КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719573 томов
Объем библиотеки - 1440 Гб.
Всего авторов - 276253
Пользователей - 125349

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

sewowich про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: 0 ( 2 за, 2 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +3 ( 4 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

Пяты этап [Сяргей Пясецкі] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

над галавой. Прывід той быў ахутаны чымсьці белым, нібы саванам. Калі гэтае нешта апынулася на адлегласці некалькіх крокаў ад мяне, я зірнуў уніз, на ногі і ўбачыў дзве вялікія бярцовыя косці… шкілета. Ледзяная хваля дрыготкі пракацілася па спіне, скура на чэрапе сшэрхла, я пачаў уціскацца ў сцяну, нібы жадаючы схавацца ў ёй…

Смерць была ўжо блізка. Да яе заставалася некалькі крокаў. У роспачы кінуўся наперад. Не могучы абмінуць макабрычнай — звышжудаснага выгляду, — постаці, што загарадзіла мне дарогу, хапянуў яе за ногі, адчуваючы ў далонях цвёрдасць костак, рассунуў іх і… шмыгануў паміж імі ў калідор.

Я імчаў з усіх сіл, не азіраючыся. Калідор быў бясконца доўгі. Нібы эскорт, мяне сустракалі шэрагі ліхтароў і залатыя агеньчыкі свечак у іх. Дабег да канца калідора — куды далей? Ага, направа, у малую камеру, падобную да той, з якой толькі што збег, толькі святлейшую. У той камеры заўважыў невялікія прачыненыя дзверы. Над імі вісеў на сцяне карабін і кулямётная стужка патронаў. Сарваў са сцяны карабін і выслізнуў, аслеплены дзённым святлом, на вуліцу.

Бег далей, уляцеў у нейкі завулак. Азірнуўся. За некалькі дзясяткаў крокаў ад мяне ішлі на ўсю шырыню вуліцы ўзброеныя людзі. Прылёг за падмуроўкай жалезнай агароджы і пачаў страляць у іх. Адказалі тым жа. Страляніна трывала доўга. Заўважыў незвычайнае, што моцна мяне здзівіла: кулі лёталі ў паветры гэтак павольна, што я мог сачыць за кожнай…

Далейшага працягу сну я не меў, паколькі прачнуўся ў сваім пакойчыку, у лядашчым габрэйскім гатэліку, у Стоўбцах, дзе спыніўся праездам да мяжы.

Не прыпісваю снам адмысловага значэння, як гэта робяць людзі забабонныя, але часта сню такія дзіўныя сны, што не магу ўстрымацца ад спакусы занатаваць іх у дзённіку. Мажліва, яны маюць нейкую блізкую сувязь з маім духоўным існаваннем, і дапамогуць у акрэсленні маіх псіхічных схільнасцей. Мажліва, старонні чалавек, калі даведаецца з дзённіка не толькі пра мае сапраўдныя перажыванні, думкі, учынкі, імкненні, пачуцці, але нават і сны — лепш мяне зразумее.

Некалі чытаў дзесьці, што ў чалавечым жыцці няважных рэчаў не існуе. Кожная мае свой уплыў і пэўнае значэнне, большае або меншае. Мне здаецца, што чалавеку могуць бачыцца ў сне толькі такія рэчы, якія знаходзяцца ў нейкай сувязі, хоць і далёкай, невыразнай і заблытанай, з яго фізічнай і духоўнай існасцю, з яго густам, летуценнямі і парываннямі.

Абудзіўшыся, не мог зноўку заснуць. Падняўся, запаліў свечку і пачаў занатоўваць у дзённіку гэтыя ўражанні.

Цяпер другая гадзіна ночы. Ціша. Нішто не перашкаджае мне працаваць. Ад нейкага часу прызвычаіўся запісваць у дзённіку сваё жыццё і думкі. Спачатку гэта нудзіла. Цяпер пішу з задавальненнем. Уяўляю, што дзялюся сваімі ўражаннямі з нейкім блізкім, спачувальным сябрам, з якім вольна можна гаварыць пра ўсё.

Думку весці дзённік падказаў мне сябар, якога, на жаль, ужо няма. Я часта распавядаў яму разнастайныя фрагменты свайго жыцця, багатага на незвычайныя прыгоды. Гэта быў чалавек значна культурнейшы, хоць усяго трохі старэйшы за мяне. Тут я дадам, што чалавек той аказаў на мяне вялікі ўплыў. Для яго я адважваўся на такія рэчы, на якія сам ніколі б не рашыўся. Менавіта ён навучыў мяне вучыцца, гэта значыць, мэтанакіравана фарміраваць самога сябе. Прачытаў, згодна ягоным падказкам, шмат навуковых і навукова-папулярных твораў. Нейкі час я чытаў «нудныя рэчы» не дзеля таго, каб вучыцца, а каб зрабіць яму гэтым прыемнасць, паколькі прыкмеціў, што, абмяркоўваючы са мною прачытаныя кнігі, быў вельмі задаволены, калі заўважаў, што лёгка разумею думкі аўтара і ўмею крытычна да іх ставіцца.

Неўзабаве адчуў, як шмат карыснага атрымліваю ад тых заняткаў, і сам пачаў гарнуцца да кніг. Калі я і пашырыў трохі свой інтэлектуальны далягляд, дык у тым найперш ягоная заслуга.

Я не любіў паэзію, пагардліва адкідаў у бок усё зрыфмаванае, бо цярпець не мог паэтычнай гіпербалізацыі і штучнасці. Мой сябар здолеў абудзіць ува мне калі не замілаванне, дык пэўную цікавасць да вершаванага радка і прызнанне несумненна выдатных паэтычных твораў. Аднойчы ён даў мне творы Славацкага. Заўважыў на маім твары грымасу нездаволенасці і непрыхільнасці.

— Паслухай, як гэта прыгожа! — сказаў з запалам. — Добрая паэзія звяртаецца не толькі да розуму, але і да пачуццяў. Яна багатая рытмам, рыфмай і нават колерамі і гукамі… Калі ласка! Паслухай!

Пачаў дэкламаваць, з вялікім пачуццём, амаль не гледзячы ў кнігу, паэму Юліюша Славацкага «У Швейцарыі»:

Мае ночы з нудоты і дні з пустаты,
Калі знікла ты раптам, як сон залаты.
Гэтыя радкі зачапілі мяне за жывое.

Потым чытаў мне розныя фрагменты і ўрыўкі з іншых твораў Славацкага. У тым ліку з «Бэнёўскага»:

І бачу я, што гэта Бог багоў,
А не жукоў ды жаб, ды чарвякоў.
Захоплены нябеснаю пагоняй
Раскрыленых Ён не кілзае коней.
Ён