КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719254 томов
Объем библиотеки - 1438 Гб.
Всего авторов - 276154
Пользователей - 125339

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Пякельны рай [Анатоль Бароўскі] (fb2) читать постранично, страница - 1


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Бароўскі Анатоль ПЯКЕЛЬНЫ РАЙ

Аповесці


Падрыхтаванае на падставе: Бароўскі Анатоль, Пякельны рай. Аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. — 326 с.

ISBN 985-02-0452-4

УДК 821.161.3-31


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Білет удачы

Кніга першая,

якую жадалася напісаць


Частка першая


1...

Не вялікі я аматар піва, але ў той дзень мне яго дужа захацелася нечакана аж з самае раніцы, і нейкае неадольнае жаданне прымушала мяне адкінуць усе клопаты і падацца да піўной бочкі. Тут жа. Неадкладна. Ну як хто падштурхоўваў мяне нябачны і нашэптваў, што калі я не паспытаю яго праз чвэрць гадзіны, то павінна здарыцца нешта непапраўнае і страшнае...

Глупства, канечне ж, і дурнота, але я добра памятаю свой тадэшны стан, тую незразумелую смагу, якая падступаецца хіба толькі тады, калі ў лазні выходзіш з гарачай-гарачай парылкі...

А тады ж і духаты нават не было, а неба было заслана шэрымі прасцірадламі воблакаў...

— Мне так захацелася піва, — прызнаюся свайму сябруку — сядзелі побач на лаўцы ў гарадскім парку, — як голаму купацца...

— А мне вось чамусьці зусім не хочацца, — абыякава адказвае Адам, жмурыцца пры гэтым, некуды глядзіць у засень яшчэ зялёных дрэў.

— Затое ты мне можаш скласці кампанію: піць я буду сам, а ты будзеш толькі назіраць і лічыць куфлі, што я буду апаражняць...

Адчуваю і пераконваюся, што ніхто і нішто не можа перашкодзіць маёй задумцы. Я цяпер магу пайсці на ўсё, нават паслаўшы дружбака туды, дзе Макар не пасвіў сваіх цялятак. Мне ўжо так закарцела, як дурному борацца.

Адам яшчэ працягваў упарціцца, корчыць дурня. У яго, мусіць, зайгралі біятокі супраціўлення, супрацьстаяння. Сябар любіў быць лідэрам і таму не цярпеў камандаў. Тады ён натапырваўся, як спуджаны кот, і выказваў пратэст, нязгоду. Во акурат як цяпер...

Але мяне здзівіла такая акалічнасць — ён жа любіў піва мацней, чым я, ніколі да гэтага не адмаўляўся, а тут заўпарціўся, як малады бычок, якога сабраліся весці на бойню...

— Што з табою, Адам? — ува мне чамусьці пачала нараджацца злосць.

— Анічога... То з табою нешта творыцца... Як звер на мяне кідаешся. А ў цябе ж піеланефрыт. Ведаю, табе і глядзець на тое піва нельга, не тое што каштаваць.

— Ну і хрэн з ім, тым нефрытам...

У Адама вялізныя вушы. Мне здаецца, гэта ад таго, што ён толькі што падстрыгся пад «нулёўку». Нос кірпаты і тоўсты, і калі злуецца, то наздрыны раздзімаюцца і сплюшчваюцца павекі. Я тое даўно заўважыў. Позірк яго можа быць мяккім і даверлівым, а можа выпраменьваць злосць, а то нават і агрэсіўнасць — у залежнасці ад настрою.

— Мне хочацца піва, — талдычу я адно і тое ж, быццам ён, толькі ён і замінае мне наталіць маю смагу ці як той дзіцёнак — упарты і настырны — прыпінае маці: «Купі, ну купі...»

Сябар маўчыць, і незразумела, ці ён згаджаецца, ці працягвае ўпарціцца.

— У мяне няма грошай, — прызнаецца Адам і ўздыхае, задзірае галаву, зажмурвае вочы.

Насупраць нас на лаўцы сядзяць дзве дзяўчыны — з важным і дзелавым выглядам з асалодаю кураць, потым доўгімі пазногцямі атрасаюць попел долу. Робяць тое яны з годнасцю, ну, не раўнуючы, як францужанкі ў прэстыжным рэстаране ці кавярні... Я ведаю — то будучыя медыкі, навучэнкі медыцынскай вучэльні. Яны тайком прыбягаюць сюды наталіць сваю нікацінавую смагу-голад. Мне падумалася, што мы ў нечым падобныя — ім хочацца курыць, а мне хочацца піва. Колькі ім — па семнаццаць? Не падступіся — нафарбаваныя, нафуфыраныя, з доўгімі косамі, нага за нагу, нешта абмяркоўваюць з важным выглядам. У мяне нараджаецца думка: а што, калі я правяду пад тую лаўку мікрафон і запішу на стужку іх размову? Для чаго? Для рэпартажу ў газету? Для фельетона — вучымся на медыкаў і атручваем сваё здароўе? Ці дзеля простай цікавасці — пра што могуць гаварыць дзяўчаты ў такім узросце? А калі яны будуць гаварыць такім жаргонам, што стужка не вытрымае і аплавіцца?..

У рэшце рэшт мы кіруемся да бочкі з півам — на бераг Сажа. Там прыветная і паўнагрудая Антаніна не махлюе, заўсёды далівае даверху, потым чакае, калі адстаіцца, і дапаўняе з коптурам, ніколі не спрачаецца з мужчынамі, як усё роўна разумее іх стан. Антаніна — Тоня — прыгожая, дзябёлая. Ад душэўнай дабрыні ў яе спакойныя рысы твару — загарэлая і акруглая шыя, пульхныя шчокі і сакавітыя вусны, прыгожы нос; ззаду, на шыі, закручана гугля, а ад вушэй звісаюць светлыя завіткі косаў; пад сукенкай калышуцца булкі-грудзі, і калі хто стаіць у чарзе побач з ёю, міжволі кідае позірк, калі Тоня нахіліцца да краніка, — багацце яе кідаецца ў вочы.

Мужыкоў было няшмат — нам пашанцавала, чалавек мо з восем. Гэта ж на некалькі хвілін. А жанчына працуе ўвішна, не паспеем і словам перакінуцца. На першы погляд Тоня працуе павольна, як бы ляніва, але атрымліваецца ў яе хутка і зладжана.

І цяпер, як заўсёды, у яе добры настрой, жартуе, смяецца, паказваючы маладыя здаровыя зубы,