КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716375 томов
Объем библиотеки - 1424 Гб.
Всего авторов - 275479
Пользователей - 125274

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: Назад в СССР 2 (Альтернативная история)

Часть вторая продолжает «уже полюбившийся сериал» в части жизнеописания будней курсанта авиационного училища … Вдумчивого читателя (или слушателя так будет вернее в моем конкретном случае) ждут очередные «залеты бойцов», конфликты в казармах и «описание дубовости» комсостава...

Сам же ГГ (несмотря на весь свой опыт) по прежнему переодически лажает (тупит и буксует) и попадается в примитивнейшие ловушки. И хотя совершенно обратный

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Зацюканы апостал [Андрэй Макаёнак] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вядомай скульптуры Мікеланджэла. Злева ў нішы на светла–блакітным фоне — крыж з драўлянай галавой Ісуса Хрыста ў цярновым вянку. Здаецца, Ісус Хрыстос вось–вось цяжка ўздыхне. Зажмурыўся ад нечага. У пакоі — тата і мама. Поўная цішыня. Яны не размаўляюць. Але адчуваецца — калі яны загавораць, то ўжо загавораць моцна. Карацей кажучы, атмасфера пераднавальнічная. Праходзячы адно паўз аднаго, яны неяк староняцца, быццам пабойваючыся, каб між імі не пыхнула кароткае замыканне, не бліснула маланка, не грымнуў пярун. Мама шукае месца новай карціне. Прымервае ў адным кутку, адыдзецца, паглядзіць, палюбуецца, потым перанясе ў другое месца, зноў палюбуецца. Карціна вялікая, месца ёй знайсці цяжкавата. Тата не–не дый зіркне на маму, так зіркне, — ну, нібы ў яго ў кожным воку па лазеры. Нарэшце ўсё–такі ён не стрываў.


Тата. Навошта цягнуць такое ў кватэру? Без неўрапатолага цяжка зразумець. Ну і густ!

Мама. У цябе свой густ, у мяне — свой.

Тата. У нас жа дзеці! Іх выхоўваць трэба!

Мама. Выхоўваць? А ты ўчора пра дзяцей падумаў, калі прынёс гэтую… гэтую поскудзь? (Паказвае на статуэтку, што часова стаіць у адной нішы з Майсеем.)

Тата. Гэта не поскудзь, а твор мастацтва. Гэта работа аднаго з лепшых афрыканскіх рэзчыкаў па дрэву. Нават у Афрыку пранік сучасны стыль, нават там разумеюць, а цябе… Цывілізацыя прайшла міма цябе.

Мама. Цывілізацыя? (Схапіла статуэтку і тыцкае яжу пад нос.) Гэта брыда — цывілізацыя?

Тата. Асцярожна!

Мама. Што гэта такое? Назаві мне гэта!

Тата. Разуй вочы! Гэта — дзяўчына, маладосць!

Мама. Чаго яе так перакруціла? Што яна робіць? Прышчык выціскае на сваёй ягадзіцы?

Тата. Ты ж прыгледзься! Яна ж так саромеецца. Па–афрыканску так саромеюцца. Гэта ж сама нявіннасць! Наіўнасць! Наіўнасць і чысціня! Як свежая навалачка. Па–афрыканску так саромеюцца…

Мама. Значыць, ёсць чаго саромецца. Якая ж гэта нявіннасць? Гэта распуста! Гэта цынізм! Гэта страшна паказаць людзям. Такую зрабілі, каб панасміхацца з жанчыны. Што гэта такое? Ногі сажнёвыя. Галава камарыная. Толькі ягадзіцы ды грудзі, як ракеты?!

Тата. Вось гэта і ёсць мастацтва, рэалізм. У жанчыны другіх вартасцей і няма. Гэта ж і ёсць твой партрэт. I такіх, як ты.

Мама. Цынік! Пашляк! А я выхоўваю ў сваіх дзяцей павагу да рэальных рэчаў.

Тата. Да вадасцёкавай трубы, да тумбы, да тэлеграфнага слупа, каўбасы, ботаў… Яшчэ да чаго?

Мама. Так, так, так! Да ўсіх прадметаў, на якія чалавек затраціў сваю працу.

Тата. А я хачу, каб дзеці навучыліся думаць, мысліць, абагульняць, разумець сутнасць рэчаў, з’яў. У іх трэба выхоўваць інтэлект, розум, інтэлігентнасць.

Мама. Ха–ха! Інтэлігентнасць? Вось гэтым? (Хапае афрыканскую статуэтку.) Толькі паказваць такія штучкі дзецям — злачынства, і я не дазволю! Я не дапушчу! Я выкіну вон гэту поскудзь! (Намерылася выкінуць за акно.)

Тата. Не смей! (Вырывае статуэтку з рук у мамы, і ставіць яе каля Майсея.)

Мама. Ах, так? (Выбягае ў ванны пакой, прыносіць адтуль чырвоную спрынцоўку і ставіць каля статуэткі.) Тады пастаў каля яе яшчэ і гэта.

Тата. Па ідэі не так ужо і пагана. (Рагоча.)


Знадворку прыбягае Дачка.


Дачка (запыхаўшыся). Тата! Мама! Тата! Мама!

Мама. Ну, што такое? Што, што здарылася?

Дачка. А наш малыш толькі што паскандаліў. (Радасна.) Ух, як яны біліся!

Мама. Хто? З кім?

Дачка. Наш малыш і Мухамед.

Тата (спакойна). Ну, і хто каму накляпаў?

Дачка (радасна). Наш малыш расквасіў Мухамеду нос. Аж кроў пацякла.

Мама. Ну, бандыт! Я яму дам! Я яму пакажу! Во як расце твой любімчык! Не, я яго адвучу!

Тата. Яшчэ трэба разабрацца — хто вінаваты. Хто пачаў?

Дачка. Задзірацца пачаў Мухамед.

Тата. А наш малыш натоўк яму морду? Малайчына!

Дачка. Але і нашаму дасталося. Яму адарвалі вуха.

Тата. Як вуха? Адарвалі вуха?

Дачка. Ну, так. Зусім. У руках нясе. Мухамед нагой наступіў. I адарваў. (Паказвае.) Хр–р–р–рась!..

Мама. Божа мой, божа мой! Яго ж трэба да доктара, да хірурга. (Паспешліва апранаецца.) А тут не дактары, а гангстэры!.. За якую–небудзь драпінку ён здзярэ з цябе месячны заробак. А тут цэлае вуха…

Дачка. Мама! Яго не да хірурга трэба, а да краўца! У яго адарвалі вуха ад шапкі.


Мама аслупянела. Тата рагоча.


Мама. Як ад шапкі?

Дачка. А ты думала — такое вуха, сваё? Не–е, не такі ён дурань, каб падстаўляць пад чужую нагу сваё вуха.

Тата. Малайчына! Ну й малыш!

Мама. Дачушка! Ідзі гані дамоў гэтага паганца.

Тата. Аляксандр Македонскі расце!


Дачка выбегла на двор.


Мама. Чаму ты рады? Што ты падахвочваеш?..

Тата. Я падахвочваю веру ў свае сілы. Упэўненасць! Я хачу, каб вырас дужы, моцны чалавек, здольны выжыць у гэтых дзікіх чалавечых джунглях.

Мама. Гэта неарыгінальна!