КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713596 томов
Объем библиотеки - 1406 Гб.
Всего авторов - 274796
Пользователей - 125122

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Вятрак – птушка вольная [Васіль Ткачоў] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

рот не лезе. Калі ж адзін. Прывык на фронце гуртам.

– Там – калектыў! – з веданнем справы засведчыў Мікіта.

– Дружна жылі, – кіўнуў дзядзька Хвядос. – Ага. Гэта праўда. Іначай як бы мы таго фрыца адолелі?

Варка пальцамі націснула на бульбіну, тая і рассыпалася.

– Гляньце, разварылася як! – выпяла наперад грудзі яна. – Гляньце!

Лізавета асцярожна папытала:

– Хвядос, няйначай, з сабой яе прывёз, бульбу? З вайны?

– Угадала, суседка, – цыўнуў вейкамі дзядзька Хвядос. – Прывёз. Не тое, каб ад голаду – харч такі-сякі ў мяху быў – а так... захацелася ў руках яе патрымаць. Дай, думаю, памяняю боты на бульбу. Згандляваўся. І пакуль ішоў да хаты са станцыі, амаль увесь час перабіраў бульбу рукамі. Прысяду адпачыць, а рука сама лезе ў мех, роднае чуе. Налюбавацца не мог бульбай.

Мікіта ўзяў бульбіну, патрымаў крыху ў руцэ і адразу ж паклаў назад у чыгунок, ссунуў бровы і сказаў сумна:

– Перажылі... Хапіла... Эх, жыццё-бляшанка, маць яго занагу! Нічога, нічога, бабы. Будзе мір на зямлі. Будзе. Насып, Хвядос, тытуню.

Дзядзька Хвядос палез у кішэню па тытунь, а Лізавета папракнула:

– Што ж вы, мужыкі, курыць адразу? А бульба?

Мікіта, атрымаўшы порцыю тытуню, павясялеў, засмяяўся:

– А вы, бабы, не бульбу ясцё!

– Як – не бульбу? – Варка затрымала каля роту бульбіну, паморшчылася. – Як – не бульбу? А што ж гэта тады, Мікіта?

Мікіта кашлянуў у кулак і сказаў:

– Вы ж боты Хвядосавы страўляеце, галовы вашы садовыя!

Усе дружна засмяяліся. І я таксама. Мне было цікава слухаць, аб чым гамоняць старэйшыя. Я сядзеў на печы, звесіў з чарэні ногі і смачна еў бульбіну, якую падаў мне дзядзька Хвядос.

Калі смех прыціх, Мікіта сеў, залізаў языком шоў на самакрутцы, ціха мовіў:

– Былі боты, ды сплылі. А цішыня – вось яна... Бярыце, карыстайцеся, людзі. Калі салдат боты памяняў на бульбу – будзе цішыня...

Лізавета змахнула слязу са шчакі:

– Дай ты божанька, дай ты родненькі!..

Мікіта пыхнуў дымком, вочы павесялелі і ён ахвотна працягваў:

– Багата шкоды нарабіў хрыц. Паныюць яшчэ і рукі, патрашчаць і косці, пакуль да ладу прыб’ёмся. Сам не ведаю, з чаго жыццё пачынаць. Я мех жыта закапаў пры немцы ў свіране... калгасны мех. Цяперака думаю – пара, можна вымаць. Зазірнуў туды – дулю з макам. Усю зямлю пераштыкаваў – няма-а! От! Падгледзеў хто, ці як разумець?

Дзядзька Хвядос трывожна глянуў на Мікіту:

– А хто б мог?

– Хочаш вер, хочаш не, – аблізала губы Варка, – а я на Тамаша думаю. Паглядзіце, як ён змяніўся ў апошні час. Быццам другі чалавек. Быццам пад-мянілі. Людзей стараніцца, хаваецца. Як кот, які смятану з’еў.

Мікіта зацягнуўся дымком, годна адказаў:

– За руку не цапнуў.

А Лізавета ела бульбу, хітала галавою, прычмокваючы языком:

– А і смачныя ў цябе боты, Хвядос! Век, здаецца, такіх не ела!

Дзядзька Хвядос на тое адказаў:

– Ты еж, еж, Ліза. І ты, Варка, не сядзі. Націскайце.

– Ды мы ж... Ці багата нам трэба? – быццам апраўдвалася Варка.

– Да гэтай бульбы ды скварачку б! – уздыхнула Лізавета.

Мікіта прыцмокнуў:

– О-о-о-о!

А дзядзька Хвядос хітравата прыжмурыў вочы:

– Скварачку, гаворыце? Не пашкодзіла б. Але ў мяне больш ботаў няма...

Варка раптам разанула паветра рукой:

– Ай! Пачакайце. Я зараз.

І знікла. Хвядос правёў жанчыну позіркам, спытаў:

– Аўдавела?

– Даўно, – нахмурыў бровы Мікіта.

– Усёроўна чакае, – скасіўшы вочы у той бок, дзе схавалася за парканчыкам Варка, мовіла Лізавета. – А раптам? Верыць і чакае. А можа і вернецца. У Зімніцы вунь адзін вярнуўся. Пахавальную атрымала баба, значыць, а ён праз год вярнуўся. Ой, лепш не ўспамінаць. Ідзе ў вёску, вечарам якраз, уяўляе, бедалага, як любая жонка кінецца ў ягоныя абдымкі. Падступіўся да акна – паляпаць, мусіцьбыць, сабраўся, знак падаць, каб тая ад нечаканасці прытомнасць не згубіла – і вачам не верыць: сядзіць баба за сталом з другім мужыком, вячэраюць. Вось. Ды што гаварыць? Такі ўжо ў нас, баб, лёс: не ведаеш, дзе згубіш, а дзе знойдзеш.

– Няўжо было? – падалося, аслупянеў Хвядос.

Мікіта кіўнуў:

– Лізавеціна праўда. Я і мужыка таго ведаю – Панасам зваць.

– Пачакайце, а баба тая з кім засталася?– запытаўся Хвядос.

Лізавета вырачыла вочы на Хвядоса:

– З кім засталася? Каб не Колька, я б табе сказала. А ты б на месцы бабы як зрабіў?

Дзядзька Хвядос прытуліўся тварам да печы. Маўчаў.

– Ну даруй мне, Хвядос! – апраўдвалася Лізавета, бо адчувала, што не тое ляпнула. – Ну дурніца я, дурніца!

– Я б і слова кепскага не сказаў сваёй Агрыпіне, – Хвядос, як і раней, пяшчотна гладзіў печ. – Каб толькі дачакалася...

– Ты не сказаў бы, ты з душой, – не гледзячы на Хвядоса, прамовіла Лізавета. – Ну і язык у мяне... цьфу!

– Дык і Панас той таксама не стаў вінаваціць маладзіцу, – сказала і зачырванелася Лізавета. – Яна плача, заходзіцца не сваім голасам, а Панас супакойвае: «Ну, што ты? Ну, што ты? Ты не вінаватая, кажа, маладзіца. Вайна ўсё... Ты правільна сказаў, Хвядос. Вайна... Яна