КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719113 томов
Объем библиотеки - 1437 Гб.
Всего авторов - 276101
Пользователей - 125328

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны... [Анатоль Казлоў] (fb2) читать постранично, страница - 16


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Якое ты яшчэ дзіця, любы. Нічога ж дзіўнага не здарылася. Усё так і павінна быць. Бо гэта не просты камень. Ён — бацькава сэрца. Павінен стаць бацькавым сэрцам. Замяніць ягонае абяскроўленае. Памятаеш, я некалі табе чытала Ахматаву. Ты тады не паверыў мне, не паверыў паэтцы. А яна праўду казала, што калі чалавек памірае, то мяняюцца яго партрэты. Па-іншаму вочы глядзяць, і губы ўсміхаюцца іншай усмешкай. Яна заўважыла гэта, вярнуўшыся з пахавання аднаго паэта. I з тых пор часта гэта правярала, і яе здагадка пацвярджалася.

А зараз паглядзі на партрэт майго бацькі. Бачыш, ён жывы. Жывы ягоны дух. Ды і ты з ім ужо бачыўся. Праўда, фотаздымак як бы патухае, згасае. Але ў нас і ў бацькі ёсць яшчэ дзевяць дзён.

Каб поўнасцю пераканаць цябе, любы, узгадаю Парацэльса. Урача і вучонага, якога ты заўсёды паважаў. Сам жа мне ў гэтым прызнаваўся. Дык вось і Парацэльс казаў, што чалавек валодае сілай, што дазваляе яму бачыць сваіх сяброў, блізкіх і абставіны, у якіх яны знаходзяцца, нягледзячы на тое, што людзі, аб якіх ідзе гаворка, могуць у гэты час знаходзіцца за тысячы міляў.

Вось як яно, Андрэйка. I гэта ўсё могуць простыя людзі. А мой жа бацька не з простых. Не з тых, хто задавальняўся сном, чаркай і скваркай. Ён сіла і прадвеснік. Ці пераканала хоць трошкі? Ну-ну, прызнавайся. Бачу, крыху сумняваешся, але напалову ўжо згодны са мною. Не будзем жа цягнуць — давай руку.

— Я не хачу тут. Лепш на могілках. Думаю, так будзе зручней. Усё роўна ж ісці туды і несці камень.

— Не камень, Андрэйка, а сэрца майму бацьку, а твайму цесцю,— Марына хітравата ўсміхнулася. Бачылася — яна згодная…

Горад застаўся за плячыма. Да могілак паўтара-два кіламетры. Вецер і лашчыць і студзіць адначасова. Марына плечуком упіраецца ў Андрэя. Камень нясе сама — так ёй хочацца. Вельмі цёмна на вуліцы. Вецер прыглушае ў вушах гарадскія адгалоскі. Пад нагамі, на вузкаватай сцежцы, патрэсквае, шаргаціць няскошаная трава. Андрэй і Марына маўчаць, быццам прыслухоўваюцца кожны да сябе…

Андрэй першы раз у той жнівень прыехаў да бабулі адзін, без бацькоў. Сам жа дарослы ўжо — перайшоў у восьмы клас. Не хацелася яму ехаць у вёску. Прымусіла маці. Дужа ж баялася, каб моцным вузлом не перахапіла яго дваровая тусоўка. Ці не разы чатыры прыходзіў ён на той час дамоў позненька і на падпітку. У крамах танны вермут. Хлопцы, ягоныя пагодкі, хлешчуць, а чаму б і Андрэю не сербануць. Сусвет ад гэтага не перакуліцца і неба не пераломіцца пасяродку. Многае ён тады ўжо ведаў: і пра вартасці пітва, і пра тое, як і што грэба рабіць з дзяўчатамі, для чаго яны створаны і чаго ім хочацца.

Пераростак Валодзька ўсё па палічках раскладаў. У яго ўжо была і пастаянная лахудра. Так ён называў Кацьку з пад’езда насупраць.

Але маці вытурыла Андрэя ў вёску. Было злосна на душы, хоць ваўком вый. Толькі праз дні тры-чатыры прыламіўся неяк. А тут бабулі чарга падышла пасвіць кароў — адбываць радоўку, адным словам.

— Унучак, мо пагнаў бы ты скаціну на ржэўнік. Не адзін, а разам з Надзькай Перапечкінай. Мы купуемся з імі. Так прасцей і лягчэй для мяне,— бабуля прасіла, не верачы, што Андрэй дасць згоду.— Ты не хвалюйся, калі не ўмееш, — Надзька навучыць.

Андрэй хоцькі-няхоцькі, а згадзіўся.

I вось яны з Надзькай на ржэўніку, сярод залаціста-жоўтых бункераў пасуць статак. Травы зашмат, і каровы, як прывязаныя, на адным месцы.

— Давай палуднаваць.— Надзя села пад бункер, развязала хатулёк са страваю. Хітравата зірнула на Андрэя.— Сядай бліжэй — не адкушу.

Надзя гады на чатыры старэйшая за Андрэя. Яна ўся як налітая: твар і рукі загарэлыя, бялявыя валасы на галаве перахоплены гумкаю, сукенка на грудзях расшпількнута на два гузікі. Дзяўчына зручней падцягнула пад сябе ногі.

— Ну як? Вып’ем па кроплі, каб смачней елася? Мая маці бутэльку самаробнага вінца дала. Яшчэ мінулагодняга.

— Давай. Мне-то што. Дома я гарэлку шклянкамі цудліў.— Андрэй ад сваёй хлусні аж распраміў плечы. Як-ніяк, мужчына ж.

Яны няспешкі пілі віно, заядалі яйкамі ўкрутую, хрумсталі агуркамі, смакавалі спелыя памідоры. Было добра, сонечна, цёпла. Каровы, напасвіўшыся на ўежнай траве ржэўніку, ляжалі.

Прыляглі і Андрэй з Надзяй. Глыбока закапаліся ў жытнёвы бункер саломы.

Тым днём Андрэй і паспытаў забароненага і, здавалася, далёка недасягальнага. Але ўсё ж так проста і натуральна. Ды сорам крыху прабіраў хлопца. Толькі ж гэта хвіліну, дзве, а пасля нічога, усё як так і трэба.

А праз некалькі дзён быў Спас. У хаце густа пахла яблыкамі. Бабуля цэлы кошык паставіла іх рана-раненька на покуці.

— Сёння пойдзем у царкву, Андрэйка. У сваім гарадку ты мо ні разочку туды і не хадзіў, дзвярэй не адчыняў.

— Не хочацца мне ісці.

— Не-не, дзетка. Гадавое божае свята сёння. Не крыўдзі старую, пайшлі. I кошык падсобіш данесці. Трэба ж кожнага яблычкам пачаставаць. Такая ў нас