КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715907 томов
Объем библиотеки - 1422 Гб.
Всего авторов - 275396
Пользователей - 125263

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: Назад в СССР 2 (Альтернативная история)

Часть вторая продолжает «уже полюбившийся сериал» в части жизнеописания будней курсанта авиационного училища … Вдумчивого читателя (или слушателя так будет вернее в моем конкретном случае) ждут очередные «залеты бойцов», конфликты в казармах и «описание дубовости» комсостава...

Сам же ГГ (несмотря на весь свой опыт) по прежнему переодически лажает (тупит и буксует) и попадается в примитивнейшие ловушки. И хотя совершенно обратный

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: назад в СССР (Альтернативная история)

Как ни странно, но похоже я открыл (для себя) новый подвид жанра попаданцы... Обычно их все (до этого) можно было сразу (если очень грубо) разделить на «динамично-прогрессорские» (всезнайка-герой-мессия мигом меняющий «привычный ход» истории) и «бытовые-корректирующие» (где ГГ пытается исправить лишь свою личную жизнь, а на все остальное ему в общем-то пофиг)).

И там и там (конечно) возможны отступления, однако в целом (для обоих

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
renanim про Еслер: Дыхание севера (СИ) (Фэнтези: прочее)

хорошая серия. жду продолжения.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

П'есы: Клоп. Лазня. [Уладзімір Маякоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Ліліян [4]... Я іх ужо вырашыў назваць арыстакратычна-кінематаграфічна... так і будуць гуляць разам. Во! Дом у мяне павінен быць поўнай чашай. Захапіце, Разалія Паўлаўна!

Баян (падхіхікваючы)

Захапіце, захапіце, Разалія Паўлаўна! Хіба ў іх пошласць у галаве? Оне малады клас, оне ўсё па-свойму разумеюць. Оне да вас старадаўняе незаплямленае пралетарскае паходжанне і прафсаюзны білет у дом уносяць, а вы рублі шкадуеце! Дом у іх павінен быць поўнай чашай.


Разалія Паўлаўна, уздыхнуўшы, купляе.


Баян

Я данясу... яны лёгенькія... не турбуйцеся, калі ласка... за тыя ж грошы...

Разносчык зáбавак

Танцуючыя людзі з балетных студый...

Прысыпкін

Мае будучыя патомныя дзеці павінны выхоўвацца ў шыкоўным гусце. Бо! Захапіце, Разалія Паўлаўна!


Разалія Паўлаўна Таварыш Прысыпкін...


Прысыпкін

Не называйце мяне таварышам, грамадзянка, вы яшчэ з пралетарыятам не парадніліся.

Разалія Паўлаўна

Будучы таварыш, грамадзянін Прысыпкін, гэта ж за такія грошы пятнаццаць чалавек бароды паголяць, без уліку драбязы — вусоў і іншага. Лепш піва на вяселле лішнюю дзюжыну. А?

Прысыпкін (строга)

Разалія Паўлаўна! У мяне дом...

Баян

У яго дом павінен быць поўнай чашай. I танцы і піва ў яго павінны біць фантанам, як з рога дастатку.


Разалія Паўлаўна купляе.


Баян (падхоплівае пакункі)

Калі ласка, не турбуйцеся, за тыя ж грошы.

Разносчык гузікаў

Дзеля гузіка не варта жаніцца!
Праз гузік не выпадае сварыцца!
Прысыпкін

У нашай чырвонай сям’і не павінна быць ніякай мяшчанскай мішуры і непрыемнасцей з штанамі. Во! Захапіце, Разалія Паўлаўна!

Баян

Пакуль у вас няма прафсаюзнага білета, не раздражняйце яго [5], Разалія Паўлаўна. Ён — перамогшы клас, і ён змятае ўсё на сваім шляху, як лава, і штаны ў таварыша Скрыпкіна павінны быць поўнай чашай.


Разалія Паўлаўна купляе, уздыхаючы.


Баян

Дазвольце, я данясу за тыя ж самыя...

Прадавец селядцоў

Лепшыя рэспубліканскія селядцы!
Незаменныя там,
                          дзе гарэлка і блінцы!
Разалія Паўлаўна (адхінае ўсіх, гучна і павесялела)

Селядцы — гэта — так! Гэта вы будзеце мець для вяселля рэч. Гэта я ды ўжо захаплю! Праходзьце, мосьё мужчыны! Колькі каштуе гэтая кілька?

Разносчык

Гэтая ласосіна каштуе 2.60 кілё.

Разалія Паўлаўна

2.60 за гэтага шпрота-пераростка?

Прадавец

Што вы, мадам, усяго 2.60 за гэтага кандыдата ў асятры!

Разалія Паўлаўна

2.60 за гэтыя марынаваныя карсетныя косці? Вы чулі, таварыш Скрыпкін? Дык вы зрабілі правільна, калі вы забілі цара і прагналі пана Рабушынскага! [6] Ой, гэтыя бандыты! Я знайду мае грамадзянскія правы і мае селядцы ў дзяржаўнай савецкай грамадскай кааперацыі!

Баян

Пачакаем тут, таварыш Скрыпкін. Навошта вам злівацца з гэтай дробнабуржуазнай стыхіяй і купляць селядцы ў такім дыскусійным парадку? За вашы пятнаццаць рублёў і бутэльку гарэлкі я вам арганізую вяселлечка на-яць.

Прысыпкін

Таварыш Баян, я супроць гэтага мяшчанскага побыту — канарэек і іншага... Я чалавек з буйнымі запатрабаваннямі... Я — люстранай шафай цікаўлюся...


Зоя Бярозкіна амаль натыкаецца на гаворачых і здзіўлена адступае, прыслухоўваецца.


Баян

Калі ваш вясельны картэ́ж...

Прысыпкін

Што вы мелеце? Які карцёж?

Баян

Картэ́ж, я кажу. Так, таварыш Скрыпкін, называецца на прыгожых замежных мовах усялякая, і асабліва такая, вясельная ўрачыстая паездка.

Прысыпкін

А! Ну-ну-ну!

Баян

Дык вось, калі картэ́ж пад’едзе, я вам спяю эпіталáму Гіменея [7].

Прысыпкін

Што ты плявузгаеш? Якія яшчэ такія Гімалаі?

Баян

Не Гімалаі, а эпіталаму пра бога Гіменея. Гэта такі бог кахання быў у грэкаў, ды не ў гэтых жоўтых, азвярэлых згоднікаў Венізеласаў [8], а ў старажытных, рэспубліканскіх.

Прысыпкін

Таварыш Баян, я за свае грошы патрабую, каб было чырвонае вяселле і ніякіх багоў! Паняў?

Баян

Ды што вы, таварыш Скрыпкін, не тое, што паняў, а сілай, згодна Плеханаву, дазволенага марксістам уяўлення я праз як бы прызму бачу вашу класавую, узвышаную, чароўную і поўную захаплення ўрачыстасць!.. Нявеста вылазіць з карэты — чырвоная нявеста... уся чырвоная,— упарылася, значыцца; яе выводзіць чырвоны пасаджоны бацька, бухгалтар Ерыкалаў,— ён якраз мужчына тлусты, чырвоны, апаплексічны,— уводзяць гэта вас чырвоныя шаферы, увесь стол у чырвоных шынках і бутэлькі з чырвонымі галоўкамі.

Прысыпкін (спачувальна)

Во! Во!

Баян

Чырвоныя госці крычаць «горка, горка», і