КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714749 томов
Объем библиотеки - 1414 Гб.
Всего авторов - 275151
Пользователей - 125175

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

iv4f3dorov про Дорнбург: Змеелов в СССР (Альтернативная история)

Очередное антисоветское гавно размазанное тонким слоем по всем страницам. Афтырь ты мудак.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Фэнтези: прочее)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Астравеччына, край дарагі… [Адам Мальдзіс] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вяскоўцаў і шэпча: пан сакратар, сёння ноччу вам лепш змяніць месца, могуць быць непрыемнасці. Але непрыемнасцей не было. Не прыпомню ніводнай ахвяры, ніводнага варожага тэрарыстычнага акту. Бывала, едзеш адзін, з пісталетам, вядома, у кішэні — і нічога. Неяк зімой быў я ў тых жа Гервятах. Узладавалі мне на санкі элегантнае крэсла з панскага маёнтка, каб я перадаў яго ў парткабінет. Сеў на крэсла, еду… Раптам у лесе конь спужаўся нечага, панёс, перакуліў санкі. Ляжу, бачу: уперадзе маячаць дзве чалавечыя постаці. Ну, думаю, канец! Ды не, спынілі каня, дапамаглі мне абтрэсціся, пажадалі шчаслівай дарогі…

Тады ж, у 1940 годзе, на Астравеччыне былі арганізаваны першыя калгасы — у Варнянах, Гервятах… Батракі з панскіх маёнткаў збераглі жывёлу, збрую, плугі, а потым перадалі ключы ў рукі прадстаўнікоў Савецкай улады. У Гервятах так зрабіў Гурскі. Потым старшынёй калгаса стаў там былы батрак Краўчун. Ужо ў першы год «батрацкія» калгасы моцна сталі на ногі. У Гервятах на працадзень выдавалі па восем кілаграмаў збожжа, дваццаць бульбы, шэсць фуражу. Усе калгаснікі ліквідавалі, як тады казалі, бескароўе, перасяліліся з баракаў у нармальныя дамы. Калгасам вельмі дапамагала МТС, дырэктарам якой быў, памятаецца, Мікалаеў. Мела яна нешта каля пятнаццаці трактароў. Іх першае з’яўленне ўсюды ператваралася ў свята. У Гервятах за трактарам ішла ледзь не ўся вёска.

Адначасова вяліся культурныя пераўтварэнні. Адчыніліся школы. У Гервятах, памятаецца, сямігодка дзейнічала ў былым палацы пані Дамейкавай, і хадзіла туды з чатырыста дзяцей. Цяжка было з настаўнікамі, яшчэ цяжэй з медыкамі. На ўвесь раён мы засталі толькі аднаго фельчара. Але кадры паступова прыбывалі з усходняй Беларусі.

Калі мы перанеслі цэнтр у Астравец? Хоць Варняны знаходзіліся амаль пасярэдзіне раёна, але мы разглядалі іх як часовую сядзібу. Астравец быў намнога бліжэй да чыгункі. Таму мы пачалі там будаўніцтва. З былых панскіх маёнткаў перавезлі зрубы для раённых устаноў. З іх стварылася цэлая новая вуліца, якую назвалі Савецкай. Дзесьці ў жніўні 1940 года канчаткова пераехалі ў Астравец. З дапамогай мінскіх шэфаў дасталі электрадынамку. Невялікую, усяго на пяцьдзесят кілават. Але хапала, каб хоць на пару гадзін даць святло для ўстаноў, упершыню ў гісторыі Астраўца запаліць лямпачкі на вуліцах. Пачалося будаўніцтва новага цаглянага клуба. У старым упершыню ў Астраўцы сталі дэманстравацца кінафільмы. Адным словам, глухая калісьці вёска ажыла.

Пасля той гутаркі я сказаў на развітанне Рыгору Рыгоравічу, што яго, першага, даваеннага сакратара, па Астравеччыне помняць і цяпер. Адзін гервяцкі калгаснік казаў мне калісьці: «За дваццаць год панскай улады стараста гміны ў мяне не быў ні разу, хаця гміна стаяла побач з маёй хатай. А гэты, прыязджаючы здалёку, з Варнян і Астраўца, пабываў тройчы. Зойдзе, зразумела так раскажа, што чуваць на свеце, ажно хочацца жыць».

…А «Чайка» тым часам мінула Маладзечна, Залессе, дзе Агінскі калісьці стварыў свой журботны паланез «Развітанне з радзімай». Мінула Смаргонь, што ўвайшла ў гісторыю хваляваннямі 1905 года, а яшчэ — абаранкамі і «мядзведжай акадэміяй». Краем прыхапіла хвалістую Ашмяшчыну. І імпэтна ўварвалася на Астравеччыну. Раз’езд Скярсціны. Слабодка, адна з трох Слабодак раёна. Тут у 1710 годзе мазырскі падстараста Казімір Беліковіч заснаваў касцёл і кляштар кармялітаў, спаленыя потым сялянамі. Пранюны… Стоп, памяць! На Пранюнах варта крыху спыніцца. Хаця б таму, што яны ўвайшлі ў літаратуру.

У польскага пісьменніка Ігнація Ходзькі, які жыў не так далёка адсюль, у фальварку Дзевятня пад Свірам, ёсць раман «Пустэльнік у Пранюнах», заснаваны на рэальных фактах і дакументах. Калісьці, гаворыцца ў рамане, у Пранюнах, пры Чорным тракце, што, мінаючы Ашмяны, ішоў з Мінска на Вільню, стаяла драўляная капліца, а пры ёй па чарзе жылі тры пустэльнікі. Пакрыўджаныя феадальным грамадствам, яны шукалі забыцця ў вясковай цішы, сярод старых кніг.

Зычны голас правадніцы перанёс мяне з мінулага ў сучаснасць. «Худохай! Худохай!» — абвяшчала яна з яўна эстонскім акцэнтам. І праўда, за акном праплыла старая вежа з чырвонай цэглы — раней нават будзённыя вадакачкі будавалі ў стылі рамантычных замкаў. За ёю паказаліся пакоўныя склады райспажыўсаюза, пагрузачна-разгрузачныя платформы. З аднаго вагона выгружалі трактары, другога — угнаенні ў поліэтыленавых мяшэчках (а раней жа выкідвалі лапатамі — ажно белы пыл пакрываў усе навакольныя дрэвы). З доўгай платформы рабочыя скочвалі бярвенні. Ого, гэта нешта новае. Раён, у якім сорак два працэнты плошчаў занята лясамі, увозіць драўніну! Міжвольна ўспомніўся допіс са станцыі Гудагай, надрукаваны ў 1923 годзе ў польскім часопісе «Земя ойчыста». Нехта В. Скіндэр скардзіўся: «Цяжкія мы цяпер перажываем часы, эканамічнае жыццё проста невыноснае. Цяжка дастаць сельскагаспадарчыя прылады. Але не ўсім цяжка. Каля нас ёсць такія, хто можа жыць добра і нават вельмі добра, але яны жывуць за кошт цэлага краю, усяго