КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714436 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275066
Пользователей - 125160

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).

Эльдарада просіць дапамогі [Аляксей Мікалаевіч Якімовіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

з космаса можна любую макулінку сфатаграфаваць. А калі Наташы верыць, то выходзіць, што касманаўты цэлую краіну не заўважылі. Хіба мажліва такое?

— Наташа, ты, напэўна, штосьці пераблытала, — сказаў я, каб не пакрыўдзіць Наташу.

Наташа глянула мне ў вочы.

— Андрэй, скажы шчыра — не верыш?..

— Не веру.

— Тады я цябе выклікаю на дуэль. Выклікаю на дуэль… Бач, якая шпаркая. Наглядзелася прыгодніцкіх фільмаў, начыталася кніг пра рыцараў. Толькі чытала іх, відаць, наадварот. Хіба дзяўчынкі калі-небудзь выклікалі хлопчыкаў на дуэль?

Да чаго дайшло! Няўжо з дзяўчынкай на кулакі стану біцца? Ды з мяне куры смяяцца будуць. Чаго я на вуліцу выходзіў? Лепей сядзеў бы, артыкулы чытаў. Хай бы думала, што дома няма.

Як выкруціцца? Як? А калі параіць, каб да Міхася схадзіла, каб яму пісьмо паказала? Няхай з ім спрачаецца, няхай яго на дуэль выклікае.

— Наташа, давай да Кадыша сходзім. Яму пра ўсё раскажам. Разам паразважаем, адкуль гэтае пісьмо.

— Давай сходзім, — пагадзілася Наташа.

На маё шчасце, Міхась якраз быў дома. Мы паказалі яму бутэльку, прачыталі запіску.

Я, напрыклад, хоць спачатку, хоць крыху паверыў, што запіска з Эльдарада, а вось Міхась доўга не думаў, сказаў:

— Сама напісала.

— І ты мне не верыш?

— Не-а.

Гэтае «не-а» Міхась прагаварыў у нос, і ў яго выйшла праз «э» — «нэ-а». З форсам гэтакім.

Я чакаў, што Наташа ўзбурыцца, як і мяне, выкліча Міхася на дуэль. Але чамусьці не выклікала. Збаялася, ці што?

Яна зняважліва зірнула спярша на Міхася, пасля на мяне і з пагардаю прамовіла:

— А я спадзявалася на вас. Лічыла, што дапаможаце.

Павярнулася і пайшла.

Мы з Міхасём пераглянуліся. Чаму так сказала? Чаго хацела ад нас? Гэтага мы пакуль не зразумелі.

ТАЙНА БАБКІ ТЭКЛІ

На другі дзень я доўга не ўставаў з ложка. Ноччу не выспаўся. Усю ноч нейкае глупства ў галаву лезла. І каралева Елізавета снілася, і Эльдарада, і бутэлькі.

Я некалькі разоў прачынаўся. Знарок вочы шырока-шырока расплюшчваў. Каб гэтае глупства ў галаву не лезла. Ды дарэмна. Толькі заплюшчу вочы — зноў каралева Елізавета. Бутэлькі збірае і да мяне нясе. Спрабаваў да ста лічыць, да тысячы. Нічога не дапамагала.

Толькі пад раніцу заснуў. Соладка-соладка спалася. Ні бутэлек, ні Эльдарада, ні англійскай каралевы. Я, мусіць, да паўдня спаў бы, калі б не тата і мама.

— Андрэйка, уставай.

— Андрэй, дзень на двары.

Гукаюць, як у лесе. А я, вачэй не расплюшчваючы:

— Зараз. Устану…

І далей сплю. Быццам у кошкі-мышкі з імі гуляю. Відаць, не спадабалася гэткая гульня тату. Стаў мяне за пятку казытаць.

— У мяне канікулы, — заенчыў я сонным голасам. — Калі вы не на рабоце, то я не назаляю. Спіце, колькі хочаце.

— Ат, спі. Хоць да вечара, — відаць, пакрыўдзіўся тата. — Я хацеў, каб ты паснедаў з намі. Мы на работу хутка пойдзем.

«Спі». Хіба заснеш, калі за пятку казыча? Не ведае, якая ноч у мяне была.

Расплюшчыўшы вочы, я ляжаў на ложку. Колькі хвілін у хаце было ціха. Потым рыпнулі дзверы. Напэўна, мама прыйшла. Так, яна. Яе крокі, мяккія, лёгкія. Тата цяжка ступае, грузна.

— Чуў, якая пагалоска па вёсцы ідзе? — данёсся мамін голас.

— Выдумкі,— адказаў тата.

— А можа, не выдумкі? — сказала мама. — Бабка Тэкля на свае вочы касманаўта бачыла.

— Нагаворыць бабка Тэкля. Толькі вушы развешвай.

У мяне сон як рукою зняло. Цікава. Вельмі цікава. Касманаўта бабка Тэкля бачыла. Чаму я пра гэта не ведаю?

Зноў рыпнулі дзверы.

— Дзень добры, — пачуў я Міхасёў голас. — Андрэй дома?

— Спіць, — сказаў тата, — не дабудзіцца. — І моцна гукнуў: — Андрэй, сняданак на стале стаіць. Мы на работу пайшлі.

У пакой уляцеў Міхась.

— Чаго ляжыш, як крот у нары? — накінуўся ён на мяне.

Не спадабалася мне гэткае параўнанне.

— Крот не ляжыць, крот ходзіць, — кажу. — Яму праз кожныя чатыры гадзіны есці хочацца.

А ён:

— Лянівы ты, Марозік. Чуў, што каля вёскі касманаўты спусціліся?

Я хуценька ўсхапіўся з ложка, адзеўся. Значыць, не плёткі. Каля вёскі касманаўты ходзяць, а я ў хаце сяджу.

— Дык бяжым! — крычу. — Я ні разу жывога касманаўта не бачыў.

Міхась засмяяўся:

— Ты, напэўна, у гарачай вадзе купаны? Сядзь.

— Я сеў на край ложка. А,Міхась нечакана сказаў:

— Давядзецца нам папрасіць прабачэння ў Наташы.

— Чаму? — не зразумеў я.

— Магчыма, дзесьці ёсць такая краіна — Эльдарада. У непралазных джунглях, напрыклад, куды і чортава вока не зазірне. Факты за гэта.

«Мусіць, свет дагары перавярнуўся, — думаю. — Дзяўчынкі на дуэль выклікаюць, Міхась у Эльдарада паверыў, бутэлечная пошта, касманаўты. Штосьці дзіўнае вакол робіцца».

— Выкладвай факты.

— Можна і факты. Бутэлечная пошта — адзін, — пачаў загінаць пальцы Міхась. — Я ўжо правяраў. Не Наташыным почыркам запіска напісана.

— Запіска не доказ.

— Не доказ, — пагадзіўся Міхась. — Але касманаўт…