КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 717193 томов
Объем библиотеки - 1428 Гб.
Всего авторов - 275623
Пользователей - 125285

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

iv4f3dorov про Корнеев: Барон (Альтернативная история)

Цитата: "А марганец при горении выделяет кислород". Афтырь, ты в каком подземном переходе аттестат покупал? В школе преподают предмет под названием - химия. Иди учи двоечник.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Томас: Выборы (Политический детектив)

Эталон увлекательного романа о политтехнологиях.Неустаревающая книга. С удовольствием перечитывается.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про (KiberZip): Дневник мицелий: пролог (Фэнтези: прочее)

Стоит внимания. Есть новизна и сюжет. Есть и ляпы. Ну например трудно потерять арбалет, еще трудней не пойти его поискать, тем более, что он весьма дорогой и удобный. Я слабо представляю, что четверо охотников уходят на охоту без дистанционного оружия и лишь по надобности его берут, тем более, что есть повозка и лошади. Слабо представляю, что охотники за своей жертвой и подранками бегаю с мечами. Имея 4 арбалета и видя волколака автор

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
чтун про Видум: Падение (Фэнтези: прочее)

Очень! очень приличная "боярка"! Прочёл все семь книг "запоем". Не уступает качеством сюжета ни Демченко Антону, ни Плотников Сергею, ни Ильину Владимиру. Lena Stol - респект за "открытие" талантливого автора!!!

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Калинин: Блаженный. Князь казачий! (Попаданцы)

Написано на уровне детсада. Великий перерожденец и врун. По мановению руки сотня людей поднимается в воздух, а может и тысячи. В кучу собран казачий уклад вольных и реестровых казаков, княжества и рабы. 16 летний князь командует атаманами казачьего войска. Отпускает за откуп врагов, убивших его родителей. ГГ у меня вызывает чувство гадливости. Автор с ГГ развлекает нас текстами казачьих песен. Одновременно обвиняя казаков

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).

Зерне і млын [Барыс Сачанка] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дыміўся агонь, ніхто не хадзіў.

«Што такое?»

Зазірнуў у самы вялікі будан, дзе заўсёды нехта быў, спачываў на нарах, зазірнуў і ў самы малы, дзе размяшчаўся разам са штабам камандзір,— ні там, ні там не было нікога.

«Цікава, дзе ж гэта падзяваліся людзі?»

Акінуў вачыма, агледзеў паляну. Буданы, зямлянкі, дрэвы... Ціха, пуста! Быццам і не жыў ніхто тут.

«Няйнакш. падаліся, пайшлі кудысьці партызаны. Але куды? I што, што мне рабіць? У мяне ж — заданне... Не выканаць яго? Не, не, нельга...»

Хвілін колькі стаяў у роздуме.

«Бегчы назад, да камандзіра дзядзькі Максіма? А мо?.. Пашукаць атрад Мігуна? Але дзе, дзе яго шукаць?»

Паволі, нага за нагу, падаўся з паляны назад да броду — на кладкі...

«Бачыш, нават варты не пакінулі. Спяшаліся куды-небудзь ці іншае што здарылася? Але што, што?.. Хіба... Узяць ды крыкнуць? Раптам абзавецца, адгукнецца хто-небудзь?..»

Набраў поўныя грудзі паветра — крыкнуў:

— Ого-го-о!

— Ого-го-оў? — адказала рэха, лес.

«Не сказаў мне дзядзька Максім, што рабіць, калі не застану ў лагеры Мігуна ды і іншых партызан. А я, галава, не спытаўся таксама пра гэта. Ды і не думаў жа, што так будзе...»

Спыніўся, зноў пастаяў, падумаў.

«Каб жа я ведаў, што хоча дзядзька Максім ад Мігуна... А то ж...»

Расчапіў кулак, паглядзеў на запіску.

«А мо...»

Не, гэтага ён ніколі не рабіў — не чытаў чужых запісак. Тым больш тых, што пасылаліся самім камандзірам іншаму камандзіру. Але цяпер, калі нікога няма ў лагеры, ды і не ведаеш, дзе хто...

Усё ж не вытрымаў, разгарнуў складзены ў чатыры столкі лісток.

«Іван, жыві! Таму і пасылаю, каб не загінуў»,— прачытаў ён, і доўга не мог здагадацца, што гэта не каму-небудзь, а яму, Івану, адрасавана запіска.

«Камандзіра ж звалі Пятро... А тут...»

Калі ж нарэшце дайшло, што запіска напісана самому яму, Івану, і ён зразумеў, уцяміў гэта, усхліпнуў, заплакаў.

«Я так верыў дзядзьку Максіму, кожнаму яго слову... А ён...»

З усіх ног прыпусціў назад, на ўзлесак, дзе былі акопы, траншэі, завалы, дзе партызаны ля шашы рыхтаваліся сустрэць ворага...

Там, на ўзлеску, адкуль яго адаслалі ў атрад з запіскай, ён, Іван, быў апаўдні. I спярша разгубіўся, не паверыў сам сабе, сваім вачам, што гэта той самы ўзлесак, дзе рыхтаваліся партызаны сустрэць ворага — капалі акопы, траншэі, рабілі завалы... Дрэвы былі вывернуты, зламаны, паздзірана кара, абабіта голле... Чарнелі тут і там ямы ад выбухаў снарадаў, была ўскапана і перакапана зямля. I ўсюды, усюды, куды ні паглядзі, у самых неверагодных позах ляжалі тыя, каго ён, Іван, ведаў і каго з цяжкасцю цяпер пазнаваў — так яны былі знявечаны — з разварочанымі жыватамі, з адарванымі рукамі, нагамі і нават галовамі...

Ён, Іван, заплакаў...

...Там, на ўзлеску, яго і адшукалі жывога сярод усіх мёртвых савецкія салдаты, што з'явіліся да досвітку. I калі няслі яго на насілках, ён убачыў вялізную калону варожых — нямецкіх — танкаў, машын, гармат, што працягнулася, нібы хвост вялізарнай гадзюкі, няйнакш на некалькі кіламетраў і звівалася гэтак жа, як і шаша...

3

...Што на атамнай станцыі ля Чарнобыля адбылася аварыя, ён, Іван, даведаўся ад незнаёмай жанчыны, якую падабраў па дарозе і якая прасіла падвезці яе да павароткі на Рэчыцу,

— А то зусім змарылася я,— сказала яна, сядаючы ў аўтобус.— Гэта ж на спадарожных машынах дабіралася... З самага Чарнобыля. Там, на атамнай станцыі, пажар... Усю ноч тушылі. I цяпер яшчэ дым ідзе... I як бы зарыва стаіць... Малінавае...

На другі дзень пра аварыю на атамнай станцыі загаварыла ўжо жанчына, што села ў аўтобус з дваімі малымі дзецьмі.

— Гэта ж у нас эвакуацыя ідзе... Усіх людзей вывозяць... Каго куды... Дык я дзяцей схапіла ды да маці во еду... Пакуль што якое, там пабуду...

— Не мялі абычаго языком, кабетка,— кінуў жанчыне, недавольны тым, што пачуў, мужчына: у капелюшы, з галынтукам — ці не нейкі камандзіраваны.

— Я праўду кажу,— падняла вочы на мужчыну жанчына — змучаная — і гэта відаць было па твары, па вачах. Аварыя на атамнай станцыі. I цяпер радыяцыя павышаная...

— Яшчэ раз кажу,— ужо злосна буркнуў на жанчыну мужчына.— Не сей панікі...

— Табе б тое перажыць, што ўсе там перажываюць, ды і я перажыла,— зноў не вытрымала, агрызнулася жанчына.— Наглядзела б я на цябе, як бы ты сябе паводзіў. А то капялюш на галаву напяліў, галынтук пачапіў...

— Пры чым тут мой капялюш і гальштук?

— А пры тым, што такія, як ты, усё панікі баяліся, не сказалі людзям адразу ж, як аварыя адбылася, каб уцякалі. I што?.. Панабіраліся той радыяцыі пад самую завязку... А цяпер спахапіліся і гадзіны на зборы не даюць. У чым быў — у тым і ўцякай... Нічога-нічагусенькі браць з сабою нельга. Што на табе — у тым і ідзі...

Чым скончылася тая спрэчка мужчыны з жанчынай, ён, Іван, недаслухаў — час быў ад'язджаць аўтобусу, і ён завёў матор, крануўся з месца, пачаў вырульваць на добра знаёмую дарогу, каб ужо не чуць, што гавораць пасажыры, а пільна глядзець, сачыць і за шашой, і за работай матора. Праўда, калі высаджваў жанчыну з