КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716134 томов
Объем библиотеки - 1422 Гб.
Всего авторов - 275431
Пользователей - 125271

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Masterion про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

До Михайловского не дотягивает. Тема интересная, но язык тяжеловат.

2 Potapych
Хрюкнула свинья, из недостраны, с искусственным языком, самым большим достижением которой - самый большой трезубец из сала. А чем ты можешь похвастаться, ну кроме участия в ВОВ на стороне Гитлера, расстрела евреев в Бабьем Яру и Волыньской резни?.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Правадыр крылатых вершнікаў [Міхась Чарняўскі] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

малы Ян, забаўляючыся ў вечныя хлапчукоўскія гульні — у вайну, уздзіраўся па стромкіх схілах замчышча, штурмаваў з аднагодкамі роў, перабіраўся праз плынь Мышанкі. A ў цемнаватых пакоях палаца яго вабіла старадаўняя зброя на сценах, гербавыя выявы, алейныя партрэты барадатых продкаўз пільнымі вачмі. У гэтых сценах i адбывалася першая адукацыя хлопца, знаёмства з слаўнай гісторыяй роду Хадкевічаў, роднага Краю, выхоўваліся шляхоцкі гонар i самапавага. Пра што ж мог даведацца Ян ад маці, бацькі, крэўных i выхавальнікаў?

Наша дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае i Жамойцкае, або проста Літва, — тым часам была яшчэ цалкам незалежная. Пад Літвой у вузкім значэнні слова разумелася тады цэнтральная i заходняя Беларусь улучна з Віленшчынай. Руссю была Беларусь усходняя i Украіна. Жамойцяй называўся захад цяперашняй Летувы. У шматэтнічным i разнаверным гаспадарстве адбываліся складаныя працэсы самаўсведамлення насельніцтва, на што істотна ўплывала веравызнанне. Беларус-каталік лічыў сябе ліцьвінам, праваслаўны — пераважна руссю, русінам. Полацка-Віцебскі край ды Смаленшчына мелі найменне Белая Русь — Беларусь. Таму i тутэйшыя жыхары нярэдка называлі сябе беларусамі або, каб падкрэсліць i дзяржаўную прыналежнасць, ліцьвінамі-беларусамі. З часам усё больш пачаў распаўсюджвацца саманазоў беларусаў — ліцьвіны. Яшчэ i сёння расейскія стараверы Браншчыны называюць мясцовых жыхароў ліцьвінамі. Ліцьвінамі лічылі сябе старэйшыя людзі на Меншчыне яшчэ ў пачатку XX стагоддзя.

Нарадзіўся Ян пры жыцці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста — апошняга прадстаўніка калісьці слаўнай на ўсю Эўропу дынастыі Ягайлавічаў. Нарадзіўся ў цяжкі для краю час, калі распачыналася крывавая вайна з маскоўскім царом Іванам Жахлівым, калі на Беларусі яшчэ квітнела ідэя царкоўнай рэфармацыі, якая магла зрабіць аднаверным нашае грамадства, ліквідаваць духоўны разрыў паміж сялянска-гарадскім насельніцтвам i феадаламі, паміж у значнай ступені каталіцкім Панямоннем i праваслаўным Падняпроўем.

Яму было дзевяць гадоў, калі адбылася вызначальная ў гісторыі народаў Цэнтральнай Эўропы падзея — Люблінская вунія. У выніку яе з'явілася Рэч Паспалітая[1], новае палітычнае ўтварэнне, што аб'ядноўвала на канфедэратыўных асновах дзве дзяржавы — Вялікае Княства i Карону (Каралеўства Польшчу, да якой адыходзіла Украіна i Падляшша). Да дзіцячага вуха гэта даходзіла ад старэйшых — колькі з тым было звязана размоў, спрэчак, абурэнняў i спадзяванняў. У сталым узросце вунія зробіць яго адданым грамадзянінам не толькі роднай Беларусі, але i Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

Хадкевічы паходзілі з спрадвеку праслаўнага старажытнага баярскага роду. Яго заснавальнікам быў Ходка Юр'евіч, які ў пісьмовых крыніцах прыгадваецца пад 1431 годам. Паводле царкоўнаславянскага напісання імя павінна было б быць Фёдар. Але такое ўжо беларускае вымаўленне, што яно рознымі спосабамі мінае "Ф". Таму сына Юрыя звалі Ходка, Хводка ці нават Хведка. Дый пазней Хадкевічаў часам пісалі — Хадковічы, Хвадковічы або Хвядкевічы.

Сын родапачынальніка Іван Ходкавіч (Хадковіч) пакінуў у нашай гісторыі больш справаў — удзел на чале загону беларускага рыцарства ў вайне з крыжакамі, выкрыццё змовы супраць вялікакняскай улады. Заслугі былі адпаведна ацэненыя — Іван узняўся ажно да пасады кіеўскага ваяводы. Праўда, ваяводства скончылася трагічна — пры нападзе ў 1482 годзе на Кіеў крымскіх татараў ён разам з сям'ёю трапіў у палон, дзе і памёр. Вялікі князь Казімір выкупіў сям'ю Івана Хадковіча з татарскай няволі, а над лёсам яго адзінага сына Аляксандра заапекаваўся асабіста.

Прадзед Яна Кароля Аляксандр Хадковіч (Хадкевіч) яшчэ больш умацаваў свой род. Ен стаў маршалкам гаспадарскім i атрымаў у валоданне шматлікія землі, быў на розных вышэйшых пасадах, сярод якіх — ваявода наваградскі. Ажаніўся ён таксама, па прыкладзе бацькі, з прадстаўніцай знатнага роду, ад якой меў трох сыноў i дзве дачкі. Усё гэта прыносіла прыбытак, узвышала годнасць, давала магчымасць яшчэ вышэй уздымацца па сацыяльнай лесвіцы i заняць месца ў коле буйных кіраўнічых феадалаў Вялікага Княства — сярод Паноў-Рады. Ён да тага ж вызначаўся моцным здароўем i памёр у Мафусаілавым узросце — на 92-м годзе жыцця.

Па смерці Аляксандра сыны падзялілі яго разлеглыя ўладанні, паклаўшы пачатак тром галінам роду — быхаўскай, бераставіцкай i супраслеўскай.

Выдатна праявіла сябе бераставіцкая галіна Хадкевічаў. Яе прадстаўнік Рыгор Гаранімавіч быў адным з наймагутнейшых магнатаў Беларусі. Гэта ён спрыяў прадаўжэнню справы Скарыны, збудаваўшы ў Заблудаве[2] каля Беластока друкарню, дзе працавалі нашы слынныя кнігавыдаўцы Іван Федаровіч (Фёдараў) i Пётра Мсціславец. Ён жа разам з Мікалаем Радзівілам у 1564 годзе разграміў на Буле маскоўскае войска. Але зорка бераставіцкіх Хадкевічаў, ярка асвятліўшы ладную дзялянку беларускай мінуўшчыны, i згасла на Рыгору. Абодва яго сыны