КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715399 томов
Объем библиотеки - 1418 Гб.
Всего авторов - 275273
Пользователей - 125223

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Каркун про Салтыков-Щедрин: Господа Головлевы (Классическая проза)

Прекраснейший текст! Не текст, а горький мёд. Лучшее, из того, что написал Михаил Евграфович. Литературный язык - чистое наслаждение. Жемчужина отечественной словесности. А прочесть эту книгу, нужно уже поживши. Будучи никак не моложе тридцати.
Школьникам эту книгу не "прожить". Не прочувствовать, как красива родная речь в этом романе.

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Каркун про Кук: Огненная тень (Фэнтези: прочее)

Интереснейшая история в замечательном переводе. Можжевельник. Мрачный северный город, где всегда зябко и сыро. Маррон Шед, жалкий никудышный человек. Тварь дрожащая, что право имеет. Но... ему сочувствуешь и сопереживаешь его рефлексиям. Замечательный текст!

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Кук: Десять поверженных. Первая Летопись Черной Гвардии: Пенталогия (Фэнтези: прочее)

Первые два романа "Чёрной гвардии" - это жемчужины тёмной фэнтези. И лучше Шведова никто историю Каркуна не перевёл. А последующий "Чёрный отряд" - третья книга и т. д., в других переводах - просто ремесловщина без грана таланта. Оригинальный текст автора реально изуродовали поденщики. Сюжет тащит, но читать не очень. Лишь первые две читаются замечательно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Вэнс: Планета риска (Космическая фантастика)

Безусловно лучший перевод, одного из лучших романов Вэнса (Не считая романов цикла "Умирающая земля"). Всегда перечитываю с наслаждением.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

Ну, знаете, вас, скаклоамериканцев и ваших хозяев, нам не перещеголять в переписывании истории.

Кстати, чому не на фронті? Ухилянт?

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Шклоўскія страсці [Вольга Міхайлаўна Паўлава] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

яго Кебіча слухаць людзі не хочуць — разглядваюць толькі. А пудрыць мазгі Сашка добра. Нават лепш чым сакратары райкама. Таму і забаяліся, калі Лукашэнка вылучыў сваю кандыдатуру ў Вярхоўны Савет СССР, — паслалі хадакоў да ягонай жонкі, каб тая напісала скаргу ў райкам на свайго мужа. Што, маўляў бегае з сям'і да іншых жанчын. Нават стос чыстай паперы і цэлы тузін ручак прынеслі з сабою, каб часу дарэмна не губляць. Толькі яна адмовілася ад іх прапановы як, зрэшты, і пісарскіх паслугаў. Галіна Радзівонаўна сказала, што ў сваёй сям'і яна разбярэцца сама. А на развітанне дапоўніла:

— Бацьку сваіх дзяцей я перашкаджаць не буду.

Слухала я тады сваіх калегаў з цікавасцю. Але — не без сумненняў. У адным толькі была пераканана: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — чалавек неардынарны.

У ТАНДЭМЕ 3 СУПЯРЭЧНАСЦЯМІ

Што мне потым падабалася ў Аляксандру Рыгоравічу? Многае. І перш за ўсё — смеласць. Мне імпанавала, што ён паводзіў сябе так, як лічыў патрэбным, не зважаючы ні на людскія перасуды, ні на гнеў уладу маючых, ні на іншыя якія ўмоўнасці, ад якіх у любога іншага грамадзяніна захапіла б дых, перш чым зрабіць ці сказаць штосьці толькі для сябе важнае. А ён гаварыў пра ўсё актуальнае, набалелае, патрэбнае, таму заўсёды знаходзіўся ў цэнтры ўвагі і канфліктаў. А можа, ён сам і правакаваў іх часам, думаю я цяпер.

Як, напрыклад, у Шклоўскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. На гэтым прадпрыемстве Аляксандр Рыгоравіч працаваў намеснікам дырэктара па агульных пытаннях, калі вярнуўся на радзіму са службы ў пагранвойску. Дык вось, яго сумесныя працоўныя раніцы з дырэктарам КБМ пачыналіся са звычайных радавых пытанняў, якія нязменна перарасталі ў канфлікты. Ды яшчэ якія! Сведкі расказвалі: вэрхал у кабінеце дырэктара стаяў такі, што працоўныя вымушаны былі збягацца, каб ратаваць пацярпелага. Прычым у гэтай ролі больш прадчувалі Уладзіміра Антонавіча Пруднікава, таму што ўчарашні вайсковец яўна меў сілавую перавагу над сваім кіраўніком. Дый целаскладам дужэйшы. Разыходзіліся працоўныя толькі тады, калі хто-небудзь з "петухоў" (як ахрысцілі паміж сабою рабочыя двух сваіх кіраўнікоў) вылятаў з кабінета жывы і непашкоджаны.

Хутчэй за ўсё, каб не дайшло да граху, райкам партыі змушаны быў развесці гэты працоўны тандэм, як у моры караблі: А.Р.Лукашэнка пайшоў намеснікам старшыні праўлення ў мясцовы калгас імя Леніна, а У.А.Пруднікава выправілі яшчэ далей — галоўным інжынерам у абласную галіновую вытворчасць. У нейкай ступені на пасаднае прызначэнне Аляксандра Рыгоравіча паўплываў і той фактар, што ён паступіў на завочнае аддзяленне ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Мяне інтрыгаваў А.Р.Лукашэнка сваёй манерай весці дыскусію: ён падаваў якую-небудзь рэпліку і замаўкаў на пэўны момант, пільна сочачы за рэакцыяй субяседніка ці слухачоў. І калі яна была, што называецца, ва ўнісон з ягонымі думкамі, раскручваў пружыну дыскусіі далей — і таксама напачатку асцярожна. Ну, а потым, калі аўдыторыя падпадала пад кантроль, Аляксандр Рыгоравіч даваў поўную моц сваім аратарскім здольнасцям. Магутны голас прамоўцы давяршаў задуманую справу: слабыя выкрыкі нязгодных проста заглушаліся.

У аратарскім арсенале А.Р.Лукашэнкі быў, ледзь не казырным, спасыл на аўтарытэт вядомых людзей. Аднойчы муж маёй сяброўкі расказаў пра такі вось эпізод. У шклоўскую лазню, неяк так склалася, у дамоўлены час прыходзілі аматары спецыфічных пары і венікаў. Удзельнікі гэтага нефармальнага лазневага клуба збіраліся разам, каб папарыцца, папіць піва і пагутарыць. Старшынёй гэтага клуба быў абраны палкоўнік у адстаўцы Анатоль Грачоў.

Адкуль было ведаць пра гэта нейкаму прыезджаму, які выпадкова паставіў свой тазік з вадою побач з "клубнымі" тазікамі. Анатоль Грачоў на той момант выконваў адказную ролю — "заводзіў" Аляксандра Лукашэнку — нязменнага аб'екта падколак у лазні. Той павярнуўся да Грачова і гучна, з пачуццём сказаў:

— Учора я гаварыў аб гэтым Гарбачову, гаварыў Рыжкову, а сёння гавару табе, Толік...

Намылены і збянтэжаны прыезджы тузануў за плячо сяброўчынага мужа і, паказваючы пальцам на Анатоля Грачова, ледзь чутна спытаў:

— А гэта хто такі?

— Палкоўнік, — проста адказаў ён.

— Дык што гэта за лазня такая? Куды я трапіў? — пачаў ліхаманкава кідаць у цэлафанавы мяшок мыльныя прыналежнасці той прыезджы, каб, у выпадку чаго, паспець выбегчы з таго месца, куды ён завітаў як у звычайную лазню...

Па тэлевізару ўсе шклаўчане бачылі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку як удзельніка Усесаюзнага пасяджэння па арэнднаму падраду. І асабліва адзін момант прыцягнуў іх пільную ўвагу: з трыбуны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў час выступлення павярнуўся да Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова, які знаходзіўся ў прэзідыуме, і ўдакладніў:

— Я так гавару, Міхаіл Сяргеевіч?

— Так, так, — лагодна заківаў той галавой.

Вось такім быў падчас нашага знаёмства Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Ну ці можна было не звярнуць на яго ўвагі? І я