КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714778 томов
Объем библиотеки - 1414 Гб.
Всего авторов - 275160
Пользователей - 125179

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Тарханов: Мы, Мигель Мартинес (Альтернативная история)

Оценку не ставлю, но начало туповатое. ГГ пробило на чаёк и думать ГГ пока не в может. Идет тупой набор звуков и действий. То что у нормального человека на анализ обстановки тратится секунды или на минуты, тут полный ноль. ГГ только понял, что он обрезанный еврей. Дальше идет пустой трёп. ГГ всего боится и это основная тема. ГГ признал в себе опального и застреленного писателя, позже оправданного. В основном идёт художественный трёп.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
iv4f3dorov про Тюрин: Цепной пес самодержавия (Альтернативная история)

Афтырь упоротый мудак, жертва перестройки.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
iv4f3dorov про Дорнбург: Змеелов в СССР (Альтернативная история)

Очередное антисоветское гавно размазанное тонким слоем по всем страницам. Афтырь ты мудак.

Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Боевик)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Зоркі над палігонам [Алесь Аляксандравіч Жук] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

глядзеў на Карповіча, які ў адных трусах і майцы стаяў на краёчку плашчпалаткі.

— А цяпер палявую форму адзеньце, калі ласка, таварыш лейтэнант.

Прапаршчык падаў форму і пераможна глядзеў на афіцэра, пакуль той адзяваўся. Прапаршчык быў перакананы, што і цяпер ён не памыліўся, што форма будзе якраз на гэтага шчупленькага лейтэнанціка, які спачатку нават саромеўся раздзявацца перад ім, ды і зараз адчувае сябе не зусім ёмка. Ён забярэ, што яму ні дай, не будзе абавязкова мераць адзенне. Але Палікарчык не мог дапусціцца да таго, каб хто-небудзь, гледзячы на лейтэнанта, на якім форма вісіць як на калу, запытаўся і пачуў, што такую амуніцыю выдаваў ён, стары служака Палікарчык.

I таму прапаршчык Палікарчык аж скрывіўся, калі ўбачыў, што штаны даўгаватыя на лейтэнанта, і Карпо-вічу здалося, што ў прапаршчыка неспадзеўкі разбалеўся зуб.

— Здымайце, здымайце штаны! — замахаў рукою прапаршчык.

Карповіч хуценька сцягнуў штаны, не разумеючы, чаму так падганяе яго прапаршчык. Штаны, здавалася, былі якраз на яго.

Карповічу паказалася спачатку, што гэты круглатвары, з вясёлымі прыплюшчанымі вачыма прапаршчык пацяшаецца з яго. Карповіч чуў, што стараслужачыя любяць пажартаваць з навічка, які не зусім ведае лад армейскага жыцця. Таму прапаршчык і прымусіў яго раздзявацца да трусоў, паставіў перад сабою і прымушае прымяраць то адны штаны, то другія, нібы ён, Карповіч, не афіцэр, а нейкая модніца. Урэшце ён, Карповіч, старэйшы па званні і можа загадаць гэтаму прапаршчыку... Але, стоячы ў трусах, было неяк няёмка камандаваць, не было камандзірскага выгляду і аўтарытэту.

— О, зараз іншая гамонка! Цяпер боты абувайце.

Прапаршчык падаў хромавыя боты і анучы, ухвальна ківаў галавою, гледзячы, як накручвае іх на нагу Карповіч.

— Правільна, па-салдацку. Так ніколі ног не парэжаш,— пахваліў прапаршчык.— Цяпер вам яшчэ папругу...

Прапаршчык выйшаў з-за свайго «прылаўка», падаў Карповічу папругу, дапамог прапхнуць рэмень партупеі пад пагон.

— Гатоў афіцэр, як карцінка! — шчыра ўсміхнуўся прапаршчык, лёгенька прыстукнуў рукою па скрынцы.

I нешта адарвалася ў душы ў Карповіча.

Быццам на незнаёмага чалавека, паглядзеў Карповіч на сваё адлюстраванне ў старым трумо, якое стаяла тут, у складзе адзення, і перад якім, мабыць, прайшлі тысячы людзей. 3 трумо глядзеў на нядаўняга студэнта крыху разгублены ладнаваты лейтэнант у палявой форме з зялёнымі зорачкамі на пагонах.

— Вось і ўсё, лейтэнант,— як прачытаўшы ягоныя думкі, сказаў прапаршчык. Прыжмураныя ягоныя вочы глядзелі на Карповіча журботна і зычліва.

Карповіч зразумеў, што прапаршчык і не збіраўся жартаваць з яго, і зрабілася няёмка.

Прапаршчык усміхнуўся Карповічу кволаю ўсмешкаю і растлумачыў:

— Я, браце, так некалі хацеў афіцэрам стаць!..

Ён махнуў рукою, не скончыў гаварыць, нагнуўся, дастаў шпулю шпагату і падаў Карповічу:

— Бярыце, таварыш лейтэнант, звязвайце форму.

Карповіч узяў шпагат і здзіўлена глядзеў на гару адзення, якая высілася на плашч-палатцы: паўсядзённая форма, зімовая, шынель, «хэбэ», боты, чаравікі, парадная форма, рубашкі, гальштукі, плашч-паліто...

Прапаршчык, нагнуўшыся, нешта перабіраў у адной са скрынак, шамацеў накладнымі з тоненькае паперы. На гэтакіх жа накладных была выпісана форма і Карповічу.

Карповіч разумеў, што прапаршчык і цяпер шкадуе, што не змог стаць афіцэрам. Мабыць, гэта была ягоная мара. А чалавек у жыцці мацней за ўсё шкадуе і не можа забыцца пра тую мару юнацтва, якая не здзейснілася.

Карповіч абышоў вакол палаткі, не ведаючы, як прыступіцца да формы.

Прапаршчык паглядзеў на яго, падышоў, стаў на калені, паскладаў паасобку кожную форму, пазвязваў яе шпагатам, акуратна склаў на плашч-палатцы і звязаў яе за рагі. Атрымаўся ладны вандзэлак.

Карповіч глядзеў на ўмелыя, спрытныя рухі прапаршчыкавых рук, на якіх засталіся страшныя сляды, якія пакідае агонь на чалавечым целе. Гэтакі ж самы след агню быў і на твары, і на шыі.

— Вы ваявалі, таварыш прапаршчык? — запытаўся Карповіч.

Прапаршчык нічога не адказаў, дастаў з кішэні ножык, адрэзаў шпагат, устаў:

— Мала ваяваў. У другім баі гарэў у самаходцы... Пакуль вылечыўся, вайна скончылася. Ну, ні пуху ні пер'я, таварыш лейтэнант!

Прапаршчык моцна паціснуў руку Карповічу, зноў усміхнуўся прыжмуранымі вачыма весела і бесклапотна.

Карповіч паспрабаваў падняць клунак са сваім афіцэрскім дабром. Ён быў не з лёгенькіх.

— Цяжкая афіцэрская ноша, га, лейтэнант? Цяжкая. Наце аловак, падпішыце плашч-палатку. Схадзіце ў роту, вазьміце ў дапамогу салдатаў. У нас у адзіночку нельга. У адзіночку можна толькі сесіі здаваць...

Карповіч выйшаў са склада з палявою афіцэрскаю сумкаю