КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713181 томов
Объем библиотеки - 1403 Гб.
Всего авторов - 274648
Пользователей - 125092

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата [Людміла Іванаўна Рублеўская] (fb2) читать постранично, страница - 108


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гонару, нябачныя херувімчыкі з залатымі трубамі лёталі б вакол... А цяпер не было ніякай п’янкой радасці, ганарлівых думак — «вось бы мяне пабачыў той ці гэты знаёмец, як бы пазайздросцілі»... Не, толькі адчуванне цяжару, які ўзяў на сябе, трохі боязі — каб не схібіць, і яшчэ вялікае жаданне зрабіць штось важкае і правільнае, і запомніцца падчас нядоўгага судзейства не дурасцю сваёю.

Пісар напачатку не надта прыязна паглядаў на новага начальніка, але калі разам робіш цяжкую справу, мімаволі становішся паплечнікамі. Здаецца, новы судзя не хібіў. Пераканаць Пранціша Вырвіча ўзяць бок несправядлівасці не мог ніхто... Цвёрдасць жа характару ў судовых справах заўсёды цанілася.

Ды не паспелі разгледзець апошнюю справу — у залу забег шляхцюк у апратцы, перапэцканай попелам.

— У Татарскім канцы маёнтак гарыць! Войска Крачэтнікава там усё рабуе!

— Рушэнне! Рушэнне, пане-браце!

Натоўп захваляваўся, як мора, якое вось-вось спародзіць магутную хвалю... Загайдаліся на ім кволыя чоўнікі чыёйсьці асцярогі...

— Рушэнне!

Пранціш устаў і выгукнуў:

— Канец сесіі, пане-брацце!

Падстароста Ваньковіч выціснуў скрозь зубы:

— І вось і супраць каралеўскае ўлады ісці не хочацца, і як дапусціць, каб маскоўцы зноў усё места спалілі. У мяне брат пад Слонімам у палон трапіў, дзесь у Омску загінаецца ад холаду-голаду.

Даў знак слугам, і пайшоў, намацваючы шаблю на баку.

А Вырвіч, суддзя менскі гродскі, ужо бег, каб на каня, і шабля ў руках, і Айчына чакае абароны!

Пан Гараўскі не быў надта задаволены, але адправіў з Вырвічам сваіх пахолкаў ды трох маладых шляхцюкоў. Сам не паехаў — і на адным баку з Багінскімі ўрэшце апынуцца не жадаў, і не той узрост, на кані скакаць. Пасля практыкаванняў з Лёднікам паясніцу ў цесця прыхапіла канкрэтна. Дамініка, пані судовая, толькі пацалавала мужа, трывожна ўздыхнула — але адгаворваць не стала. Яна ж дачка шляхціца і жонка шляхціца.

Заскочыў усё-ткі да Лёднікаў. А Бутрым, які нядаўна заяўляў, што хопіць з яго вайны, што ён не жаўнер, а лекар, моўчкі ўзяў шаблю, пацалаваў Саламею, якая не магла на яго наглядзецца:

— Даруй, любая.

Кінуў Алесю:

— Беражы маці і сястрычку, застаешся за старэйшага!

І рушыў за Вырвічам, цяжка, праўда, уздыхнуўшы ды прабурчэўшы:

— Ніколі, відаць, гэтая каруселя для беларусаў не скончыцца. То адны іх хочуць за дыванок пад нагамі мець, то другія... І ад якога боку ні пачні абараняцца — для другога будзеш здраднікам, хаця галоўнае для нас — не здрадзіць сабе.

І не трэба было тлумачыць нічога, апраўдвацца і шукаць прычынаў.

Калі на тваю зямлю нападаюць — ты мусіш яе бараніць, як пчолы бароняць вуллі свае, а звяры — норы свае. Няважна, шляхцюк ты, зямянін альбо просты мужык.

Над Менскам, над Вялікім Княствам Літоўскім, над родам чалавечым у чорных нябёсах праносілася Мятла, альбо камета, як называюць яе вучоныя кніжнікі. А значыць, далёка да спакою.


* * *

…Але калі зноў выпаў снег, у доме, які калісьці належаў полацкаму кніга-ру Рэнічу, а цяпер ягонай дачцы ды зяцю, было ціха і ўтульна.

Сафійка Баўтрамеева Лёднічанка, улегшыся на пухнаты кілім ля каміна, у якім, ператвараючыся ў чорны попел, ціха патрэсквалі найлепшыя бярозавыя дровы, вадзіла пальчыкам па раскрытай таміне. На старонках кнігі высоўвалі з нетраў азёраў рагатыя галовы вадзяныя змеі, з голляў магутных дрэў цікавалі злымі вачыма плямістыя лемпарды, арлы ўзмахвалі крыламі над заснежанымі вяршынямі гор, падобных да палітых чакалядай ды пасыпаных цукрам марцыпанаў.

Шмат чаго ў свеце маецца, што хацелася б паглядзець малой дзяўчынцы не толькі на чорна-белых гравюрах у бацькавых кніжках.

Грукат у дзверы змусіў паненку адарвацца ад старонак. А гаспадар дому, вядомы полацкі доктар Лёднік, сам ужо бег сустракаць гасцей.

У пакой, упушчаны ўзрушаным таўсманым слугою Хвэлькам, трохі пакульгваючы, уваходзіў мужчына з адрослымі светлымі валасамі, зблытанымі, як салома. На схуднелым твары невялікая бародка, запалыя блакітныя вочы свецяцца радасцю, а ў лобе злева, дзе пачынаюць расці валасы, чырванее шнар, як ад кулі.

— Пранціш!

Доктар Лёднік і госць абняліся.

— Я цябе яшчэ ўчора чакаў, хацеў ужо сам выпраўляцца шукаць...

— Ды завіруха затрымала.

Госць скінуў цяжкі патрапаны кажух на рукі Хвэльку, які ўсміхаўся, як дзед з белага хлеба, пацёр скалелыя рукі.

— Табе дзякуй, Бутрым. Не ведаю, колькі і чаго табе каштавала выцягнуць мяне з маскоўскага палону. Каб там застаўся — памарозіўся б дакладна... Колькі нашай шляхты, што пад Сталовічамі схапілі, далей пагналі, у Сібір. Дарэчы, ведаеш, з кім у палоне спаткаўся? З панам Андрусём Агалінскім. Таго на полі бойкі ўзялі, параненага. Рабіў выгляд, што мяне не ведае. Праўда, на свой подпіс на маім ілбе паглядаў трохі вінавата.

Сафійка з цікаўнасцю і трохі з насцярогай разглядала госця, зарослага, як дзікун, стамлёнага ды зблажэлага. Да сябе не