КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719561 томов
Объем библиотеки - 1440 Гб.
Всего авторов - 276248
Пользователей - 125349

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

sewowich про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: 0 ( 2 за, 2 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +3 ( 4 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

Мастак Антон Карніцкі [Сяргей Чыгрын] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

студыю. У ёй самадзейныя творцы вучыліся маляваць, набіраліся мастацкага вопыту пад кіраўніцтвам сваіх кваліфікаваных сяброў. Дарэчы, Сергіюша Грудкоўскага, у 1944 годзе, калі Слонім быў вызвалены ад немцаў савецкімі войскамі, забралі на фронт. Пасля вайны ён паступіў на вучобу ў Варшаўскую акадэмію мастацтваў. Сергіюш Грудкоўскі стварыў каля 500 мастацкіх твораў, прымаў удзел у 22 персанальных выставах у розных гарадах Польшчы, а таксама ў Будапешце, Вене і ў Слоніме. Ён жыве ў Варшаве. У лістападзе 2006 года пан Грудкоўскі перадаў для Слонімскага краязнаўчага музея імя Язэпа Стаброўскага калекцыю сваіх акварэляў.

Акрамя вышэй названых мастакоў, падчас нямецкай акупацыі ў Слоніме пражывалі і займаліся творчасцю і такія самадзейныя мастакі, як Г.Саўчук, Н.Кучар, Я.Санюк, Ягалкоўскі, А.Гайдук, У.Анцута і іншыя. Лёс многіх пакуль невядомы. Вядома, што брат Санюка ў вайну выступаў на сцэне Слонімскага Народнага дома, але пасля застрэліўся. Сам мастак летам 1944 года выехаў на Захад. Вера Калюцік таксама пасля вайны выехала ў Германію. Яна добра ведала царкоўныя спевы, бо да вайны спявала ў царкоўным хоры ў Слоніме. За мяжой таксама наведвала праваслаўныя царкоўныя хоры, прымала ўдзел у мастацкіх выставах. Што датычыць Усевалада Анцуты, дык пра яго мне ў лісце згадаў усё той самы Барыс Данілюк з Амерыкі: “Пазнаёміўся я з сям’ёй Анцутаў у 1933 годзе ў “Русском благотворительном обществе” у Слоніме, у якім ягоная маці-удава была вялікай актывісткай і найбольшай маскоўскай шавіністкай. Мелі яны два дамы на Рыбацкай вуліцы — адзін пры вуліцы мураваны, а другі быў драўляны на панадворку. Магчыма, яны трымалі кватэрантаў і за гэта жылі. Адзін год у тым драўляным доме месцілася тое рускае “общество” з ягонай кіраўніцай Аленай Івановай. Старэйшы Усеваладаў брат Сяргей вывучыўся на пекара-цукерніка і быў нават адчыніў у Слоніме модную тады цукерню, але яго прадпрыемства доўга не пратрымалася, бо сам гаспадар моцна піў. Тое самае з ім было і ў Амерыцы. Малодшы брат Анцутаў, ці не праз савецкі палон, апынуўся ў арміі Андерса, а пазней, як я чуў, жыў у Англіі. Сам Усевалад (Сева) у 1935 годзе скончыў Слонімскую настаўніцкую семінарыю. Маляваць яго заахвоціла Клаўдзія Хруцкая, якая працавала ў семінарыі. Пры першых саветах Усевалад Анцута працаваў настаўнікам у Парэцкай школе, а пры немцах настаўнічаў у Слоніме. На эміграцыі я бачыў толькі адзіны ягоны абраз, які ён падараваў Катэдральнаму Сабору БАПЦ Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (ЗША)”.

2 красавіка 1944 года ў Слоніме адкрылася выстава народнага мастацтва, на якой было паказана рэпрэзентаванае майстэрства ткачых Слонімскай акругі (Слонімская акруга пры немцах налічвала 171563 чалавекі. Сюды ўваходзілі Слонімскі, Казлоўшчынскі, Дзярэчынскі, Быценскі і Косаўскі раёны — С.Ч.). Свае найлепшыя вырабы паказалі вяскоўцы з вёсак Казлоўшчына, Азярніца, Мядзвінавічы, Пляшкі, Парэчча, Хадзявічы. Пра выставу пісала нават берлінская беларуская газета “Раніца”: “З выстаўленых экспанатаў можна бачыць, што найбольш па-мастацку ткуць свае радзюшкі сялянкі з-пад Казлоўшчыны і з-пад Азярніцы. Выстаўленыя з гэтых ваколіц ваўнясыя капы адны з лепшых (Ліда Лішык з Мядзвінавіч). Але і іншыя куткі Слонімшчыны таксама сцвярджаюць выстаўленымі тканінамі, што ўсюды цвіце гэтае народнае мастацтва. Між іншым вельмі цікавыя экспанаты выстаўлены Лізай Малышчык з вёскі Пляшкі, Аленай Талерчык з Парэчча, Марыяй Сяргей з Нараставіч і Аленай Шундрык з Хадзявіч. Тэматыка ўзораў: кола, ваконцы, гуркі, зоркі, Ярылаў крыж, канюшынка, васілёк, ружы, букеты, лісце, птушкі і іншае. Да 40 адценнеў розных колераў можна выявіць у гэтым каляровым багацці тканінаў Слонімшчыны”[4].

Праўда, выстава ахоплівала толькі немалую частку багацця ўзораў народнага мастацтва слонімскай беларускай вёскі. Ваенны час не дазваляў шырэй і больш поўна разгарнуцца гэтай выставе. Але ўжо праз тыдзень, 9 красавіка 1944 года, у Слоніме адкрылася новая выстава-продаж вышыванак, якую наладзіла Беларускае культурнае таварыства. Найбольш яркімі і арыгінальнымі былі вышываныя кашулі слонімскага мастака Алеся Асіпчыка. Асабліва імі зацікавіліся самі немцы.

Жыццёвы лёс Алеся Асіпчыка быў доўгім (ён пражыў 81год), але нялёгкім. 1 красавіка 2009 года яму споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння. Нарадзіўся Алесь Асіпчык (на эмігрыцыі ён стаў Алесем Асіповіч-Асіпчыкам) на Слонімшчыне. З 1944 года жыў у Германіі, ЗША, Канадзе. У 1947 годзе ў Баварыі выдаў сваю кніжку “Цудатворны Абраз Жыровіцкае Божае Маці і Жыровіцкі манастыр”, а таксама яе сам аформіў. З’яўляўся адным з ініцыятараў і заснавальнікам Жыровіцкага праваслаўнага брацтва. З 1950-х гадоў быў звязаны з Расійскім аб’яднаннем таварыства ўзаемадапамогі (РООВА). Друкаваўся на старонках беларускіх эміграцыйных выданняў. Апошнія гады жыцця правёў у доме састарэлых у г.Джэксане (штат Нью-Йорк), дзе і памёр 14 сакавіка 1990 года.

У траўні 1944 года Беларускае культурнае таварыства зноў наладзіла