КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714444 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275067
Пользователей - 125166

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Фэнтези: прочее)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).

Ферма [Джордж Оруэлл] (fb2) читать постранично, страница - 29

- Ферма (пер. Сяргей Шупа, ...) (а.с. Раманы) 1.26 Мб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Джордж Оруэлл

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гэтым. I толькi стары Бэнджамiн заяўляў, што памятае да драбнiц усё сваё доўгае жыццё i ведае, што нiчога не было, дый не магло быць нi лепшым, нi горшым — голад, цяжкая праца i нягоды былi, як ён казаў, нязменным законам жыцця.

I ўсё ж жывёлы нiколi не трацiлi надзеi. Больш таго, iх нiколi, нi на хвiлiну, не пакiдала пачуццё гонару за тое, што яны — жыхары Фермы Жывёлаў. Яны па-ранейшаму заставалiся адзiнай фермай ва ўсiм графстве — ва ўсёй Англii! — якою валодалi i кiравалi жывёлы. Нiводзiн з iх, нават маладзейшыя, нават новапрыбылыя, выхаваныя на iншых фермах за дзесяць i за дваццаць мiляў адсюль, не пераставалi захапляцца гэтым. I калi яны чулi стральбу i бачылi, як зялёны сцяг лунае ў паветры, сэрцы iх напаўнялiся бязмежнай гордасцю, а гаворкi вярталiся заўсёды да былых гераiчных часоў, да выгнання Джоўнза, да напiсання Сямi Запаведзяў, да вялiкiх бiтваў, у якiх былi разбiтыя чалавечыя захопнiкi. Рэспублiка Жывёлаў, якую прадказваў Маёр, калi зялёныя палi Англii не будуць болей таптацца чалавечаю нагою, усё яшчэ заставалася iх светлаю марай. Аднойчы яна здзейснiцца: можа, яшчэ не хутка, можа, нават нiкому, хто жыве цяпер, не ўдасца яе пабачыць, але гэтая мара станецца явай. Нават мелодыя «Звяроў Брытанii» часам патаемна сям-там напявалася: ва ўсялякiм разе, кожная жывёлiна на ферме яе ведала, хоць нiхто б не наважыўся спяваць яе ўголас. Можа быць, жыццё ў iх было цяжкае i не ўсе iх спадзяваннi спраўдзiлiся, але яны ўсведамлялi, што яны былi не такiя, як iншыя жывёлы. Калi яны галадалi, дык не таму, што iм даводзiлася кармiць бязлiтасных ненажэрных людзей; калi яны цяжка працавалi, дык, прынамсi, працавалi на сябе. Нiхто сярод iх не хадзiў на дзвюх нагах. Нiхто з iх не называў адзiн аднаго «Гаспадар». Усе жывёлы былi роўныя.

Аднойчы на пачатку лета Вiскун загадаў авечкам iсцi за iм i вывеў iх на вялiкую пустку на другiм канцы фермы, парослую маладымi бярозкамi. Авечкi прабылi там увесь дзень, скубучы лiсце пад пiльным наглядам Вiскуна. Увечары ён вярнуўся ў сядзiбу сам, а авечкам сказаў заставацца на месцы, бо надвор'е было цёплае. I гэтак яны прабылi там цэлы тыдзень, так што нiхто з астатнiх жывёлаў iх не бачыў. Вiскун быў з iмi большую частку кожнага дня i вучыў iх, як ён казаў, спяваць новую песню, якая патрабавала шмат стараннасцi i цярплiвасцi.

I вось адным пагодным вечарам, якраз пасля вяртання авечак, калi жывёлы скончылi працу ды iшлi да гаспадарчых будынкаў, з двара данеслася спалоханае ржанне. Жывёлы з перапуду спынiлiся. Яны пазналi голас Канюшынкi. Яна зноў заржала, i ўсе жывёлы наўзгалоп пабеглi ў двор. I яны ўбачылi тое, што пабачыла Канюшынка.

Яны ўбачылi свiнню, якая iшла на заднiх нагах.

Так, гэта быў Вiскун. Трохi нязграбна, быццам не зусiм прызвычаены трымаць сваё важкае цела ў такой паставе, але з выдатным адчуваннем раўнавагi, ён iшоў праз двор. А праз хвiлiну з дзвярэй сядзiбы выйшла даўгая чарада свiнняў, i ўсе на заднiх нагах. У некаторых гэта выходзiла лепей, некаторыя iшлi няўпэўнена, здавалася, што iм хочацца абаперцiся на кiй, але ўсе яны адна за адной абышлi двор. Нарэшце пачуўся страшны сабачы брэх i пранiзлiвы крык чорнага пеўня, i з сядзiбы выйшаў сам Напалеон i ўрачыста выпрастаўся, абводзячы двор пагардлiвым позiркам. Вакол яго гайсалi сабакi.

У пярэдняй назе ён трымаў бiзун.

Запанавала мёртвая цiша. Уражаныя i напалоханыя, жывёлы збiлiся ў кучу i пазiралi на доўгую чараду свiнняў, што паволi маршыравалi вакол двара. Здавалася, што свет перакулiўся дагары нагамi. Тады настаў момант, калi першы шок суняўся i калi, нягледзячы нi на што — на боязь сабакаў, на звычку, што развiлася за доўгiя гады, нiколi не скардзiцца, нiколi не пярэчыць, што б нi здарылася, — у iх ужо гатовыя былi вырвацца словы пратэсту. Але якраз у гэты момант, нiбы па сiгнале, авечкi выбухнулi жахлiвым бляяннем:

— Чатыры нагi добра, дзве нагi лепей! Чатыры нагi добра, дзве нагi лепей! Чатыры нагi добра, дзве нагi лепей!

Яны бляялi, не спыняючыся, хвiлiн пяць. I калi авечкi сцiхлi, выказваць свой пратэст не было сэнсу, бо свiннi ўжо зайшлi назад у сядзiбу.

Бэнджамiн адчуў, як нехта тыцнуў носам яму ў плячо. Ён азiрнуўся. Гэта была Канюшынка. Яе старыя вочы ўжо амаль нiчога не бачылi. Не кажучы нi слова, яна цiхенька пацягнула яго за грыву i павяла да вялiкага гумна, дзе былi запiсаныя Сем Запаведзяў. Хвiлiну цi дзве яны стаялi, узiраючыся ў прасмоленую сцяну з белымi лiтарамi.

— Я кепска бачу, — урэшце сказала яна. — Нават калi я была маладая, я не магла прачытаць, што там напiсана. Але мне здаецца, што цяпер сцяна выглядае iначай. Цi Сем Запаведзяў усё яшчэ такiя самыя, што i раней, Бэнджамiн?

Адзiны раз у жыццi Бэнджамiн згадзiўся парушыць сваё правiла i прачытаў ёй, што было напiсана на сцяне. Цяпер там была толькi адна Запаведзь:

Усе жывёлы роўныя

Але некаторыя жывёлы раўнейшыя за iншых

Пасля гэтага ўжо не здавалася дзiўным, што назаўтра свiннi, якiя наглядалi за працай на ферме, усе насiлi бiзун у пярэдняй назе. Не здавалася дзiўным, што свiннi купiлi сабе радыёпрыёмнiк, збiралiся паставiць тэлефон i падпiсалiся на «Джона Була», «Тыт Бiтс» i