КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714437 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275066
Пользователей - 125163

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Фэнтези: прочее)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
A.Stern про серию Анархопокалипсис

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
lopotun про Карпов: Учитесь шахматам (Игры и развлечения)

ппп

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі [Генадзь Сагановіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

з вязніцы Крамянецкага замка ды запатрабаваў ад Вітаўта даць Свідрыгайлу зямлі. Гэта не сапсавала добрых дачыненняў з вялікім князем. У 1427 годзе Вітаўт таксама даў Хведару Данілавічу прывілей на ранейшыя ўладанні ды асабіста наведаў яго ў Астрозе.

Калі ж вялікі князь Вітаўт памёр і ў дзяржаве дайшло да нутраной вайны, Хведар Астрожскі па-ранейшаму аддана падтрымліваў Свідрыгайлу і ў 1432 годзе на яго даручэнне ачысціў ад палякаў усё Падолле, завалодаў Валынню. Нават кінуты Свідрыгайлам у вязніцу як ненадзейны, Астрожскі ўцёк з няволі і зноў стаў на бок Свідрыгайлы. На схіле веку бунтоўны князь пайшоў у Пячорскі манастыр. Там зацяты змагар супраць польскіх уплываў старанна служыў Богу, пакуль у 1435 годзе не скончыў свае дні. Сыны ягоныя Андрэй і Дашко памерлі зусім маладыя і бяздзетныя. Астрог застаўся трэцяму сыну — Васілю, званаму Прыгожым.

Як і ягоны дзед ды бацька, князь Васіль Хведаравіч браў чынны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы. У сваім часе з'яўляўся намеснікам тураўскім, быў у групоўцы князёў і баяраў, што выступалі за адасабленне Вялікага Княства Літоўскага[2] ад Польшчы, у 1430-х гадах таксама цвёрда стаў на бок Свідрыгайлы, змагаўся супраць Жыгімонта Кейстутавіча, за што трапіў у няволю і адседзеў да самай смерці Жыгімонта. У 1446 годзе ён жа настойваў, каб новы вялікі князь Казімір Ягайлавіч не прымаў польскай кароны, а калі той усё ж стаў і каралём польскім, Астрожскі запатрабаваў аддзяліць ад Польшчы Валынь і Падолле… Па смерці Васіля Хведаравіча засталіся двое сыноў і дзве дачкі, з якіх Астрогам валодаў маладзейшы, Іван.

Князь Іван Астрожскі пераняў ад продкаў іх найлепшыя якасці: быў слаўны ратнымі справамі, вызначаўся цвёрдасцю, адданасцю старой веры, патрыятызмам. Найбольш вядомай сталася яго перамога над крымскімі татарамі ў 1454 годзе пад Церабоўляй, калі з татарскай няволі было ўратавана 9 тысяч чалавек. Праўдападобна, у гонар тае падзеі жонка Івана Астрожскага княгіня Настася Глінская збудавала манастыр у Калодзежным, але яго неўзабаве спалілі татары.


У стольнай Вільні


Ад Глінскай у князя Івана Астрожскага было пяць дачок і два сыны — Міхаіл і Канстанцін. Пра дзяцінства Кастуся, народжанага ў 1460 годзе, вядома няшмат. У няпоўныя сем гадоў Кастусь страціў бацькоў, і выхаваннем князевіча мусілі займацца баяры ды ягоны старэйшы брат. У 1486 годзе абодва браты трапілі ў Вільню, да двара вялікага князя Казіміра. Канстанцін стаўся бакалаўрам троцкага ваяводы Марціна Гаштаўта — аднаго з найбольш уплывовых людзей дзяржавы. Праз два гады маладыя Астрожскія апынуліся ў сябе ў Астрозе, дзе нейкі час займаліся фінансамі, гаспадаркай, а з 1489 года — ізноў былі ў Вільні, суправаджалі Казіміра Ягайлавіча ў часе пераездаў.

Пакінутае ў спадчыну багацце, шырокія сваяцкія сувязі і, безумоўна ж, асабістыя здольнасці братоў Астрожскіх спрыялі іх хуткаму ўзвышэнню на дзяржаўнай службе. Яны мелі сваяцтва з першымі людзьмі Княства — Гаштаўтамі, Радзівіламі, Сапегамі, Гальшанскімі, Глінскімі, Сангушкамі ды шмат якімі іншымі магутнымі родамі. Асабліва добрыя дачыненні былі ў Канстанціна Астрожскага з маршалкам Валынскае зямлі Пётрам Белым, які стаў пасля і гетманам найвышэйшым[3].


Пачатак службы. Трывожныя прадчуванні


Сапраўдная вайсковая служба Канстанціна Іванавіча пачалася пры Казіміру Ягайлавічу ўдзелам у барацьбе з татарскімі наездамі. Малады Астрожскі адразу вылучыўся з шэрагу іншых князевічаў. Казіміраў сын Ян Альбрэхт, які кіраваў некалькімі антытатарскімі акцыямі, добрым словам узгадваў Канстанціна Іванавіча ды дзякаваў яму за падмогу. Найлепшым чынам паказаў сябе Астрожскі і ў 1491 годзе, калі конніца Вялікага Княства, ачоленая Сымонам Гальшанскім, дагнала татараў пад Ізяславам і разбіла іх там дазвання. Старэйшыя, гартаваныя на пабаявішчы князі адзначалі ягоныя здольнасці, прадказвалі яму вайсковую славу. І ўсё больш гаварылася пра вайну: краіна дажывала часы адноснага спакою.


Конадні вялікіх перамен

Рэлігійны разлад


Усё XV стагоддзе Вялікае Княства Літоўскае цярпела ад нутраных рэлігійных разладаў. Пачатак ім паклала вунія[4] з Польшчай ды звязаныя з ёю прывілеі 1387 і 1413 гадоў, якія далі каталікам (а імі былі і беларусы, і летувісы[5]) асабістыя, маёмасныя і палітычныя перавагі над праваслаўнымі. Удар, нанесены гэтым па ранейшай згодзе, няўхільна расколваў грамадства. Антаганізм лацінскага (каталіцкага) і грэцкага (праваслаўнага) пачаткаў ракавай пухлінаю распаўзаўся па ўсёй вялікай краіне.

Праваслаўе заставалася яшчэ колькасна большым, але саступала каталіцтву ў актыўнасці ды культурнасці. Яно толькі бараніла нутраную чысціню свайго жыцця, спрабавала захаваць лад старых традыцый. Каталіцтва ж набірала сілаў ды як рэлігія