Пчала пачала паломнічаць [Алесь Разанаў] (fb2) читать постранично, страница - 18
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
ЛІХТАР
Калі на дварэ запаноўвае цемра, у якой, як літары ў чарніле, раствараюцца рэаліі наваколля, а на небе не відаць ні зорак, ні месяца, тады аб'яўляе свой твар ліхтар — месяц, які запальваецца чалавекам і з чалавекам вандруе. Ліхтар нанава распазнае рэчаіснасць; ён сцярожка, па-вартаўнічы, пасоўваецца наперад і, апрадмечваючы і арэчаўляючы наваколле, бесперастанку дапытваецца-высвятляе, што ёсць што, хто ёсць хто. У пагодлівую пару ліхтар заносіцца ў хату, вешаецца ў камору і там, пагаслы, нічога не памятае з таго, што калісьці было, але ў ліхачассе, калі нешта ломіцца ў прыродзе і ў быце, калі хмарыцца воблік свету, да ліхтара звяртаюцца, як да лекара альбо ліхвяра — каб спрыяў, каб ратаваў, каб ліхое ператлумачваў на добрае. Сярод астатніх прадметаў і рэчаў ліхтар элітарны; нібы відушчая ліра, ён натхняецца чалавекам і сам натхняе чалавека ў яго вечным пошуку самога сябе.
МАЛАКО
Беларускае м а л а к о смачнейшае за мак і маліну: малым яно дае моц і розум, а старых малодзіць. Стараславянскае м л ѣ к о як Мекка: усе да яго імкнуцца, усім яно лекі. Рускае м о л о к о падмацунак касцу і ма-лацьбіту і лакомство катку. Балгарскае м л я к о мляўкае, як летні сон: яно лашчыць язык і паднябенне. Праславянскае m e l k o змялелае, як Няміга. Лужыцкае m l o k o закрашвае локшыну. Шведскае m j o l k пахне мёдам і зёлкамі. Нямецкае M і l c h мілае, нібы малітва маці за сваё немаўля.
ЗВОН
Звон адзываецца на ўсе святы, на ўсе вялікія падзеі і, супадаючы са сваім зрокавым вобразам, зноўку і зноў апынаецца звонку яго. Звон азануе прастору, і той абсяг, які займаюць яго зовы, яго перазовы-звёны, становіцца своеасаблівай зялёнай зонай. I нават калі б звон званіў безупынна, разумнаму слыху ён усё роўна не назаляе.
ТОРБА
Торба — рот, які глытае ўсё, што яму даецца, што ў яго кладзецца,— ці гэта хлеб, ці сала, ці кавалак сыру, ці тузін печаных бульбін, аднак, праглынутыя, яны атабарваюцца ў торбе, як у сябе дома. Торба — «творба»: яна творыць чалавека, фармуе яго постаць, удакладняе яго паводзіны, афарбоўвае яго думкі, і людзі, ведаючы, што з торбай лепш, чым без торбы, баяцца, аднак, рабіць яе сваім правадыром, шлюбавацца альбо братацца з ёю, каб самім не зрабіцца яе атрыбутамі — жабракамі. Парожняя — торба, нібы хвароба, цягне свайго носьбіта долу, поўная — нібы «горба», узносіць угору.
ЛАПЦІ
Лапці — палапленцы: пасчапляныя з асобных лапікаў, яны лёгка ўпускаюць і выпускаюць вільгаць, і на балацінах Пцічы, Піны ці Прыпяці яны найлацвейшы абутак. Лапці плятуцца самі, іх не трэба купляць, за іх не трэба плаціць; плоць ад плоці тутэйшай прыроды і тутэйшага побыту, яны «прыліпаюць» да сваіх носьбітаў і, робячыся іхняй прыкмеці-най, уплываюць на іхнюю постаць. Цельпукаватыя, нібы мядзведжыя лапы, лапці дацялёпваюцца і да пляца, і да палаца. Лапці сціплыя, але нагам і душы з імі цёпла.
НЕРАТ
Нерат нырае ў нетры ракі і, прапускаючы раку праз сябе, затрымлівае яе жыхароў — рыбін, Нерат нікому не дароўвае неабачлівасці, і хто ў яго раптам трапляе, таму няма ходу ні ўзад, ні ўперад. Але нерат не рады сваёй удачы, бо калі ён парожні — ён адчувае сябе ракою, для якой няма перашкоды, а калі з рыбай — дык рыбай, якая шукае і не знаходзіць ратунку.
АСКЕПАК
Калі здараецца кепскае — б'ецца люстэрка ці гляк, тады ўзнікаюць аскепкі — аспекты пытання, якія забылі само пытанне, складнікі спектру, якія згубілі сам спектр. І як бы пасля іх ні склейвалі і ні склепвалі, яны ўжо не змогуць вярнуцца ў колішнюю самаадсутнасць, яны ўжо не змогуць прыняцца ў ранейшую цэласнасць. На аскепак, нібы на блазна-кепа, валяцца кіпы кепікаў, яго папікаюць, яго папіхаюць, пакуль наогул не выпхнуць на сметнік, і калі шкліну ці гляк шкадуюць, то нікому ніколі не прыйдзе на думку пашкадаваць аскепак, сказаць, што ён кемлівы, што ён пекны. Аскепак — скептык: ён ведае, што ў аснове ўсіх непарушных саюзаў, усіх маналітных сплаваў прысутнічае непрыкметнае, але шматстайнае «аз», і гэтае «аз» аднойчы захоча акрэсліцца, захоча стаць к і м с ь ц і.
ВЕРАЦЯНО
Нібы яго точыць верад, верацяно шчыруе ад цямна да цямна, а калі запальваецца лучына, то і ў часы вялікіх і мігатлівых ценяў, і такім чынам расце: набывае ўсё большую вагу, таўшчыню і вартасць. Скіроўваючыся сваім верхам і нізам у два процілеглыя канцы, сумяшчаючы і ўраўна-важваючы ў сабе два процілеглыя вектары, верацяно не западае ў невараць, а ўцягвае навакольную прастору ў віртуальную
Последние комментарии
57 минут 31 секунд назад
1 час 20 минут назад
1 час 20 минут назад
1 час 23 минут назад
1 час 33 минут назад
1 час 36 минут назад