КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714279 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275022
Пользователей - 125146

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).

Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

з’яўляецца суддзёй правамернасці выбараў, іх вынікаў і кваліфікацыі яе ўласных членаў, і большасць кожнай з палат складае кворум, неабходны для вядзення спраў; аднак палата і ў меншай колькасці можа пераносіць паседжанні з дня на дзень, а таксама можа мець паўнамоцтвы забяспечваць прымусовую яўку членаў, што адсутнічаюць, такім чынам і пад пагрозай такіх санкцый, якія кожная палата можа прадугледзець.

Кожная палата можа вызначаць парадак сваіх паседжанняў, караць сваіх членаў за паводзіны, што парушаюць парадак, і са згоды дзвюх трэціх выключаць іх са свайго складу.

Кожная палата вядзе журнал сваіх паседжанняў і час ад часу публікуе яго, за выключэннем тых частак, якія, па іх разуменню, патрабуюць захавання ў тайне; «так» ці «не», што выказаны членамі кожнай з палат пры галасаванні па любым пытанні, уносяцца ў журнал пры жаданні адной пятай прысутных членаў.

Ніводная з палат на працягу сесіі Кангрэса не можа без згоды іншай перанесці паседжанні болей чым на тры дні альбо прызначыць іх у іншым месцы, чым тое, дзе засядаюць абедзве палаты.


Раздзел 6. Сенатары і прадстаўнікі атрымліваюць за сваю службу жалаванне, якое ўстаноўлена законам і выплачваецца казначэйствам Злучаных Штатаў. Ва ўсіх выпадках за выключэннем дзяржаўнай здрады, цяжкага злачынства і парушэння грамадскага парадку, яны карыстаюцца прывілеяй свабоды ад арышту ў час іх знаходжання на сесіі адпаведнай палаты і ў час следавання туды і вяртання назад; яны таксама не павінны падлягаць допыту у якім-небудзь іншым месцы за свае выступленні і ўдзел у дэбатах у абедзвюх палатах.

Ні сенатар, ні прадстаўнік на працягу ўсяго тэрміну, на які ён абраны, не можа быць прызначаны на якую-небудзь грамадзянскую пасаду ў межах улады Злучаных Штатаў, якая можа быць створана ці даходы ад якой могуць павялічыцца за пэўны перыяд; ніводная асоба, якая займае пасаду ў межах улады Злучаных Штатаў, не можа быць членам любой з палат у час свайго знаходжання на гэтай пасадзе.


Раздзел 7. Усе законапраекты аб павышэнні дзяржаўных даходаў зыходзяць з палаты прадстаўнікоў; аднак Сенат можа прапаноўваць папраўкі ці пагаджацца з імі, як і па другіх законапраектах.

Кожны законапраект, які прыняты Палатай прадстаўнікоў і Сенатам, перш чым стаць законам, прадстаўляецца Прэзідэнту Злучаных Штатаў. Калі ён адабрае законапраект, ён падпісвае яго, калі не, вяртае законапраект са сваімі заўвагамі той палаце, з якой той зыходзіць. Гэта палата цалкам уносіць заўвагі Прэзідэнта ў свой журнал і пачынае паўторнае абмеркаванне законапраекта. Калі пасля паўторнага перагляду гэты законапраект будзе прыняты дзвюма трацямі галасоў членаў палаты, ён разам з пярэчаннямі Прэзідэнта будзе напраўлены ў другую палату, якая таксама павінна абмеркаваць яго паўторна. I калі яна адобрыць законапраект дзвюма трацямі галасоў членаў сваёй палаты, ён становіцца законам. Ва ўсіх такіх выпадках галасаванне ў абедзвюх палатах праводзіцца ў форме «так» ці «не», а імёны асоб, якія галасавалі за ці супраць законапраекта, уносяцца ў журнал кожнай палаты адпаведна. Калі Прэзідэнт не вяртае які-небудзь законапраект на працягу дзесяці дзён (акрамя нядзелі) пасля таго, як ён быў яму прадстаўлены, гэты законапраект становіцца законам, як і ў выпадку, калі б ён быў падпісаны Прэзідэнтам; законапраект не становіцца законам, калі ён не мог быць вернуты ў Кангрэс з-за пераносу паседжання.

Усе распараджэнні, рэзалюцыі ці рашэнні, для якіх неабходна згода як Сената, так і Палаты прадстаўнікоў, за выключэннем пытання аб пераносе паседжання, падаюцца на разгляд Прэзідэнту Злучаных Штатаў і ўваходзяць у сілу толькі пасля яго адабрэння; у тым выпадку, калі Прэзідэнт выказвае неадабрэнне, яны могуць быць зноў прыняты дзвюма трацямі галасоў членаў Сената і Палаты прадстаўнікоў адпаведна з правіламі і абмежаваннямі, якія ўстаноўлены для законапраектаў.


Раздзел 8. Кангрэс мае права ўстанаўліваць і браць падаткі, зборы, пошліны і акцызы з мэтай выплаты даўгоў, забеспячэння супольнай абароны і ўсеагульнага дабрабыту Злучаных Штатаў, прычым, усе падаткі, зборы, пошліны і акцызы павінны быць аднолькавымі паўсюдна ў Злучаных Штатах;

пазычаць грошы ў крэдыт Злучаных Штатаў;

рэгуляваць гандаль з замежнымі дзяржавамі, паміж некаторымі Штатамі і з індзейскімі плямёнамі;

устанаўліваць усюды ў Злучаных Штатах аднастайныя правілы натуралізацыі і прымаць аднолькавыя законы па пытаннях аб банкруцтвах;

чаканіць манету, рэгуляваць яе каштоўнасць і каштоўнасць замежнай манеты, устанаўліваць адзінкі мер і вагі;

прадугледжваць меры пакарання за падробку цэнных бумаг і манеты, што знаходзіцца ў абарачэнні ў Злучаных Штатах;

ствараць паштовыя службы і шляхі;

садзейнічаць развіццю навукі і карысных рэмёстваў, замацоўваць за аўтарамі і вынаходцамі на пэўны тэрмін выключныя правы на іх творы і вынаходніцтвы;

засноўваць суды, ніжэйшыя адносна Вярхоўнага суда;

вызначаць і караць