КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719561 томов
Объем библиотеки - 1440 Гб.
Всего авторов - 276248
Пользователей - 125349

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

sewowich про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: 0 ( 2 за, 2 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +3 ( 4 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

Мастак Антон Карніцкі [Сяргей Чыгрын] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Хруцкая — найперш мастачка партрэтаў. Гэта партрэты-галовы. Але цікавасць ідзе не далей калерыстычна-пластычных задач. З гэтага боку яе партрэты імпанавалі вышуканым колерам і безумоўным падабенствам. Выдатнымі партрэтамі атрымаліся партрэт дачкі Ганны, партрэт паэткі Наталлі Арсенневай, які выдатна перадае яе характэрны твар, партрэт Сяргея Хмары, Анатоля Іверса і іншыя[2].

Захаплялася Клаўдзія Хруцкая і нацюрмортамі, пейзажамі. Пейзажныя творы мастачкі мелі спецыфічныя адзнакі: у іх шмат паветра і сонца. Але галоўнае іх хараство ў іх фарбах. Хруцкая наогул з’яўлялася культурнай колерысткай і колеру яна заўсёды аддавала больш увагі, чым форме і малюнку.

Пасля вайны Клаўдзія Хруцкая з сям’ёй пераехала ў Заходнюю Польшчу, дзе і пражыла свае апошнія гады.

Цікавай і своеасаблівай мастачкай у акупацыйным немцамі Слоніме была Рэгіна (Алена) Бялецкая. Яна любіла маляваць партрэты знакамітых беларусаў: Францішка Скарыну, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Кастуся Каліноўскага, Францішака Багушэвіча і іншых.

Быў 1943 год. Неяк заснавальнік Слонімскага краянаўчага музея Язэп Стаброўскі папрасіў мастачку намаляваць Кастуся Каліноўскага, бо набліжалася гадавіна паўстання 1863 года. Мастачка памятала карціну Пятра Сергіевіча “Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў”. Але тут патрэбен быў партрэт кіраўніка паўстання. І яна пачала ў Слоніме шукаць натуршчыка, падобнага да Кастуся. І неўзабаве яго знайшла. Гэта быў Георгій Пыцель — вучань адной з гарадскіх слонімскіх школ. Высокі статны юнак з густой чарнявай шавялюрай і блакітнымі вачыма на мужым твары вельмі нагадваў правадыра сялянскага паўстання. Рэгіна загадала Юрку, так звалі яго сябры, адпусціць валасы падаўжэй, бо так патрабавала мода другой паловы XIX стагоддзя. Натуршчык “абваласаціўся”, і мастачка прынялася за справу. А надышоў час — і карціна заняла ганаровае месца ў адной з залаў Слонімскага музея.

Пасля вайны Рэгіна Бялецкая пераехала ў Польшу, жыла ў Быдгашчы, дзе і памерла. Пры жыцці мастачка актыўна перапісвалася з многімі слонімцамі, дасылала свае творы.

5 сакавіка 1944 года ў Слоніме адкрылася першая гарадская выстава мясцовых мастакоў. Яе арганізавала мясцовае Беларускае культурнае згуртаванне. У выставе прымалі ўдзел 10 мастакоў: Клаўдзія Хруцкая, Аркадзь Бенікаў, Рыгор Чарнышоў, Юры Любанскі, Сергіюш Грудкоўскі, Вера Калюцік-Сташэўская, Ніна Жыткевіч, Фелікс Засадскі, А.Паўленка (імя даведацца не ўдалося). Трынаццацігадовы мастак Валянцін Філітовіч выставіў шэсць сваіх дасканалых малюнкаў. Разам наведвальнікам тады было прапанавана 76 карцін, з іх — 15 графічных работ і адна вышыванка “Жніво”, 6 работ скульптараў-самавукаў. “Слонімская газэта” 25 красавіка 1944 года пісала: “Мастакі Бенікаў і Чарнышоў паказалі добрую школу. Два пейзажы Чарнышова (“Дворык” (алей) і “Дворык” (акварэль) сведчаць пра высокую прафесійную культуру і з’яўляюцца найбольш закончанымі працамі... “Смаленская крэпасць” Бенікава таксама адзіны абраз на выстаўцы, у якім мастак з намерам імкнуўся да настраёвасці — таму, хто адчувае лірычны смутак нашай прыроды, гэты вобраз ў гэтым вельмі дапаможа... Аўтапартрэт Аркадзя Бенікава, нягледзячы на недапрацаванасць і бруднаваты колер, усё ж вельмі ўдалы. Асобна выдзяляецца невялічкая акварэль “Смаленскі сабор” — рэч сапраўды віртуозная і вартая слонімскага музея... Здольным мастаком паказаў сябе Юры Любанскі. Мог бы дасягнуць большых поспехаў, калі б менш займаўся “тэорыямі” і прапарцыянальна больш вучыўся ў прыроды, уважліва ўглядаючыся ў яе фарбы і прыслухоўваючыся да яе настрою. Адумысная грубасць ягонае манеры пазбаўляе акварэль каштоўнай далікатнасці. Таму ж ягоныя “Лета”, “Восень”, “Зіма” не хочуць лічыцца з порамі года, маючы аднолькавы лілаваты колер. Любанскаму належыць быць з прыродай на “вы”, бо яна не любіць фамільярнага абыходжання. Захапленне самой тэхнікай вядзе да манернасці, а манернае мастацтва — мастацтва бяссэнсавае... Нягледзячы на на наіўнасць у дэталях твораў Веры Калюцік, яны выразна перадаюць ідэю вядомых арыгіналаў. Такой удалай працай з’яўляюцца “Першы крок” і бюст Францішка Скарыны. Партрэты з натуры атрымаліся горшымі... У маленскім Філітовічу заўчасна бачыцца вундэркінд... Усю сцяну на выставе занялі “эфектоўныя” абразы спадара Грудкоўскага. Але ўсе гэтыя “квітнеючыя сады” — слабаватыя...”[3]. Вось такія былі заўвагі адносна твораў слонімскіх мастакоў.

Яшчэ летам 1943 года сярод слонімскіх мастакоў з’явілася ідэя стварыць у Слоніме мастацкую школу, хаця ваенныя абставіны не вельмі спрыялі гэтаму пачынанню. Але хутка пачаліся падрыхтоўчыя работы, каб напачатку 1944 года адкрыць школу, дзе побач з практычнымі павінны праводзіцца і тэарытычныя заняткі. Арганізатарам гэтай справы даручылі быць Сергіюшу Грудкоўскаму. Ён справіўся са сваёй задачай і напачатку 1944 года ў Слоніме яму ўдалося арганізаваць не мастацкую школу, а мастацкую