КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719111 томов
Объем библиотеки - 1437 Гб.
Всего авторов - 276101
Пользователей - 125328

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Ветров: ЩИТ ИМПЕРИИ – Альтернатива (Боевая фантастика)

Слог хороший, но действие ГГ на уровне детсада. ГГ -дурак дураком. Его квартиру ограбили, впустил явно преступников, сестру явно украли.
О преступниках явившихся под видом полиции не сообщает. Соглашается с полицией не писать заявление о пропаже сестры. Что есть запрет писать заявление ранее 3 дней? Мало ли, что кто-то не хочет работать, надо входить в их интерес? Есть прокуратура и т.д., что может заставить не желающих работать. Сестра не

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Суровая дабрата [Сяргей Грахоўскі] (fb2) читать постранично, страница - 1


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Сяргей Грахоўскі СУРОВАЯ ДАБРАТА

Дакументальная аповесць


Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі С., Суровая дабрата. Дакументальная аповесць. Мн., «Маст. літ.», 1977.- 176 с. з іл. («Слава твая, Беларусь!»)


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

АД ГОМАНУ БАРОЎ...


Яго ўзгадаваў край балот, лясоў, казак і легенд.

Казкі жылі спрадвеку, пераходзілі з роду ў род. Жылі яны ў дзедавай памяці і ў матчынай калыханцы, іх шапталі за аселіцай векавыя дубы і гонкія бярозкі. У ранішнім тумане казачнымі прывідамі здаваліся спутаныя коні і надбярэжныя вербы.

Ноччу пушча палохала савіным вухканнем і п у рачыным плачам, спарахнелыя пні тлелі халоднымі зялёнымі агеньчыкамі і здавалася, глядзяць застылыя вочы лесуна ці вядзьмаркі.

Палохала ўсё, невядомае і таямнічае.

Доўгімі зімовымі начамі шастала на завуголлю і скуголіла дзіцячым енкам завіруха, гула ў коміне, нібы наклікала пагібель, а ўпоцемку па сценах шапацелі прусакі, нібы нехта цёрся кажухом аб заінелае бярвенне.

На печы пахла падсохлымі смалякамі і кіславатаю рошчынаю: каля коміна падыходзіла накрытая дзяружкаю дзяжа.

Васілю, нібы хто пяску насыпаў у вочы. Да поўначы ў галаве раіліся прывіды з дзедавых казак. Вярзліся то люты князь з прыгожаю і злою, як змяя, князёўнам», то статны русявы цымбаліст Іванка ў доўгай зрэбнай кашулі. Ён так іграў, так іграў, што князёўна загадала паклікаць музыку ў палац, каб ёй пад ціхае гранне ўсю ноч сніліся дзівосныя сны.

Апоўначы змардаваны цымбаліст заснуў. Князёўна званочкам паклікала варту. Павялі гайдукі Івана на стайню. Толькі выйшлі на дзядзінец, цымбаліст раскінуў рукі і стаўся белым лебедзем. Гайдукі памкнуліся схапіць, а ён замахаў крыламі і ўзвіўся ў паднябессе.

У пушчы лебедзь зрабіўся зноў Іванам. Зляцеліся дзятлы з усяе пушчы і да раніцы з елкі выдзеўблі Івану цымбалы. Развіднела. Праз гушчар прабіліся залатыя струны сонечных праменняў. Нацягнуў іх Іван на цымбалы і так зайграў, што збегліся да яго хлопцы з усяго наваколля.

Іван заспяваў: «Бярыце рагаціны і паходні на панства ў Нясвіжы і ў Гродні. Ад гневу няхай загарацца лютага князя палацы».

Пакацілася песня па свеце. І пайшлі да Івана дужыя і смелыя хлопцы. Схаваў Іван сваё войска на ўзлессі, а сам падышоў да палаца, стаў пад дубам і так зайграў, аж шыбы зазвінелі ў княскіх пакоях.

Зноў загадала князёўна схапіць цымбаліста і прывесці да яе. Высыпала ўся чэлядзь у поле. А Іван грае і ўсё адыходзіць да лесу. Панскія служкі ідуць, як загавораныя. Выскачыла з пушчы мужычае войска, павязала панскіх гайдукоў, князя з князёўнай замкнула ў склепе і абвясціла Івана князем.

«Не трэба,— сказаў Іван.— Хай кожны сам сабе будзе князем, уладаром зямлі і лесу, азёраў і рэк, рыбы і звера, грыбоў і ягад».

Сказаў, заіграў на цымбалах і пайшоў у блізкія і далёкія княствы падымаць народ на князёў, паноў і падпанкаў.

Васілёк сам сабе пераказаў усю дзедаву казку, і здалося — сам стаў адважным Іванам. Успомніўся суседні маёнтак пана Нятунскага, злосная пані Броня з кароценькім гнуткім бізуном у маленькай дужай руцэ. От, каб іх замкнуць у склеп, а зямлю і заліўныя лугі ўздоўж Лані раздаць хворастаўскай галечы! Цымбаламі іх, мабыць, не ашукаеш. Стрэльбы патрэбны і вялікая сіла...— засынаючы пад спеў цвыркуна, думаў Васіль на цёплай печы.

З ранняга маленства на ўсё жыццё запомніліся першыя крокі па вільготнай баразне і жніўная песня, бясконцая і журботная, як нацятая струна небасхілу, што трымціць адвечным болем або бліскае зарніцамі ліпеньскіх навальніц.

У кожным хоры ён пазнаваў матчын голас, празрысты і звонкі, як веснавая ручаінка, як срэбны званочак, раскалыханы ў паднябессі жаўруковым крылом:

Ой, горкая доля,
Бо панскае поле
Усе сілы забрала,
Ўсе жылы парвала.
Над палявымі дарогамі плыў залацісты пыл, над цяжкімі снапамі ў пясчаных выбоінах рыпелі калёсы, слаліся доўгія цені ад прысад і чубатых жытнёвых бабак на полі.

А над зжатым прасторам пераклікаліся жніўныя песні. Нібы жаліліся жанкі на цяжкі лёс, галасілі па страчанай на чужых гонях маладосці.

Васілёк выбягаў за аселіцу, узлазіў на плот і ўглядаўся ў палявую далеч. Недзе там, за слупамі ружаватага пылу, маці разам з жанкамі вяла высокую і звонкую песню. Калі з пыльнага мроіва выплывалі постаці жней, Васілёк бег насустрач маці. Засмяглая, асмужаная сонцам, у прапацелай да чарнаты зрэбнай кашулі, яна атрасала з твару салёныя кроплі, папраўляла на плячы кармазанавы ад вечаровага сонца серп. З торбачкі яна давала сыну шурпаты «заечы акрайчык». Васіль браў з учарнелых матчыных рук пустую гладышку, бег паперадзе па пыльнай дарозе і прагна жаваў учарсцвелую скарынку. А думы, «чаму бог няроўна дзеліць», не пакідалі яго. Шкода было ўчарнелую змардаваную маці, такую ласкавую і добрую, працавітую і шчырую. З нянавісцю ўспамінаў лютую пані Броню. Яна сама хвастала парабкаў