КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716243 томов
Объем библиотеки - 1424 Гб.
Всего авторов - 275475
Пользователей - 125274

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: Назад в СССР 2 (Альтернативная история)

Часть вторая продолжает «уже полюбившийся сериал» в части жизнеописания будней курсанта авиационного училища … Вдумчивого читателя (или слушателя так будет вернее в моем конкретном случае) ждут очередные «залеты бойцов», конфликты в казармах и «описание дубовости» комсостава...

Сам же ГГ (несмотря на весь свой опыт) по прежнему переодически лажает (тупит и буксует) и попадается в примитивнейшие ловушки. И хотя совершенно обратный

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы [Жан-Поль Сартр] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

падумайце. Разумееце, з бядой яно як са шлюбам. Думаеш, што выбіраеш ты, а аказваецца — выбіраюць цябе. Вось так, нічога тут не папішаш. Наш бедны Калігула няшчасны, хоць, можа, і сам не разумее чаму! Ён, напэўна, адчуў сябе загнаным у кут, таму і ўцёк. I кожны з нас на яго месцы зрабіў бы тое самае. Напрыклад, я — каб мог сам сабе выбраць бацьку, дык і не нарадзіўся б.


Уваходзіць Сцыпіён.

Сцэна II

Xэрэя. Ну?

Сцыпіён. Зноў нічога. Нейкія сяляне нібыта бачылі яго мінулаю ноччу, тут непадалёк, нібыта ён некуды бег пад навальніцай.


Хэрэя вяртаецца да сенатараў. Сцыпіён ідзе за ім следам.


Хэрэя. Дык сёння ўжо трэці дзень, Сцыпіёне?

Сцыпіён. Так, трэці дзень. Я быў тады побач з ім, як звычайна. Ён падышоў да труны з Друзілай. Дакрануўся да яе двума пальцамі. Потым быццам аб нечым задумаўся, рэзка павярнуўся і роўнай хадою рушыў прэч. З той хвіліны яго паўсюль і шукаюць.

Хэрэя (трасучы галавой). Гэты хлопец занадта любіў літаратуру.

Другі патрыцый. Яго ўзросту гэта ўласціва.

Хэрэя. Але не яго сану. Імператар — і аматар мастацтва: гэта не лезе ні ў якія рамкі. Праўда, у нас ужо былі такія, адзін ці два. Шалудзівыя авечкі паўсюль бываюць. Але ж у іншых хапала тактоўнасці заставацца чыноўнікамі.

Першы патрыцый. Так было намнога лацвей.

Стары патрыцый. Кожнаму сваё рамяство.

Сцыпіён. Што можна зрабіць, Хэрэя?

Хэрэя. Нічога.

Другі патрыцый. Пачакайма. Калі не вернецца, давядзецца яго замяніць. Шчыра кажучы, імператараў у нас хапае.

Першы патрыцый. I то праўда, не хапае ў нас толькі людзей з цвёрдым характарам.

Хэрэя. А калі ён вернецца не ў гуморы?

Першы патрыцый. Божа, гэта ж яшчэ дзіцё, ужо з ім мы неяк дадзім рады.

Xэрэя. А калі ён застанецца глухі да ўсіх нашых довадаў?

Першы патрыцый (смеючыся). Ну, тады... Хіба не я напісаў у свой час трактат пра дзяржаўны пераварот?

Xэрэя. Зразумела, калі гэта толькі спатрэбіцца! Але я адчуваў бы сябе многа лепей, каб мне далі спакойна займацца маімі кнігамі.

Сцыпіён. Прашу мне прабачыць. (Выходзіць.)

Хэрэя. Абразіўся.

Стары патрыцый. Дзіцё. Усе юнакі між сабой салідарныя.

Гелікон. Салідарныя ці не салідарныя, усе яны ўрэшце старэюць.


Уваходзіць вартаўнік.


Вартаўнік. Калігулу бачылі ў садзе каля палаца.


Усе выходзяць.

Сцэна III

Некалькі секунд сцэна застаецца пустая. Потым злева, крадучыся, уваходзіць Калігула. Выгляд у яго разгублены, ён увесь брудны, валасы мокрыя, ногі завэдзганыя ў гразі. Некалькі разоў ён падносіць да рюта далонь. Набліжаецца да люстра і раптам спыняецца, заўважыўшы ў ім свой адбітак. Балбоча нейкія невыразныя словы, потым ідзе направа і сядае, звесіўшы рукі паміж каленяў. Злева ўваходзіць Гелікон. Заўважыўшы Калігулу, ён спыняецца на ўскрайку сцэны і моўчкі на яго пазірае. Калігула паварочваецца і бачыць Гелікона. Паўза.

Сцэна IV

Гелікон (праз усю сцэну). Дабрыдзень, Гаю.

Калігула (звычайным тонам). Добры дзень, Геліконе.


Маўчанне.


Гелікон. Ты, здаецца, стаміўся?

Калігула. Я многа хадзіў.

Гелікон. Сапраўды, цябе доўга тут не было.


Маўчанне.


Калігула. Бо мне цяжка было знайсці.

Гелікон. Знайсці што?

Калігула. Тое, што я хацеў.

Гелікон. I што ты хацеў?

Калігула (тым самым звычайным голасам). Поўню.

Гелікон. Што?

Калігула. Але-але, я хацеў поўню.

Гелікон. Ага! (Маўчанне. Падыходзіць бліжэй.) Навошта?

Калігула. Ну!.. Гэта адна з тых рэчаў, якіх у мяне няма.

Гелікон. Зразумела. Але цяпер — усё ў парадку?

Калігула. Не, я не здолеў яе дастаць.

Гелікон. Прыкра.

Калігула. Так. Таму я і стомлены. (Паўза.) Геліконе!

Гелікон. Слухаю, Гаю.

Калігула. Ты думаеш, я звар’яцеў.

Гелікон. Табе добра вядома, што я так ніколі не думаю. Я не настолькі дурны.

Калігула. Так. I ўсё-ткі! Я не звар’яцеў, наадварот — я ніколі яшчэ не мысліў так ясна. Проста я раптам адчуў патрэбу ў немагчымым. (Паўза.) Звычайны парадак рэчаў мяне болей не задавальняе.

Гелікон. Гэта даволі пашыраная думка.

Калігула. Так. Але раней я гэтага не ведаў. Цяпер ведаю. (Тым самым звычайным голасам.) Гэты свет немагчыма трываць такім, які ён ёсць. Таму мне і патрэбна поўня ці шчасце, ці несмяротнасць, ці нешта яшчэ — няхай, можа, і на мяжы з шаленствам, але каб яно было не з гэтага свету.

Гелікон. Як разважанне яно досыць стройнае. Але ўвогуле — яго немагчыма вытрымаць да канца.

Калігула (устае, з ранейшаю прастатой). Ты нічога ў гэтым не разумееш. Менавіта таму, што яны ніколі не вытрымлівалі яго да канца, яны нічога і не дабіваліся. Але, можа, досыць якраз