магчыма, пра Камю. У тыя часы я думаў цытатамі з кніг — бо яшчэ не напісаў свае. «Час ідзе павольна, калі за ім сочыш. Час адчувае, калі яго пільнуюць. Магчыма, ёсьць два віды часу: той, за якім мы сочым, і той, які нас зьмяняе». Магчыма…

Ліфт. Бясконцы, бяздонны. Ключ, які я ўстаўляю ў замок так ціха, як толькі магу — і ўсё роўна мне падаецца, што я пабудзіў увесь гэты агромністы, набіты людзьмі дом. У паўцемры я навобмацак зачыняю дзьверы ў пакой брата — той, напэўна, таксама лёг ня так даўно — усю ноч сядзеў у сеціве. Не ўключаючы сьвятла, я падаю за кухонны стол і выцягваю свае доўгія лапы. Бацькоўская кватэра — чыстая, бясьпечная, утульная, цёплая. Кухня, сагрэтая маміным клопатам. Люстэрка пад лякіраванымі аленевымі рагамі, на якіх вісяць кепкі, шапкі, шалікі… Бацькава куртка на вешалцы. Неўзабаве, калі я засну, бацька ўстане, пасьнедае хлебам і салам і пойдзе ў гараж, і паедзе ў горад на працу — ён заўжды ўставаў рана.

Я стаўлю чайнік і насыпаю ў кубак запарку і цукар. Трэба не забыцца зьняць з носіка накрыўку — а то як засьвішча. Я адчуваю сябе такім жывым, такім маладым, што хочацца напісаць пра гэта — зараз жа. Дастаць з торбы нататнік і напісаць. За акном сьвятлее, неба над Шабанамі раптам, за нейкую долю сэкунды, робіцца чырвоным — і ўнутры ў мяне нешта соладка ные, доўгая нота, якую немагчыма заглушыць. На пляцоўцы крокі — гэта суседка, якая працуе ў Стайках, выйшла, каб пасьпець на аўтобус. Прыцішана вые ліфт. Пасярод стала стаіць міса, накрытая ручніком. Я здымаю яго і ўдыхаю пах дому. Сырнікі. Яшчэ цёплыя.

Я хапаю самы верхні, прагна адкусваю і выціраю рукі проста аб джынсы.

Вось бы яшчэ сьмятаны. І спаць.


Менск—Бэрлін, 2018