КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715508 томов
Объем библиотеки - 1419 Гб.
Всего авторов - 275286
Пользователей - 125252

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Garry99 про Мальцев: Повелитель пространства. Том 1 (СИ) (Попаданцы)

Супер мега рояль вначале все портит.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Иванов: Сын леса (СИ) (Фэнтези: прочее)

"Читала" с пятого на десятое, много пропускала.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
iv4f3dorov про Максимов: Император Владимир (СИ) (Современная проза)

Афтырь мудак, креатив говно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Салтыков-Щедрин: Господа Головлевы (Классическая проза)

Прекраснейший текст! Не текст, а горький мёд. Лучшее, из того, что написал Михаил Евграфович. Литературный язык - чистое наслаждение. Жемчужина отечественной словесности. А прочесть эту книгу, нужно уже поживши. Будучи никак не моложе тридцати.
Школьникам эту книгу не "прожить". Не прочувствовать, как красива родная речь в этом романе.

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

Хатынская аповесць [Алесь Адамовіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

адказу на гэтыя i многія іншыя пытанні i шукаюць яго ў творах беларускіх пісьменнікаў. А. Адамовіч успрыняў гэта як сацыяльны заказ часу i разам ca сваімі паплечнікамі Я. Брылём i У. Калеснікам аб'ехаў усю Беларусь, каб запісаць страшныя апавяданні сведкаў, людзей «з вогненных вёсак». У выніку з'явілася дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі…». У працэсе працы была напісана i «Хатынская аповесць», якая належыць пяру А. Адамовіча.

Чытаючы ўспаміны Вольгі Андрэеўны Мініч i іншых беларускіх жанчын, гераінь кнігі «Я з вогненнай вёскі…», міжволі прыгадваеш словы паэта Р. Барадуліна: «Успаміны — неўзарваныя міны». Многія з пісьменнікаў нават лічылі, што немагчыма ўвасобіць гэты трагічны вопыт з дапамогай вобразнага слова з яго традыцыйным імкненнем да ідэалу i хараства. Трагедыя гэтых людзей мацней за ўсё выявілася ў тым невыносным болю, які непадуладны часу i забыццю. Беларуская ваенная проза нездарма працяглы час пазбягала дакранацца гэтага болю. «Як аб перажытым народа майго расказаць, — чытаем у М. Танка, — калі найбольш трывалыя словы разлічаны толькі на цяжар матыля, а не на ўздых маці асірацелай, на звон пчалы, а не на звон дроту калючага, на майскі гром, а не на гром кананады, на кроплю расы, а не на кроплю крыві, на маўчанне зямлі, а не — попелу». Была, вядома, i боязь дэфармаваць, апошліць, заідэалізаваць гэты жывы боль людзей, боль цэлага народа, па якім фашызм асабліва моцна i асабліва бязлітасна ўдарыў. Аднак час усведамлення гэтага болю надышоў, i A. Адамовіч прыняў адказнае рашэнне выявіць гэты боль з дапамогай мастацкіх сродкаў. Ён адным з першых адчуў i зразумеў, што сёння, калі чалавецтва падышло да краю прорвы, куды спіхвае яго мілітарызм, жахлівы вопыт беларускіх «вогненных вёсак» набывае ўсеагульнае значэнне, наглядна паказвае, што чакае людзей, калі яны дапусцяць трэцюю сусветную, атамную, вайну. У гэтым сэнс дакументальных заставак з газет, якія паказваюць актуальнасць успамінаў беларускіх людзей пра вайну i яе трагедыі, неабходнасць быць пільнымі. У гэтым сэнс i маналогаў жывых людзей, запісы якіх прыводзіць у тэксце твора аўтар i якія ў шмат разоў узмацняюць сілу ўздзеяння мастацкага апавядання. Лёс галоўнага героя аповесці Флёры Гайшуна, лёс жыхароў вёскі Пераходы, з якімі жорстка расправіліся карнікі,— не выпадковасць, не выключэнне, a выяўленне агульнага лёсу народа, над якім павісла пагроза пагалоўнага знішчэння.

Аўтар назваў сваю аповесць «Хатынскай», бо сама назва беларускай вёскі, дзе ў 60-я гады быў пабудаваны мемарыяльны комплекс, стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў час вайны. Жанр твора таксама адпавядаў задачы пісьменніка апавядаць пра падзею, якая заняла ў гістарычнай памяці беларусаў асаблівае месца. Як вядома, летапісныя аповесці пра Лядовае пабоішча, пра Кулікоўскую бітву таксама апісвалі драматычныя моманты славянскай гісторыі i ў многім засноўваліся на жывых успамінах відавочцаў i ўдзельнікаў. Твор А. Адамовіча складаецца з некалькіх канцэнтрычных кругоў, якія паступова набліжаюць чытача да абпальваючага болю людзей, што нясуць у сваёй душы цяжар успамінаў пра самы жахлівы момант у ix жыцці. Аўтар як бы крок за крокам падводзіць нас да тых фрагментаў агульнай панарамы вайны ў творах савецкай літаратуры, у якіх асабліва ўражліва відаць пачварнасць фашызму i антыгуманнасць вайны. Мусіць, у гэтым сэнс i таго, што галоўным героем аповесці з'яўляецца аслеплы неўзабаве пасля вайны Флёра Гайшун: ён цалкам павернуты ў мінулае, сігналы, якія ідуць у яго мозг з сучаснасці, толькі абуджаюць свядомасць гэтага чалавека, вымушаюць яго яшчэ вастрэй згадваць тое, што адбывалася з ім самім i з яго народам. Як сведчаць апавяданні з «вогненных вёсак», гэтыя людзі надзіва ярка запомнілі самы страшны міг свайго жыцця, ix памяць амаль не кранулі наступныя напластаванні падзей.

Разам з падлеткам Флёрам Гайшуном чытач назірае, як лютуюць ворагі на яго зямлі, як у душы Флёры вырастае прага помсты i жаданне ісці ў партызаны, як фашысты, даведаўшыся пра гэта, знішчаюць яго маці i малых сястрычак-блізнятак, як у адзін момант сталее герой i як на яго лбе ўзнікае рыса дачаснай даросласці, як ён сам трапляе ў лік тых, каго карнікі збіраюцца спаліць у драўлянай цэркаўцы-свірне… Характар Флёры, паводле слоў аўтара, «несіметрычны», бо герой бачыць навакольнае своеасабліва, вылучаючы ў ім пераважна трагічнае i цяжкае для асэнсавання. Але ва ўмовах катастрафічнага XX стагоддзя наўрад ці магчымы мастацкі характар, які ўвасабляў бы ў сабе паўнату рэчаіснасці, як гэта было ў літаратурных характарах, створаных класікамі, немагчымы, бо нетыповы, асабліва калі мець на ўвазе перажытае беларусамі. Менавіта таму гэта характар жывы, які заўсёды памятае пра рысу, дзе пачынаецца недазволенае, забароненае, бесчалавечнае. У адрозненне, напрыклад, ад характару партызанскага важака Касача, які спачатку захапляе падлетка, а пазней, пры большым набліжэнні i назіранні, i адштурхоўвае сваёй «жорсткасцю i