КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716637 томов
Объем библиотеки - 1426 Гб.
Всего авторов - 275540
Пользователей - 125279

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася [Міхась Дзялец] (fb2) читать постранично, страница - 12


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

новую кватэру.

— Чаму ж ты збіраешся адрываць яго ад хатніх спраў? — папракнула мяне жон«а. — Ты не ведаеш, што такое пераезд на новую кватэру?

— Ведаю, ведаю, — адказаў я ёй, — але ж я турбую Андрэя Ягоравіча не па сваёй, а па яго справе.

— Якое гэта мае значэнне, па чыёй справе,— казала далей жонка, — калі кватэру патрэбна прывесці у парадак, не будзе ж ён з табой гутарыць на нераспакаванай мэблі.

Мне не хацелася працягваць гэтую размову, хаця я і разумеў, што жонка ў нечым мела рацыю. Я сказаў:

— Добра, заўтра я яму тэлефанаваць не буду. Калі ён вызваліцца, патэлефануе сам. А не патэлефануе, будзе вядома, што ён заняты, i тады будзем дзейнічаць па свайму плану.

У нядзелю да дванаццаці гадзін дня чакаў я званка Макаёнка. Але Андрэй Ягоравіч не тэлефанаваў. Пасля дванаццаці мы з жонкай паехалі на сваю дачу — трэба было яе закансерваваць на зіму.

Як расказваў мне потым Іван Пятровіч, яны ўдвух з Макаёнкам у нядзелю сабраліся ехаць на дачу толькі ў чатырнаццаць гадзін. У гэты час Андрэй Ягоравіч і тэлефанаваў мне, але мяне ўжо дома не было. Так у выхадныя дні мы i не сустрэліся.

Я вырашыў на наступным тыдні, не чакаючы выхадных, выкраіць час i абавязкова сустрэцца з Андрэем Ягоравічам, бо ведаў, што п'есу «Дыхайце эканомна» ён перадаў для чытання тэатру імя Горкага. Але 16 лістапада да мяне ў кабінет зайшоў адзін з супрацоўнікаў і гаворыць:

— Вы чулі, Макаёнак памёр...

— Як памёр?! — вырвалася ў мяне.

— Кажуць, памёр у бальніцы.

Вестка гэта так уразіла мяне, што я больш не мог вымавіць i слова. Усяго некалькі дзён назад Андрэй Ягоравіч быў поўны энергіі, творчых сіл, клапаціўся аб пастаноўцы сваёй новай п'есы, паляпшаў, як ён казаў, на старасці гадоў свае бытавыя ўмовы і раптам пайшоў з жыцця. Крыўдна стала і на чалавечую долю, што так заўчасна абрывае жыццё. Мне чамусьці ўспомніўся ўрачысты вечар, прысвечаны шасцідзесяцігоддзю Андрэя Ягоравіча. На гэтым вечары многа гаварылі аб яго творчасці, называлi лепшыя п'есы, якія ставіліся ва многіх тэатрах краіны і за яе межамі. Але Андрэй Ягоравіч, выступаючы ў заключэнне, выказваючы прамоўцам падзяку за высокую ацэнку яго творчасці, за цёплыя словы ў яго адрас, сказаў: «Дарагія сябры, я лічу, што лепшыя мае п'есы тыя, што яшчэ будуць напісаны». I зала бурнымі воплескамі сустрэла гэтую заяву драматурга, таму што перад прысутнымі стаяў на трыбуне чорнавалосы, з пачырванелым тварам, поўны энергіі, я б сказаў, намнога маладзейшы сваіх год Андрэй Ягоравіч Макаёнак.

I вось трагедыя. 3 засмучанай душы міжволі вырываюцца словы: «Як жа так, родны Андрэй Ягоравіч, што ж ты не стрымаў свайго слова?!» Як жа гэта здарылася? Чаму так рана абарвалася жыццё камуніста-барацьбіта, які быў у вечным гарэнні, у барацьбе за лепшы лёс простага савецкага чалавека, за велічнасць любімай Айчыны?

Якая нечаканая i якая незаменная страта!

Пройдуць гады, утаймуецца ў душы нясцерпны боль, адыдуць у гісторыю падзеі нашых дзён, але яго светлы вобраз будзе доўга жыць у сэрцах усіх тых, хто крочыў побач, хто хоць аднойчы сустракаўся з яго творчасцю. Яго цудоўныя п'есы будуць хваляваць, будуць зваць на барацьбу са злом i цемрашальствам, будуць вучыць жыццю, памагаць упэўнена, з годнасцю ісці па ім не аднаму будучаму пакаленню. I, безумоўна, яго высакароднае імя назаўсёды застанецца ў нашай савецкай літаратуры.