КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714295 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275021
Пользователей - 125159

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).

Таблеткi для сну [Віктар Лоўгач] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

9px;' src="/i/56/267456/_05.png">

Узрадаваў

Фабрыку па вырабу цёплых жаночых хустак ліхаманіла. 3 гандлёвых сетак адзін за адным паступалі жахлівыя сігналы:

— Не хусткі, а коўдры сярмяжныя. Іх палохаюцца жанчыны.

Прыйшло пісьмо і ад бабкі Даркі. «Галубкі мае,— пісала яна вялікімі каравымі літарамі.— Вашы хусткі можна павязаць толькі на маставыя сваі. I то не кожная вытрымае такі цяжар».

— Як быць? Што рабіць? — чулася ў кабінетах.— Хоць бы адзін прыемны сігнал...

I тут яшчэ наведвальнік з сяла. Заявіўся якраз напярэдадні Новага года. I адразу на планёрку да дырэктара фабрыкі:

— Дзякуй, родныя, дзякуй, даражэнькія! Так выручылі, так выручылі!

— За што, чым?

— Ды хусткамі сваімі. Найлепшы матэрыял для ўцяплення дахаў,— і дзядзька паклаў свой пакунак на стол дырэктара фабрыкі:— Гэта вам гасцінцы ад калгаснага прараба Яськова: ягады-чарніцы, сушаныя грыбы.

У дырэктара фабрыкі на твары застыла няпрошаная слязіна:

— Узрадаваў ты нас, чалавеча! Першыя словы ўдзячнасці.

Зрух па фазе

Пятро Купрэйчык якія толькі не рабіў дыпламатычныя захады, каб як улагодзіць жонку, але ўсё роўна яна не вельмі ласкавай была. Толькі і чулася:

— Мядзведзь, схадзі па бульбу ў склеп.

— Таптун, прыгані карову з выгану.

— Ёлупень, ці табе меркаваць аб жыцці на Марсе?..

I каб гэта толькі адзін на адзін. А то ж і пры людзях.

I калі болей трываць не стала сіл, паскардзіўся ён даўняму сябруку Адаму Верасу.

— Не, мая ў мяне анёл. Толькі гляну — і ўсё разумее. Я мужчына з характерам. Зойдзем да мяне і пачуеш, як мужа называюць,— прапанаваў Верас.

Павітаўшыся з жонкай сябра, Пятро Купрэйчык і сказаў пра мэту свайго прыходу Акуліне. Маўляў, хачу пачуць тыя ласкавыя словы, пра якія гаварыў Адам.

— Гм,— зарагатала жонка Вераса.— Знайшоў каго слухаць. У яго ж зрух па фазе,— і тыцнула пальцам у скроню.

Самы паважаны чалавек

Эмілія Карасік жыла ў чаканні свайго юбілею. Праз лічаныя дні споўніцца сорак. Жанчына расцвіла. То чаму тут і не радавацца? Праўда, засмучала адчуванне, саслужыўцы забудуць павіншаваць і ўручыць букет. Летась проста так павіншавалі, без кветак. А які дзень нараджэння без іх?

I напярэдадні дня нараджэння Эмілія Карасік купляе ружы ў самага знакамітага кветкавода раёна. Глянеш на іх — позірку не адвесці... Прыходзіць у кантору і ставіць на стол ружы ў прыгожай вазе.

Першым зазірнуў у кабінет інжынер Юрый Юрась. I ажно аслупянеў:

— Цуд ды годзе, Эмілія Эдуардаўна!

Зазірнула і сакратармашыністка Эмачка:

— О, божа, якое людзям шчасце!

Яшчэ заходзілі, яшчэ чулася:

— Такія кветкі, такія кветкі!

— Чаму ж тут не пець!

I многія цяжка ўздыхалі...

Вiнаваты певень

Так ужо павялося, што пасля выхадных Адам Баравік прыходзіў на работу ўвесь размаляваны. Здаецца, яго «шліфавалі» дзёрткай. I чуйныя саслужыўцы спагадліва пыталі: «Дзе гэта так цябе, браток?»

— I смешна казаць: певень. Задзёр бы яго каршун. Шэршнем у вочы кідаецца,

Пакуль войкалі ды ахалі, пакуль давалі парады, Адам Баравік пасля чарговага выхаднога з'яўляўся з новымi сінякамі. I раптам певень-забіяка трапіў зуху-вадзіцелю Мікіце пад колы. Усім калектывам віншавалі Баравіка. Маўляў, скончыліся твае пакуты.

А ўчора ў суседа Баравіка былі запоіны. Паварыху Настачку сваталі. I Адама запрасілі. Сусед ёсць сусед.

I вось зноў з'яўляецца Адам на работу. Левае вуха нагадвае адбіўную. А пад вокам з добры кавун гуз.

— Калі не шанцуе, то не шанцуе,— расказваў.— 3 лесвіцы ўпаў. Чэрві б яе стачылі.

I раптам унук Баравіка, пяцігадовы Воўка, забягае:

— Дзед, га, дзед, ідзі дамоў. Бабуля болей не будзе біць. Я качаргу схаваў.

Гacцiнцы для мацi

Смактуха стаяў у гастраноме і шкроб патыліцу. Гэта ж едзе да маці ў госці, трэба якіхсьці гасцінцаў купіць. Што ж ёй выбраць? Мо пернікаў у той прыгожай каробцы? Але ж іх можна і дома спячы. А калі цукерак узяць? Самых, самых дарагіх. Батончыкаў з каньячнай начынкай. Не, не адчуе ў іх маці смаку. Акрамя карамелек-падушачак, мусіць, за ўсё жыццё і не смакавала іншых. Можа, узяць балыку? Хаця якая там патрэба? Сала ж ёсць. То няхай есць на здароўечка з бульбаю. Можна было б бублікаў прыхапіць. Вунь якія румяныя сушкі! Але ж ці ў такія гады іх жаваць? Няхай лепш паберажэ зубы.

I тут Цімох Смактуха позірк засяродзіў на «Байкале». Цудадзейны напітак, ураз стому здымае. Але ён можа не спадабацца маці. I наогул, навошта тыя гасцінцы? Лепшага гасцінца, калі з'яўлюся сам, ей і не трэба. Яшчэ сваіх гасцінцаў унукам дасць.

I ён, расправіўшы плечы, з палёгкай накіраваўся да выхаду.

Мая жонка

Сядзім мы ў альтанцы і