КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715631 томов
Объем библиотеки - 1421 Гб.
Всего авторов - 275297
Пользователей - 125255

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Дорин: Авиатор: Назад в СССР 2 (Альтернативная история)

Часть вторая продолжает «уже полюбившийся сериал» в части жизнеописания будней курсанта авиационного училища … Вдумчивого читателя (или слушателя так будет вернее в моем конкретном случае) ждут очередные «залеты бойцов», конфликты в казармах и «описание дубовости» комсостава...

Сам же ГГ (несмотря на весь свой опыт) по прежнему переодически лажает (тупит и буксует) и попадается в примитивнейшие ловушки. И хотя совершенно обратный

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: назад в СССР (Альтернативная история)

Как ни странно, но похоже я открыл (для себя) новый подвид жанра попаданцы... Обычно их все (до этого) можно было сразу (если очень грубо) разделить на «динамично-прогрессорские» (всезнайка-герой-мессия мигом меняющий «привычный ход» истории) и «бытовые-корректирующие» (где ГГ пытается исправить лишь свою личную жизнь, а на все остальное ему в общем-то пофиг)).

И там и там (конечно) возможны отступления, однако в целом (для обоих

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
renanim про Еслер: Дыхание севера (СИ) (Фэнтези: прочее)

хорошая серия. жду продолжения.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Garry99 про Мальцев: Повелитель пространства. Том 1 (СИ) (Попаданцы)

Супер мега рояль вначале все портит.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Lena Stol про Иванов: Сын леса (СИ) (Фэнтези: прочее)

"Читала" с пятого на десятое, много пропускала.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Мечаны [Джэк Лондан] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

заўсёды вяртаўся да нас, але ніхто з пакупнікоў не патрабаваў сваіх грошай назад. Дый нам гэтыя грошы былі непатрэбныя.

Мы самі добра заплацілі б таму чалавеку, які памог бы нам збавіцца ад Мечанага. Але калі б мы аддавалі яго дарма, дык гэта здавалася б падазроным. Урэшце, у яго такі быў добры выгляд, што ў нас ніколі не было цяжкасці яго прадаць. «Не аб’езджаны яшчэ», — казалі мы, і нам давалі за Мечанага вялікія грошы, не таргуючыся. Мы прадавалі яго сама мала за дваццаць пяць даляраў, а аднойчы атрымалі нават сто пяцьдзесят. Пераборлівы суб’ект, які купіў у нас Мечанага за сто пяцьдзесят даляраў, сам аддаў нам назад сабаку, адмовіўшыся ад сваіх грошай. Ён сказаў, што паўтары сотні даляраў — гэта яшчэ даволі дзёшава за магчымасць выказаць нам усё, што ён пра нас думае. А як ён на нас лаяўся! Гэта было нешта страшнае. Праўда была на яго баку, і мы не сталі яму пярэчыць. Аднак з таго самага дня я не магу вярнуць тую павагу да самога сябе, якую адчуваў да размовы з тым чалавекам.

Калі з рэк і азёраў сышоў лёд, мы пагрузілі нашу амуніцыю ў лодку і паплылі ў Доўсан. У нас у запрэжцы былі вельмі добрыя сабакі, і іх мы таксама забралі ў лодку. Ад Мечанага мы так і не змаглі збавіцца. Ён і ў лодцы адчуваў сябе гаспадаром. Ужо ў першы дзень падарожжа ён разоў дзесяць задзіраўся з другімі сабакамі, што звычайна канчалася іх купаннем. Месца ў лодцы было мала, а Мечаны не любіў туліцца.

— Гэтаму сабаку патрэбен прастор, — сказаў на другі дзень Стыў. — Давай высадзім яго на бераг.

Мы гэтак і зрабілі: прычалілі да берага каля Аленевага перавалу, каб Мечаны мог саскочыць на бераг. Яшчэ два сабакі, добрыя сабакі, выскачылі за ім, і мы патрацілі два дні на іх пошукі. Мы болей ніколі не бачылі гэтых двух сабак, але цішыня і спакой, якімі мы нарэшце змаглі пацешыцца, прывялі нас да думкі, што мы яшчэ лёгка выкруціліся. Чалавек, які адмовіўся ад ста пяцідзесяці даляраў, напэўна, адчуваў такую самую палёгку. Упершыню за некалькі месяцаў мы са Стывам смяяліся, свісталі, спявалі песні. Мы былі шчаслівыя. Чорныя дні мінулі. Кашмары рассеяліся. Мечаны знік.

Аднойчы раніцай, тыдні праз тры, мы са Стывам стаялі на беразе ракі паблізу ад Доўсана. Ад возера Бэнет набліжалася невялікая лодка. Раптам я ўбачыў, што Стыў здрыгануўся і ні з таго ні з сяго пачаў лаяцца, што было зусім не ў яго прывычках. Я паглядзеў на лодку: на носе ў лодцы, навастрыўшы вушы, сядзеў Мечаны. Мы пусціліся наўцёкі, нібы набітыя сабакі, нібы баязліўцы, нібы злачынцы, хаваючыся ад правасуддзя. Менавіта апошняе і падумаў паліцэйскі, які бачыў нашыя ўцёкі. Ён вырашыў, што ў лодцы сядзелі ахоўнікі парадку, якія шукалі нас. Не чакаючы, чым усё гэта кончыцца, ён пагнаўся за намі і затрымаў нас у салуне. Мы доўга тлумачылі, чаму не хацелі вяртацца на бераг і сустракаць лодку з Мечаным. Урэшце ён перадаў нас пад варту другому палісмену, а сам пакіраваўся да лодкі.

Як нас адпусцілі, мы пайшлі да сябе і, падыходзячы да хаты, убачылі Мечанага, які сядзеў на ганку і чакаў нас. Як ён даведаўся, што мы жылі менавіта там? У тое лета ў Доўсане было прыблізна сорак тысяч жыхароў; і як Мечаны змог сярод мноства хацін знайсці нашу? Як ён наогул даведаўся, што мы ў Доўсане? Мяркуйце самі. Толькі не забывайцеся, што я казаў вам пра яго розум і пра тое несмяротнае і недаступнае розуму нешта, якое свяцілася ў яго вачах.

Мы так і не змаглі збавіцца ад Мечанага. У Доўсане было занадта многа людзей, якія куплялі яго ў нас на Чылкуцкім перавале, і пагалоска пра яго пайшла па ўсім горадзе. Некалькі разоў мы саджалі яго на параход, што плыў уніз па Юконе, але Мечаны проста выходзіў на бераг на першым жа прыпынку і варочаўся па беразе дамоў. Мы так і не змаглі ні прадаць яго, ні забіць, хоць і я і Стыў спрабавалі зрабіць гэта. Дый ніхто другі не мог забіць Мечанага. Ён быў нібыта загавораны ад смерці. Аднойчы я бачыў Мечанага ў бойцы на галоўнай вуліцы горада. На яго навалілася не меней пяцідзесяці сабак. Калі іх разагналі, я са здзіўленнем убачыў Мечанага — цэлага і нечапанага, ён моцна стаяў на чатырох лапах, а два сабакі з гайні ляжалі мёртвыя.

Аднойчы я быў сведкам, як Мечаны сцягнуў са склепа ў маёра Дынвіндзі такі цяжкі кавалак ласяціны, што ледзь скакаў, толькі на адзін крок апярэджваючы кухарку-індыянку містэра Дынвіндзі, якая гналася за ім з сякераю ў руках. У той час, калі Мечаны ўзабраўся на ўзгорак, а кухарка перастала даганяць, з хаты выбег сам маёр Дынвіндзі і разрадзіў свой «вінчэстэр» у паветра. Ён двойчы зараджаў стрэльбу, расстраляў усе патроны, але ні разу не зачапіў яго. А крыху пазней прымчаўся паліцэйскі і аштрафаваў маёра за стральбу з агнястрэльнай зброі ў межах горада. Маёр заплаціў штраф, а мы са Стывам заплацілі маёру за ласяціну па адным даляру за фунт мяса разам з касцямі. Ён сам купляў гэтую ласяціну па такой цане: мяса ў той год было дарагое.

Я вам расказваю толькі пра тое, што бачыў на свае вочы. Цяпер расскажу яшчэ пра адзін выпадак. Я бачыў, як Мечаны праваліўся ў палонку. Яго, як саломінку, адразу засмактала