КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 718922 томов
Объем библиотеки - 1436 Гб.
Всего авторов - 276060
Пользователей - 125326

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Ветров: ЩИТ ИМПЕРИИ – Альтернатива (Боевая фантастика)

Слог хороший, но действие ГГ на уровне детсада. ГГ -дурак дураком. Его квартиру ограбили, впустил явно преступников, сестру явно украли.
О преступниках явившихся под видом полиции не сообщает. Соглашается с полицией не писать заявление о пропаже сестры. Что есть запрет писать заявление ранее 3 дней? Мало ли, что кто-то не хочет работать, надо входить в их интерес? Есть прокуратура и т.д., что может заставить не желающих работать. Сестра не

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Метамарфозы, цi Залаты асёл [Луций Апулей] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

толькi пасля доўгага важдання з ключом вельмi неахвотна далi мне дарогу.

15. Я крыкнуў: "Гэй, ёсць там хто? Адчынiце мне брамку ад двара, я хачу перад свiтаннем выйсцi!"

Вартаўнiк, якi спаў пры браме на зямлi, спрасонку кажа: "Цi ты не ведаеш, што на дарогах неспакойна ад разбойнiкаў? Чаму выпраўляешся ўночы ў дарогу? Калi на тваiм сумленнi цяжкi грэх, што ажно хочаш памерцi, дык i ў нас жа галовы не гарбузы, каб праз цябе памiраць!"

"Хутка, — кажу, — будзе свiтаць. Ды што могуць адабраць разбойнiкi ў такога беднага вандроўнiка? Цi ж ты, дурань, не ведаеш, што голага абабраць нават дзесяцi асiлкам не ўдасца?"

На гэта ён, засынаючы i павярнуўшыся на другi бок, ледзь варушачы языком, балбоча: "Адкуль мне знаць, можа, ты зарэзаў свайго сябра, з якiм вечарам прыйшоў начаваць, i хочаш цяпер ратавацца ад адказнасцi ўцяканнем?"

Калi пачуў я гэта, мне здалося, што зямля расшчапiлася да самага тартара i галодны Цэрбер гатоў мяне растрыбушыць. Тады я зразумеў, што добрая Мяроя не з лiтасцi мяне не зарэзала, а з наўмыснай жорсткасцю пакiнула на ўкрыжаванне.

16. Вярнуўшыся ў пакой, я пачаў думаць, як мне развiтацца з жыццём. А паколькi лёс не даваў мне ў рукi нiякага прадмета смерцi, апроч ложка, дык я звярнуўся да яго: "Ложак мой, ложак, дарагi майму сэрцу, ты столькi са мной перацярпеў, ты ведаеш, што здарылася ўночы, аднаго цябе магу я назваць сведкам маёй невiнаватасцi. Зрабi мне лягчэйшаю дарогу ў пекла!" Гаворачы гэта, адрываю вяроўку, якая была там нацягнута, i, закiнуўшы яе i замацаваўшы за канец кроквы, што выступаў над акном, на другiм канцы раблю моцную пятлю. Узыходжу на ложак i на сваю загубу, высока падняўшыся, усоўваю ў тую пятлю галаву. Але, як толькi адштурхнуўся я нагой, каб пад цяжарам цела пятла зашмаргнулася каля горла i спынiла дыханне, раптам вяроўка, што была ўжо старая i гнiлая, абрываецца, i я валюся зверху на Сакрата, якi ляжаў побач, i, падаючы, разам з iм качуся на зямлю.

17. Якраз у гэту хвiлiну ўрываецца вартаўнiк i крычыць на ўсё горла: "Дзе ж ты падзеўся? Хацеў сярод ночы iсцi, а цяпер храпеш тут, ухутаўшыся!"

Тут Сакрат, разбуджаны цi нашым падзеннем, цi тым раз'юшаным крыкам вартаўнiка, ускочыў перш за мяне i кажа: "Нездарма ўсе пастаяльцы ненавiдзяць гэтых карчмароў! Вось нахабнiк урываецца сюды, каб, пэўна, што-небудзь стырыць i мяне стомленага будзiць з глыбокага сну сваiм гарлапанствам". Я весела i бадзёра ўскокваю, напоўнены нечаканым шчасцем, i выкрыкваю: "Ну глядзi, звышмудры вартаўнiк, цi забiты ён, мой верны спадарожнiк, мой брат, мой бацька! А ты ж сп'яна балбатаў, што я яго забiў!"

I з гэтымi словамi, абхапiўшы Сакрата за шыю, я пачаў яго цалаваць. Аднак назойлiвы смурод ад нечысцi, якой мяне тыя ламii залiлi, даў яму ў нос, i ён моцна мяне адпiхнуў. "Адчапiся, — кажа, — ты смярдзiш, як начны гаршчок!" I весела пачаў мяне распытваць, адкуль гэты смурод. А я, няшчасны, адмахнуўшыся так-сяк наспех прыдуманым жартам, бяру яго пад руку i кажу:

"Хадзем! Чаму б нам не скарыстаць для падарожжа ранiшнi халадок?" Забiраю свой клунак, i, расплацiўшыся з карчмаром, выпраўляемся ўдвух у дарогу.

18. Былi мы ўжо даволi далёка, калi ўзышло сонца i зрабiлася вiдна. Цяпер я ўважлiва разглядаў шыю майго сябра, тое месца, куды, як я сам бачыў, уваткнулi меч, i сам сабе падумаў: "Дурань, да чаго ж ты быў напiўся, калi табе прымроiлiся гэтакiя дзiвосы! Вось Сакрат цэлы i здаровы. Дзе яго рана? Дзе губка? I дзе нарэшце той свежы i глыбокi шрам?" Пасля кажу яму:

"Нездарма спрактыкаваныя медыкi лiчаць, што цяжкiя кашмарныя сны з'яўляюцца вынiкам абжорства i п'янства! Напрыклад, учора я лiшне разоў прыкладваўся да кубка, i вось была ў мяне жудасная ноч са страшнымi кашмарамi. Да гэтага часу мне здаецца, быццам увесь я залiты i апаганены людской крывёю". На гэта ён адказаў з усмешкай: "Не крывёю, а мачой! Ды i мне самому снiлася, быццам мяне зарэзалi. I горла балела, i здавалася, што сэрца з мяне выдзiраюць. Нават i цяпер духу не хапае i каленi трасуцца, крок вялы i на падмацаванне хочацца чаго-небудзь з'есцi!"

"Вось табе, — кажу, — снеданне!" I адначасова здымаю з плячэй свой ранец i падаю яму хлеб i сыр.

"Давай, — кажу яму, — сядзем тут пад гэтым платанам".

19. Мы селi i пачалi разам сiлкавацца. Гляджу я на яго, як ён прагна есць, i бачу, што рысы яго твару завастраюцца, твар смяртэльна бляднее i сiлы пакiдаюць яго. Жывы колер твару так адмянiўся, што мне здалося, быццам зноў наблiжаюцца да нас начныя фурыi, i ад страху адкушаны мною хоць i маленькi кавалачак хлеба засеў у мяне ў горле i не мог нi апусцiцца ўнiз, нi падняцца ўверх. На дарозе было мала прахожых, i мяне апанаваў страх. Хто ж паверыць, што забойства аднаго з двух падарожных адбылося без удзелу другога?

А мiж тым Сакрат, наеўшыся ўдосталь, адчуў смагу. Ён жа з'еў добрую палову дабрэннага сыру. Паводдаль ад платана працякала цiхая рэчка, падобная на стаў, што блiшчыць, як шкло або серабро.

"Вунь, — кажу, — праганi смагу жывой вадкасцю гэтай крынiцы". Ён устае, скiдае з сябе верхнюю вопратку, знаходзiць зручнае месца на беразе, становiцца на каленi i, нахiлiўшыся, прагна цягнецца да вады. Але,