КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 718772 томов
Объем библиотеки - 1436 Гб.
Всего авторов - 276000
Пользователей - 125316

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Ветров: ЩИТ ИМПЕРИИ – Альтернатива (Боевая фантастика)

Слог хороший, но действие ГГ на уровне детсада. ГГ -дурак дураком. Его квартиру ограбили, впустил явно преступников, сестру явно украли.
О преступниках явившихся под видом полиции не сообщает. Соглашается с полицией не писать заявление о пропаже сестры. Что есть запрет писать заявление ранее 3 дней? Мало ли, что кто-то не хочет работать, надо входить в их интерес? Есть прокуратура и т.д., что может заставить не желающих работать. Сестра не

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Serg55 про Борискин: Просто жизнь… (СИ) (Альтернативная история)

слабовато

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Заўтра была адліга-2 [Віктар Шніп] (fb2) читать постранично, страница - 17


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

захутаўшыся ў коўдру, у час маіх прыездаў заўсёды спаў незнаёмы. Ён хутка памёр. Вова хадзіў па калідорах бальніцы, выходзіў на вуліцу. Неяк пайшоў у цэнтр Ракава, дзе так напіўся, што толькі ў Валожыне змаглі яго адратаваць. Пасля гэтага Вова сядзеў спакойна і нікуды не выходзіў з палаты. Размаўляў з маім бацькам. Каб хворым было весялей, я прывёз радыё, якое Люда даўно купіла ў Берліне падчас паездкі на Дні беларускай літаратуры. Калі бацька памёр, мы нічога бацькавага з бальніцы не забралі. Засталося і нямецкае радыё. Хто яго там цяпер слухае і наогул ці стаіць яно ў палаце?..

***

1.02.2015. Раптам засвяціла сонца. І зіма стала такой, як у дзяцінстве, светлай і роднай.

***

2.02.2015. Ужо амаль два месяцы перад сном чытаю Восіпа Мандэльштама. Па некалькі твораў для роздуму, для суцехі. Нядаўна пачаў верш, прысвечаны паэту:

Бяссонніца. Гамер. У ветразях пажар.

Ты спісак караблёў чытаеш, як малітву.

Не той герой, хто сёння выйграе бітву,

А той, хто прайграўшы, не зрачэцца мар.

2.02.2015. Заходзіў Вячаслаў Рагойша. Набыў кніжку Язэпа Драздовіча. Нагадаў мне, што сёлета ў нас на радзіме два юбілеі — Валожына і Ракава. Сёння ж я ў сваіх паперах знайшоў верш, які быў напісаны 4 кастрычніка 2002 года і прысвечаны землякам:

Што нам Парыж далёкі, што нам Кракаў

І Амстэрдам, і Лондан той сівы.

Мы маем гонар свой, мы маем Ракаў,

Дзе ўсе святлом касцёла і царквы

Асветлены і вечнасці слугуюць,

Ствараюць слову роднаму прасцяг,

І словы тут з анёламі сябруюць

І не губляюцца ў сівых вяках.

Мы маем гонар свой, мы Ракаў маем,

І новы дзень не кане ў небыццё,

Бо гэты дзень, нібыта Храм, ствараем,

І будзе ў ім, нібыта Бог, жыццё.

З гэтым вершам я выступаў на Ракаўскіх чытаннях, што праводзіў Вячаслаў Рагойша ў Ракаўскай школе. Тады сярод гасцей прысутнічала Вера Рыч з Лондана.

***

3.02.2015. На працы. Гляджу з дзявятага паверха, як па лёдзе на Свіслачы ходзяць дзве дзяўчынкі гадоў па дванаццаць. Ходзяць, узіраючыся праз лёд у цёмную зімовую ваду, нібы шукаюць мяне.

***

4.02.2015. Снегапад. Снегавік каля легкавушкі, нібы абсыпаны снегам гаспадар машыны, які чакае жонку, а яна ўсё не выходзіць з кватэры, бо збіраецца ў дальнюю дарогу.

***

5.02.2015. Па Свіслачы слізгае снег, як па небе аблокі белыя.

***

11.02.2015. Пачала працу ХХІІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У новым месцы. Праспект Пераможцаў, 14. Прасторна, светла, кніжна, людна.

***

13.02.2015. На сёлетняй кніжнай выстаўцы-кірмашы галоўным госцем з’яўляецца Кітай. Два дні як удзельнічаю ў размовах з кітайскімі выдаўцамі і ў сумесных прэзентацыях. Сёння вярнуўся дадому з выставы, як з Кітая.

***

14.02.2015. Кнігі прыгожыя, як чытачы.

***

15.02.2015. Кніжная выстава прайшла, а Кнігі і чытачы засталіся.

***

17.02.2015. Да мяне па справах дахаты прыходзіў Алесь Квяткоўскі. Размову пачалі з карцін і паэзіі, а закончылі словамі: «Жонкі старэюць, а студэнткі трэцяга курса заўсёды маладыя.»

***

17.02.2015. Прыходзіў «новы і мудры гісторык». У паношаным спартыўным касцюме і ў валёнках. Яму за 80 гадоў. «Я напісаў вам для друку новую і сапраўдную гісторыю Беларусі!» — зняўшы шапку-аблавушку, заявіў стары. «Вы гісторык?» — пацікавіўся я. «Не! Я інжынер-канструктар. У мяне 50 вынаходніцтваў!» — адказаў наведвальнік. Пагартаўшы рукапіс, я запытаўся: «Міколу Ермаловіча чыталі?» — «Не. Ермаловіч для мяне не аўтарытэт!» — «А хто?» — «Я сам сабе аўтарытэт!» — «А што рабілі б вы, калі б я да вас пасля Літінстытута прыйшоў у канструктарскае бюро з чарцяжамі вечнага рухавіка?» — «Мы б зрабілі рухавік!» — адказаў «новы і мудры гісторык».

***

18.02.2015. Спаліўшы рукапіс, выратуеш лес.

Тыгрык

23.02.2015. Мінулай восенню, вяртаючыся з працы, сярод бруднага лісця я заўважыў цацку — маленькага тыгрыка. Відаць, нейчае дзіця згубіла. Тыгрык быў, як і я, самотны і прамоклы пад восеньскім дажджом. Я падабраў малечу. Прынёс дахаты, памыў у цёплай вадзе, абсушыў і пасадзіў на паліцу каля кніжак, што побач з камп’ютарам. І цяпер усё, што я пішу і што гляджу ў інтэрнэце, бачыць тыгрык, якога я падабраў на вуліцы ў час восеньскага дажджу.

***

24.02.2015. Сёння Рыгору Барадуліну было б 80. Многія ў «Фэйсбуку» выставілі свае фотаздымкі з Рыгорам Іванавічам. Я ж яшчэ раз прэзентую кнігу «Каўчэг», якую склаў з бла славеннем паэта ў 2013 годзе і якая выйшла напачатку мінулага лета.

***

25.02.2015. «Іосіф Бродскі памёр ад таго, што не авалодаў камп’ютарам. Відаць, і я ад гэтага памру.» — сказаў пісьменнік, просячы мяне дапамагчы знайсці наборшчыцу для новай аповесці.