КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719464 томов
Объем библиотеки - 1439 Гб.
Всего авторов - 276198
Пользователей - 125345

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

sewowich про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: 0 ( 2 за, 2 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда] [Алесь Краўцэвіч] (fb2) читать постранично, страница - 6


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Самбію і паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа сучаснага Калінінградскага заліва. Да пачатку ХІІ ст. пад прускі ўплыў трапляюць тэрыторыі, якія пазней атрымалі назвы «земляў»: Памезанія, Пагезанія, Натангія, Бартыя, Надровія. Суседнія плямёны (скальвы, ламаты, яцвягі) поўнасцю ці часткова прымаюць грамадскую арганізацыю прусаў. Тэўтонскі ордэн пачынаў крыжовы паход непасрэдна супраць прусаў і для апраўдання тэрытарыяльных прэтэнзій яму было выгодна называць усе гэтыя землі прускімі. Ордэнскія заваёвы спынілі працэс утварэння дзяржавы на заходняй ускраіне балцкага арэала.

Прусія - плоскі край, толькі на ўсходзе і поўдні ёсць пагоркі, прарэзаныя азёрамі. Месяцы травень, чэрвень, ліпень, жнівень звычайна цёплыя, восень імглістая і пераменлівая, зіма дастаткова суровая. Глеба ўраджайная - расце жыта, пшаніца, авёс, ячмень, проса, гарох, лён, каноплі, хмель. Многа было лясоў, дзе акрамя звычайнай дзічыны ў тыя часы вадзіліся туры, буйвалы і ласі. Прусы вялі гандаль футрам і бурштынам.

Герман фон Зальца паслаў да мазавецкага князя двух рыцараў з 18 людзьмі на агледзіны і высвятленне абставін на месцы. Калі тыя прыехалі на мазавецкі двор, самога князя не было дома, гасцей прыняла яго жонка і прасіла пачакаць звароту мужа. Якраз у той час на Мазовію напалі прусы. Тэўтонскім рыцарам з'явілася магчымасць прадэманстраваць свае баявыя вартасці. Яны прынялі самы актыўны ўдзел у арганізацыі абароны, магчыма, нават былі яе кіраўнікамі. Бітва з прусамі цягнулася цэлы дзень, урэшце мазуры кінуліся наўцёкі і тут крыжакі паказалі сябе, прыкрываючы адступленне, пакуль не ўпалі пад мноствам стрэл. Перамога дасталася прусам дарагой цаной і яны ў тую ж ноч адышлі. Параненых рыцараў выхадзілі і тыя прыступілі да перагавораў з князем. Усе ўклады былі скончаныя ў 1230 г. Гэтым годам можна лічыць пачатак будаўніцтва ў Прусіі ордэнскай дзяржавы.

Па просьбе крыжакоў князь збудаваў ім на гары левага берага Віслы замак, названы Фогельзангам. У гэтым замку засела крыжацкая залога і баранілася ад прусаў. Можна сказаць, гэты «птушыны спеў» (так перакладаецца з нямецкай мовы назва замка) стаў пачаткам пераможнай песні крыжакоў над прускімі абсягамі. Фогельзанг выканаў ролю ордэнскага плацдарма ў Прусах. Хохмайстар прыслаў падмацаванне з некалькіх рыцараў і сотні конных. Рыцары былі надзеленыя пасадамі кіраўнікоў новай правінцыі (якой фактычна яшчэ не было). Галоўным сярод іх быў Герман Балк з тытулам намесніка Прусіі. З ім прыбылі прызначаныя ў новую правінцыю маршал, комтур, дамавы комтур (камендант замка), шпітальнік. Напаўненне намінальных пасадаў рэальным зместам залежала ад саміх рыцараў. Яны з запалам рынуліся «ў справу», гэта значыць у бойку, бо акрамя вайны іншых сродкаў не ведалі. Герман Балк адразу пачаў будаваць новы замак над Віслай і назваў яго Няшава.

Конрад Мазавецкі прывілеем у чэрвені 1230 г. аддаў ордэну на вечныя часы Хэлмінскую зямлю з рэкамі Дрвенцай і Мокрай і ўсё, што будзе здабыта ў Прусіі. Адзіным абавязкам крыжакоў было змаганне супраць прусаў, пакуль тыя не прымуць хрысціянства. Імператар і папа зацвердзілі гэтае наданне. Рымскі папа аб'явіў крыжовы паход супраць прусаў, яго ўдзельнікам адпускаліся грахі нароўні з крыжакамі, якія хадзілі ваяваць за Святую зямлю.

Забяспечыўшы сабе «прававую» падставу для заваёвы зямлі, жыхароў якой забыліся спытаць аб іх жаданнях, рыцары пачалі дзейнічаць.

У 1231 г. Герман Балк з невялікім войскам на лодках перабраўся цераз Віслу і дайшоў да аднаго з прускіх свяцілішчаў. Там стаяў дуб, якому пакланяліся мясцовыя жыхары. Крыжакі ўмацавалі гэтае месца - акружылі яго валамі і равамі, павесілі на дубе сваю харугву і адбіваліся ад насядаўшых прусаў, якія імкнуліся адагнаць чужынцаў ад святыні. Праз нейкі час на гэтым месцы быў закладзены замак і горад Торунь.

У хуткім часе Герман Балк з дапамогай прыбыўшых з Эўропы крыжакоў выгнаў прусаў з усёй Хэлмінскай зямлі. На месцы спаленага прускага гарадзішча збудаваў горад Хэлмна, прызначыўшы яго на сталіцу Прусіі. У 1234 г. аб'яднанае войска ордэна, Конрада Мазавецкага, сілезскага князя Генрыка Барадатага, паморскага князя Святаполка, вялікапольскага Ўладзіслава нанеслі прусам цяжкую паразу на рацэ Дзежгонь (Сіргуна). Пачалі будавацца новыя крыжацкія замкі. 1237 год - Эльбланг, 1239 - Балга і г.д. Ордэн павольна прасоўваўся ўздоўж Віслы, Нагаты, затым Віслянскага заліва, каб не губляць воднай сувязі з базамі на Хэлмінскай зямлі.

Так закладаліся асновы ордэнскай дзяржавы ў Прусіі. Заваёвы новых земляў ажыццяўляліся па простай і надзейнай схеме. На мяжы тэрыторыі, прызначанай для захопу, будаваўся замак, які выкарыстоўваўся як апорны пункт для войска. Затым на адлегласці 15-30 км углыб варожай зямлі (адзін дзень дарогі) закладваўся новы замак і гэтак далей. Так стваралася сетка, якая з часам пакрыла ўсю Прусію. У ХІІІ ст. крыжакі яшчэ не ставілі шмат мураваных замкаў, бо не хапала сродкаў. Звычайна рабілі ўмацаванні з двух паралельных сценаў з ляжачых бярвенняў. Прамежак