КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713833 томов
Объем библиотеки - 1408 Гб.
Всего авторов - 274871
Пользователей - 125129

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +5 ( 5 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы [Антон Іванавіч Гурскі] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

воз. Едуць яны, едуць і пад’язджаюць да вялікай рэчкі. Шукалі, шукалі, нідзе не знайшлі плыткага месца, каб пераехаць уброд. А тут усхадзілася вялікая бура. Лес раве, бы звер. Вецер ломіць дзераўлякі, бы баба кастрыцу, дый кідае на зямлю і ў раку. Плыве па вадзе дзерава, бы плыты.

Зірнуў на тое малодшы брат ды і здагадаўся, як перабрацца цераз раку. От давай яны з братам лавіць на рацэ дзерава, звязваць яго разам і рабіць плыт.

Сунялася бура, падагналі яны той плыт шчыльна да берага, запрэглі валоў і ўзвезлі воз на плыт. Стаяць на плыце, кіруюць доўгімі жэрдкамі, а плыт сам і плыве з вадою.

Аднесла плыт далёка, але вось ён і прыстаў да другога берага. Пабачыла гаўяда, што валы паплылі па рацэ на другі бок, кінулася яно ў ваду ды і пераплыло цераз раку.

Паехалі браты далей і забраліся ў такі лес, што і канца яму нямашака. Не могуць далей ехаць — лес не дае. Пачалі яны церабіць дарогу ды масціць грэблі. Але дзе там: чым далей, тым лес гусцее, а ў ім такая тхлань і нетры, што і выбрацца нельга.

От і кажа большы брат:

— Астануся я тут, не магу выбрацца з лесу.

I застаўся ён сярод таго лесу. I назвалі яго і дзяцей яго палешукамі.

Малодшы ж брат настойліва працярэбліваў дарогу, масціў грэблі, клаў кладкі і ехаў усё далей. Можа, і цяпер на Палессі яшчэ ёсць тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў той упарты чалавек. Ці доўга яны ехалі на сваім возе, як убачылі, што лес пачаў радзець, пачалі трапляцца прагаліны, палянкі ды палі; яны спыніліся там і сталі разрабляць поле. Затым-то і назваліся яны палевікамі.

Потым размножыліся і палешукі, і палевікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля другіх побач.

Праз немалы час у палешукоў і палевікоў развялося шмат гаўяда, дый усялякага звяр’я ў іх лясах было больш, чым у тым месцы, дзе засталіся тыя дзесяць братоў. От гэтыя дзесяцера братоў пашкадавалі, што пусцілі сюды меншых і што далі ім шмат гаўяда, пашкадавалі дый уздумалі адабраць назад. Даведаліся палешукі і палевікі, што тыя падходзяць да іх з разбоем, нарабілі ў лесе завалаў, накапалі глыбокіх ямаў дый накрылі іх мохам, а самі пахаваліся ў гушчэчы і цікуюць, што будзе далей.

Вось падышлі тыя разбойнікі дый пачалі падаць у ямы, а ў іх была вада. Адны патапіліся, а другія заблыталіся ў засеках дый пагінулі ў нетрах без яды. От адагналі апошніх разбойнікаў палешукі і палевікі дый давай выхваляцца адны перад другімі. Палешукі кажуць, што гэта яны сваімі засекамі ў лесе загубілі разбойнікаў, а палевікі — што разбойнікі пагінулі ў ямах, што палевікі выкапалі.

Пайшлі яны выхваляцца ды спрачацца. Спрачаліся, спрачаліся — ды за чубы, ды за калы... I пайшла тут такая перапалка, што горш як ад разбойнікаў.

Б’юцца палешукі з палевікамі, паляць вёскі, нішчаць дабро ды парываюцца спрэс загубіць адны другіх, горш як самыя лютыя ворагі. Доўга біліся яны, але не могуць адолець адны другіх, толькі што далей, то ўсё больш слабеюць як тыя, так і гэтыя.

Дачуліся ворагі, што палешукі і палевікі калоцяцца паміж сабою, што яны не бароняць свае рубяжы, от яны зноў сабралі вялікае войска дый пайшлі паліць вёскі ды забіваць як палешукоў, так і палевікоў.

Ачомаліся палешукі і палевікі, годзе калаціцца самі з сабою, давай біцца з ворагам. Біліся яны, біліся, можа, палавіна іх палягло, а нічога не зробяць, бо ворагі лезуць усё новыя і новыя. Шмат палягло ворагаў у чыстым полі, шмат заблудзілася ў лесе, у балотах і там загінула ад голаду, ад холаду ці патапілася ў гразі, але яшчэ шмат засталося. Лезуць яны, як свінні ў агарод, лезуць ды забіраюць палешукоў і палевікоў у палон, забіраюць іх зямлю, гаўяда і ўсё дабро, а старых і малых забіваюць ці цкуюць сабакамі. Забілі яны ў калодкі ўсіх палешукоў і палевікоў дый загадалі сабе служыць. Нічога на парадзіш.

Служаць палешукі і палевікі тым ворагам, бо не свая воля, служаць год, служаць два, а можа, і больш.

Працуюць яны на ворагаў бы чорны вол і ніякае палёгкі не маюць, працуюць, гаруюць ды праклінаюць сваё жыццё.

А ворагі пануюць ды здзекуюцца з простых людзей, а тыя рады, што хоць засталіся жывыя.

Бачаць паны — простыя людзі змірыліся, от і скінулі з іх калодкі.

Рады простыя людзі, дзякуюць богу і за тое. I пачалі яны працаваць на паноў так шчыра, як самі сабе. А панам тое толькі і трэба. Працуюць простыя людзі, а паны адно падганяюць ды падганяюць. I адвучыліся паны ад усялякае работы, ды так адвучыліся, што без простых людзей не могуць і жыць, бы тая птушка, як яе выпусцяць з клеткі на волю.

Бачаць тое простыя людзі ды толькі смяюцца з паноў. Яны смяюцца, а паны — хоць бы што, балююць сабе ды яшчэ больш прыбаўляюць народу работы.

— Бо яны,— кажуць,— рагочуць, бы жарабцы, затым, што мала дзела.

Яшчэ горш стала, і пачалі людзі рабіць панам помсту: то свіран спаляць ці гумно, то кароў загоняць у такую тхлань, што яны там і пагінуць, то свіней патопяць, але ад таго і самі не маюць чаго есці, бо, ведама, жывуць па ардынар’і: пана чорт не бярэ — ён у суседа дастане, а людзі падыхаюць ды пухнуць з голаду. Што тут рабіць, што