КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 718922 томов
Объем библиотеки - 1436 Гб.
Всего авторов - 276060
Пользователей - 125326

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Ветров: ЩИТ ИМПЕРИИ – Альтернатива (Боевая фантастика)

Слог хороший, но действие ГГ на уровне детсада. ГГ -дурак дураком. Его квартиру ограбили, впустил явно преступников, сестру явно украли.
О преступниках явившихся под видом полиции не сообщает. Соглашается с полицией не писать заявление о пропаже сестры. Что есть запрет писать заявление ранее 3 дней? Мало ли, что кто-то не хочет работать, надо входить в их интерес? Есть прокуратура и т.д., что может заставить не желающих работать. Сестра не

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі [Сяргей Пясецкі] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

напісаная як Марыя Аляксандраўна, пасьля — Марыя Іванаўна.


22 верасня - 19 снежня 1939



Таварышу І.В. Сталіну.

22 верасня 1939 года.

Вільнюс.

Ноч была чорнай, як сумленне фашыста, як намеры польскага пана, як палітыка англійскага міністра. Але няма на свеце сілы, якая стрымала б салдатаў непераможнай Чырвонай Арміі, што радасна і з гонарам ідуць вызваляць з буржуазнага ярма сваіх братоў – сялянаў і рабочых усяго свету.

Вораг быў заспеты цалкам знянацку. Я ішоў першым з пісталетам напагатове. За мною байцы. На мяжы мы не спаткалі нікога. Падышлі да польскай заставы. Акружылі яе ўзорна і ўваходзім у сярэдзіну. Дарогу нам заступіў нейкі азвярэлы фашысцкі салдат. Наставіў я яму пісталет у грудзі, а байцы штыхі.

– Рукі ўгору, паслугач!

Абяззброілі яго і шыбуем усярэдзіну. Амаль усе там спалі. Ніхто не ўчыніў адпору. Забралі мы зброю з пірамідаў і адрубілі тэлефон. Спытаўся я ў аднаго з салдатаў:

– Дзе ваш камандзір?

– Гэты, – указаў той пальцам.

Гляджу – зусім худы пан. Можа, нават з рабочых выкараскаўся, прадаючы сваіх братоў. Такія найгоршыя. Пытаюся я ў яго:

– Ты тут камандзір?

– Я, – адказвае ён. – У чым справа?

Злосць мяне разабрала, але не меў я часу як след з ім расправіцца. Растлумачыў толькі:

– Скончылася тваё панаванне і канец вашай панскай Польшчы! Досыць папілі чалавечай крыві! Настаў час і сваёй захлынуцца!

Належала б па справядлівасці і яго, і тых усіх адурманеных капіталістычных паслугачоў расстраляць, хаця і шкада куляў на гэтых буржуйскіх сцерваў. Але мы мелі дакладны загад: “Палонных адсылаць у тыл”. Таму пакінулі ахову і пайшлі далей. Там з імі нашы арлы з НКВД расправяцца. А нам часу шкада. Мы павінны выканаць важнае баявое заданне.

Далей пайшлі прама дарогай. У кірунку на Маладзечна. Ціха… Нідзе ані святла, ані чалавека. Гэта мяне нават здзівіла. Столькі чытаў аб хітрасці польскіх паноў. А тым часам мы ж іх і перахітрылі. Як снег на галаву ім упалі.

Эх, каб толькі мая Дуня пабачыла, як з гонарам і смела крочыў я на чале ўсёй Чырвонай Арміі як абаронца пралетарыяту і ягоны збаўца! Але яна, пэўна, спала і не снілася ёй нават, што я, Мішка Зубаў, стаў той ноччу героем Савецкага Саюзу. Не ведала таго, што каб яна магла спакойна, радасна і ў дабрабыце жыць і працаваць, я ішоў у крывавую пашчу буржуазнага звера. Але я гэтым толькі ганаруся. Разумею, што прынёс у Польшчу, для маіх зняволеных панамі братоў і сёстраў, святло нязнанай імі вольнасці і нашу вялікую, адзіную ў свеце, праўдзівую, савецкую культуру. Уласна пра тое і клопат: пра культуру, вашу маць! Няхай пераканаюцца, што без паноў і капіталістаў стануць вольнымі, шчаслівымі людзьмі і будаўнікамі супольнай сацыялістычнай айчыны пралетарыяту. Няхай удыхнуць вольнасці! Няхай убачаць нашыя дасягненні! Няхай зразумеюць, што толькі Расія, вялікая МАЦЬ зняволеных народаў, можа пазбавіць чалавецтва голаду, няволі і эксплуатацыі! Вось.

Толькі праз сем кіламетраў ад мяжы мы напаткалі зверскі супраціў крывавых капіталістаў. Напэўна, нехта з польскай заставы здолеў уцячы, выкарыстаўшы цемру, і паведаміў буржуазіі, што ідзе непераможная армія пралетарыяту. Нехта крыкнуў нам нешта на сабачай польскай мове. Мы не зразумелі што, толькі адказалі гучна і пагрозліва, ажно рэха лесам пайшло:

– Здавайся, фашыст, а не то знішчым!

Перад намі толькі загуло. Мы, значыцца, па хмызах, па равах: як вайсковая тактыка раіць – схованкі шукаць. Потым падцягнулі машынкі і давай сыпаць чэргамі. Толькі лес заенчыў. З дзве гадзіны білі мы так з кулямётаў. Ніхто не адгукнуўся. Але заўсёды трэба асцярожна. Вораг хітры: можа стаіўся і чакае.

Тым часам развіднела. Бачым: на дарозе перад намі наладаваны сенам воз стаіць, а пры ім забіты конь ляжыць. Больш нікога… Тады мы рушылі наперад асцярожна, каб у засаду не трапіць. Але ўсё скончылася шчасліва. Несумненна, што вораг зразумеў, з якой сілай дачыненне мае, і ганебна ўцёк.

Такім вось чынам я, малодшы лейтэнант непераможнай Чырвонай Арміі, пакрочыў на чале майго ўзводу ў буржуазную Польшчу. А адбылося тое ўночы 17 верасня 1939 года. Ура! ура! ура!

Запіскі гэтыя я пачаў у горадзе Вільнюсе. Пішу іх у гонар нашай магутнай Чырвонай Арміі і – перадусім – яе ВЯЛІКАГА правадыра, таварыша Сталіна. Яму таксама, натуральна, прысвячаю іх. Добра разумею, што пяро маё бяссільнае, калі хачу апісаць вялікасць нашага правадыра і маё каханне да яго. Дзеля гэтага патрэбна пяро Пушкіна альбо Маякоўскага. Я ж магу толькі дакладна занатаваць тое, што бачыў і чуў у тыя вялікія гістарычныя дні, якія вызвалілі некалькі прыгнечаных народаў з капіталістычнай няволі.

Калі думаю аб нашым вялікім ПРАВАДЫРЫ і ВУЧЫЦЕЛІ, дык адчуваю, як мне на вочы наплываюць слёзы. Кім бы я быў без яго? Царскім вязнем, зганьбаваным і эксплуатаваным нялюдкам. А зараз я, чый бацька быў звычайным рабочым, афіцэр. Маю гонар належаць да камсамолу. Скончыў дзесяцігодку. Умею чытаць і пісаць амаль без