КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715461 томов
Объем библиотеки - 1418 Гб.
Всего авторов - 275275
Пользователей - 125233

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

iv4f3dorov про Максимов: Император Владимир (СИ) (Современная проза)

Афтырь мудак, креатив говно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Салтыков-Щедрин: Господа Головлевы (Классическая проза)

Прекраснейший текст! Не текст, а горький мёд. Лучшее, из того, что написал Михаил Евграфович. Литературный язык - чистое наслаждение. Жемчужина отечественной словесности. А прочесть эту книгу, нужно уже поживши. Будучи никак не моложе тридцати.
Школьникам эту книгу не "прожить". Не прочувствовать, как красива родная речь в этом романе.

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).
Каркун про Кук: Огненная тень (Фэнтези: прочее)

Интереснейшая история в замечательном переводе. Можжевельник. Мрачный северный город, где всегда зябко и сыро. Маррон Шед, жалкий никудышный человек. Тварь дрожащая, что право имеет. Но... ему сочувствуешь и сопереживаешь его рефлексиям. Замечательный текст!

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Кук: Десять поверженных. Первая Летопись Черной Гвардии: Пенталогия (Фэнтези: прочее)

Первые два романа "Чёрной гвардии" - это жемчужины тёмной фэнтези. И лучше Шведова никто историю Каркуна не перевёл. А последующий "Чёрный отряд" - третья книга и т. д., в других переводах - просто ремесловщина без грана таланта. Оригинальный текст автора реально изуродовали поденщики. Сюжет тащит, но читать не очень. Лишь первые две читаются замечательно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

«Приласкать и уничтожить!» [Алесь Петрашкевіч] (fb2) читать постранично, страница - 1


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Алесь Петрашкевіч «Приласкать и уничтожить!»

Збалелыя беларускія грудзі выбухнулі на ўвесь свет нясцерпна грымотнае «НЕ» — нявольніцтву, гвалту, халопству.

Аляксей Каўка
Змагарам-адраджэнцам пачатку XX стагоддзя і іх спадкаемцам XXI стагоддзя прысвячаю з надзеяй на волю і незалежнасць Бацькаўшчыны.

Аўтар



Гістарычная трагедыя

Аўтар выказвае падзяку МГА «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“» і кіраўніку Дабрачыннага фонду «Ethnic Voice of America» (Парма, ЗША) Ірэне Калядзе-Смірновай за дапамогу ў выданні кнігі, а таксама Віталю Скалабану за дапамогу архіўнымі матэрыяламі і літаратурнымі крыніцамі.

Дзейныя асобы

Беларускія адраджэнцы:

Гісторык.

Луцкевіч Антон Іванавіч, 33 гады.

Лёсік Язэп Юр’евіч, 34 гады.

Скірмунт Раман Аляксандравіч, 39 гадоў.

Алесь Гарун (Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч), 30 гадоў.

Смоліч Аркадзь Антонавіч, 26 гадоў.

Езавітаў Канстанцін Барысавіч, 24 гады.

Макар Краўцоў (Касцевіч Макар Мацьвеевіч), 26 гадоў.

Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч, 33 гады.

Варонка Язэп Якаўлевіч, 26 гадоў.

Бадунова Палута Аляксандраўна, 32 гады.

Грыб Тамаш Тамашавіч, 22 гады.

Серада Іван Мікітавіч, 38 гадоў.

Шантыр Фабіян Гіляравіч, 30 гадоў.

Фальскі Усевалад Сцяпанавіч, 31 год.

Сівіцкая Людвіка Антонаўна (Зоська Верас), 25 гадоў.

Дэлегат Кузьма, гадоў 50.


Расійскія бальшавікі:

Мяснікоў (Мяснікян) Аляксандр Фёдаравіч, 31 год.

Ландар Карл Іванавіч, 34 гады.

Рэзаўскі Людвіг Пятровіч, 30 гадоў.

Гольман Міхаіл Барысавіч, 23 гады.

Рамнёў, 25 і 50 гадоў.

Паноў, гадоў 40.

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

I

Вялікі з густам абстаўлены пакой у былым так званым Доме генерал-губернатара. Відаць, усё тут так і было пры генерал-губернатары. Па-за службовым пакоем, каля самай кулісы, рабочы стол Гісторыка. Гісторык скончыў вялікую працу, паставіў апошнюю кропку, паклаў насадку, узважыў на руку аб’ёмісты рукапіс, устаў з-за стала, прайшоўся па прасцэніўме, наблізіўся да рампы.


Гісторык. I я мог бы ўсклікнуць сёння: «Окончен труд, завещанный от Бога…» А радасці няма… Дзвесце гадоў з гакам фактычна акупацыйнага рэжыму на Бацькаўшчыне ўціснуты ў паўтысячы старонак хоць і праўдзівага, але сухога тэксту. А найгалоўнейшай падзеі пачатку мінулага стагоддзя — Першаму Усебеларускаму з’езду (кангрэсу) 1917 года, які меўся стаць пачаткам зусім іншага шляху Айчыны, адведзена тры старонкі гістарычнай факталогіі, а светлыя, мужныя, маладыя, рамантычна адухоўленыя постаці рыцараў волі і незалежнасці самастойнай дзяржавы, між іншым, як і рылы ганіцеляў і катаў нашага люду паспалітага, засталіся за межамі эмацыйнага ўспрыняцця таго, што да гэтага часу хаваецца пад пластамі маны і фальсіфікацыяў…

Палякі зразумелі такую небяспеку адразу ж пасля раскрыжавання Рэчы Паспалітай імператрыцай Кацярынай II. Тады ж таемны сход іх інтэлектуалаў-інтэлігентаў і прыйшоў да высновы: каб у варунках, што склаліся, уратаваць і захаваць польскую нацыянальную ідэю, трэба дзве рэчы — напісаць рамантычную гісторыю Польшчы і стварыць яе рамантычную гістарычную літаратуру. З пастаўленай задачай палякі справіліся. Не разгубіліся і не скурвіліся, як мы, беларусы, пасля жорсткай паразы ад усходняй дэспатыі. Не згубілі рамантычна-паэтычнага пачуцця і, здавалася б, бесперспектыўнай, нязбытнай мары вызвалення ад чужынцаў…

Арыстоцель меў рацыю, калі казаў: «Гісторык і паэт адрозніваюцца не тым, што адзін гаворыць вершамі, а другі прозай… Розніца ў тым, што адзін распавядае аб тым, што адбылося, другі ж — пра тое, што магло адбыцца…». Амаль праз стагоддзе мы пачынаем усведамляць, што ж магло адбыцца з нашай Бацькаўшчынай і намі пасля Першага Усебеларускага з’езда 1917 года, калі б ідэя яго здзейснілася.

Мяркую, што толькі тэатр, толькі вобразнае мысленне можа спалучыць гісторыю з паэзіяй барацьбы рыцараў волі за ажыццяўленне нацыянальнай ідэі як асновы дзяржаўнасці і непадлегласці. А ў тым, што мне ўдасца ўтрымацца ў строга фармальнай ролі вядучага ў відовішчы, не ўпэўнены, бо гістарычная логіка не заўсёды супадае з логікай драматургічнай. А гісторыя не ведае ўмоўнага ладу. (Адыходзіць да свайго стала.)

Уваходзіць прыгожая чарнявая дзяўчына, за ёю — малады мужчына і вельмі худы чалавек невыразнага ўзросту. Здымаюць і вешаюць на калкі толькі галаўныя ўборы. Размяшчаюцца за шырокім сталом. Дзяўчына вынімае з сумачкі сшытак, насадку і чарнілку. Хударлявы расцірае азызлыя ад холаду рукі, а потым і твар. Пакашлівае.

Гісторык. Позняя, золкая восень 1917-га. Гэта памяшканне ў былым Доме генерал-губернатара ў Мінску. Яго займае Вялікая беларуская рада. Дзяўчына — Людвіка Сівіцкая, што