КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714280 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275022
Пользователей - 125146

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).

Пякельны рай [Анатоль Бароўскі] (fb2) читать постранично, страница - 131


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

найлепшага, — пажадаў Клімовіч, усё яшчэ не ведаючы, да якога разраду гэтую сустрэчу аднесці.

Ладна адышоўшыся, асэнсоўваючы сустрэчу з нябожчыкам, азірнуўся. Леснічоўкі на ўзгорку не было. На яе месцы стаяў пракаветны, не абхапіць і пяцярым, высокі дуб — чапляўся за аблокі, расчэсваў сваім шчыкам шыкоўныя шавялюры дзівосных калматых звяроў-аблокаў. Быў ён яшчэ ў зялёнай лістоце, пры маладой сіле, і ніводнага зжоўклага лісточка не значылася на ім...

Уздыхнуў, ямчэй паправіў на плячы мяшок, заспяшаўся, каб не спазніцца.

А вось і кладка, і кіёк-апірнік.

Клімовіч хутка мінуў усе пяць пралётаў — ніводнага разу не паслізнуўся. Па баках не глядзеў — не было калі.

Сойка ў алешніку прагаварыла нешта спакойнае і знаёмае.

Вецер гуляў у вяршынях, часаў свае бакі аб стромкія дзеравіны.

Праз нейкі час выбіўся на цубкую дарогу: яна ўжо шырэла і шырэла, аж пакуль не вывела на такую ж, але са свежымі слядамі, — на бальшак.

Неўзабаве яго дагнаў вазніца — дзядзька гадоў за шэсцьдзесят, у расхлістанай сарочцы. Нокаючы на каня, абагнаў Антона, сказаў абыякава, кіўнуўшы некуды за спіну:

— Хочаш, дык сядай, калі стаміўся... Давязу да Каменя, а мне далей...

Сонца хілілася к вечару. У блакітным небе зазыўна вялі рэй жаўрукі.

«Жаўрукі ўвосень? — падзівіўся Клімовіч. — Дзіўна...»

— Харошае надвор'е цяпер... — падаў голас вазніца. — Я ўжо і бульбачку пасадзіў, дзякаваць Богу, цяпер толькі б дожджычак...

«Хіба ёсць азімая бульба? — спытаў у сябе Тонік. — Залівае дзядзька, насмяшыць, мусіць, мяне хоча...»

Але вазніца болей голасу не падаваў, быў, мусіць, не з гаваркіх. А Антону неяк і не з рукі было дапытвацца пра яго фантазіі — баяўся пачуць нешта такое, што магло прынесці расчараванне ці боль, таму аддаўся на волю лёсу і абставінаў...

— А Божачка ты мой! — успляснула рукамі Наста, убачыўшы яго ў весніцах — пераступаў перагародку. — Што ж ты нарабіў, хлопча! Я ўсе вочы прагледзела, леснікі абшукаліся цябе... Міліцыя з ног збілася. На працы тваёй не ведаюць, што рабіць... Дзе ты быў столькі часу?

Жанчына абняла яго, жанчына плакала, радуючыся, што бачыць яго жывога і здаровага. У вачах шчаслівыя іскрынкі-агеньчыкі.

— Пры чым тут міліцыя?

Антон адчуваў сябе вінаватым, што нарабіў клопату жанчыне, што прымусіў яе і іншых хвалявацца.

Потым яна з пільнай цікавасцю прыглядалася да яго, як быццам не верыла, што ён стаяў перад ёю. Антон тым часам паставіў каля ганка стрэльбу, скінуў з сябе патранташ, сеў на прыступкі і паклаў яго побач.

— Наста, скажы мне... а колькі мяне не было?

Гаспадыня здзіўлена паглядзела на яго — ці не жартуе, чаго пытаецца, быццам і сам не ведае. Быць таго не можа, каб не ведаў...

— Ды травень ужо вуняка на вуліцы. Усё цвіце, хіба ж сам не бачыш?.. І зіма прайшла. А ты як жа без адзежыны, без яды, без пасцелі? Дзе ж ты прападаў столькі часу?

Толькі цяпер Антон убачыў, што над яго галавой схіліліся яблыневыя галіны — усе ў квецені. І гудуць у іх пчолы.

— Не можа таго быць! — усхапіўся з месца Тонік, адчуў, як гарачыня ўдарыла ад хвалявання ў твар. — Мяне не было шэсць месяцаў?!

— Так, Тонік, так. Паўгода не было цябе. І жонка твая прыязджала. І з працы тваёй. Я ім кажу, што ўзяў стрэльбу і падаўся на паляванне. Мяне следчы не раз дапытваў, судовую справу па табе адкрылі — каб шукаць цябе.

Ён абхапіў галаву рукамі, зажмурыўся. Не ведаў, як аднесціся да пачутага.

Яна ўзяла рэчавы мяшок, дастала некрануты харч, яшчэ болей падзівілася, развяла рукамі:

— Нічагусенькі не разумею — дык ты ж да яды не дакрануўся... Як жа ты выжыў, калі нічога не еў?!

Клімовіч зноў сеў на прыступкі ганка, абыякава сказаў:

— Еў я, Наста, і піў. І ў цёплай пасцелі спаў. Усё было добра.

— То дзе ж гэта ты быў, што там у цябе ўсё было? Мо гасцяваў у каго, прызнавайся?

Наста павесялела ўжо, калі прайшоў першы сполах, калі пераканалася, што не прывід перад ёю, а яе госць, што прыехаў да Апанаса і да яе, бо лічыла сябе вінаватай, што адпусціла яго перад Пакровай у лес. А ён з'явіўся як ні ў чым не бывала, як учора і выйшаў ад яе... Дзівосы...

— Не, Наста, я быў там, дзе ўжо ніколі не змагу пабыць. Быў там, дзе ніхто пабыць не можа. Скажы яшчэ, Наста, а ці паправіўся Чэрчыль?

Жанчына перасмыкнула вуснамі:

— Не, галубец... Няма нашага Чэрчыля. Даўно няма. Адразу ж, тады, як ты пайшоў, перад абедам падаўся да тоўстага дуба — там і спруцянеў. Забраў яго гаспадар з сабою. Сумна мне без яго, надта сумна... Шкада, Тонік, што цябе тады не было на дзевяціны і на саракавіны... Шмат тады народу прыйшло памянуць майго Апанаса...

— Я з ім там бачыўся. І з Чэрчылем. Апанас і там лесніком, вартаўніком яшчэ пры Вялікай Хаце. Кажа, што жывецца добра, не скардзіцца...

— Мне нічога не перадаваў, Тонік? — цікаўна зазірнула яму ў вочы жанчына, шчыра паверыўшы ў яго словы.

Ён уздыхнуў:

— Не, Наста, доўга нам пагаварыць не выпадала... Словам-другім і перакінуліся. Ён усё шукаў нешта, зазіраў усюды, ды не мог адшукаць... А Чэрчыль у будку