КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716573 томов
Объем библиотеки - 1426 Гб.
Всего авторов - 275533
Пользователей - 125279

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Былі ў мяне мядзведзі [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Падурэлі мужыкі.

— Дык… яно… чорт яе ведае, хто яно там сядзеў. А выскачыла, то было ўжо позна. Тут ужо ратуйся. Абуджаны мядзведзь усё адно прападзе.

- А я вось Піліповічу за гэта ўзгрэў дам. Не ведаць, дзе і які звер на ягоным участку.

- Дык малое ж усё адно шкада, — без усякай логікі сказаў рубельскі палясоўшчык. — Не выкінеш жа на мароз.

- А які вы гэтаму малому лёс прысудзілі? — спытаў бацька. — Дзікі — хай бы сабе й жыў дзікі сабе на радасць. А так будзе ні хатні, ні дзікі. Будзе цягнуцца да людзей, палохаць іх. Скуль жа ім ведаць, што ён мухі не пакрыўдзіць? Ну і нарвецца на кулю. Ці самім давядзецца застрэліць, ці ў звярынец здаць — таксама не цукар без свабоды.

На хвіліну навісла маўчанне.

- Ат, — сказаў Румельскі, - абы ваша галава не балела. Я ведаю спосаб, як зрабіць, каб у лес пайшоў. Толькі ўжо як возьмеце, то годзік трэба патрымаць, пакуль у сілу не ўваб'ецца. На правах, значыцца, пестуна. Не таго, вядома, Пестуна, што старызнікам у гарадку працуе, а звярынага, што маці дапамагае новы вымет выхоўваць. Сяголетніх. А то малое кожны пакрыўдзіць.

- Добра ўжо, — згадзіўся бацька. — А Піліповічу скажы, што як яшчэ такое з маткаю зробіць — я яму…

Румельскі, папіўшы чаю, пайшоў, а бацька сказаў Марку прыказку, той безнадзейны беларускі варыянт прыслоўя, што "будзе і на нашай вуліцы свята", якім суцяшае сябе наш чалавек, калі нічога, да пары, не можа зрабіць з моцным ворагам.

— Хрысціць хіба ў таго Піліповіча не пайду? Не ведаў ён. Закону ж няма, то што я яму магу зрабіць? Хіба сказаць, што вось "будзе і на нашай вуліцы мядзведзь… — не пушчу глядзець".

- Відовішча і сапраўды… цікавае, — пакпіў дзед Марка. — Вось бы народу збеглася. Дзіва! А Піліповіча турнуць. Прасіўся б, плакаў: "Пусціце зірнуць".

— То ж бо, — безнадзейна сказаў бацька.

Я чуў апошнія іхнія сказы, адшвэндаўшыся гадзіны тры па лесе і летучы на лыжах з узгорка да ганка нашае хаты.

— Сяргею Антонавічу прывітанне, — сказаў Марка з заўсёднай сваёй іроніяй.

— Хадзі, Сярожа, сюды, — сказаў бацька.

Ён трымаў у руках аблезлую зайчыную шапку і паказваў мне нешта жывое, што ляжала ў ёй.

— Шчанюк! — ахнуў я.

Шчанюк быў велічынёй з рукавічку, маленькі-маленькі, светлы. І вочкі былі ці то сінія, ці то проста з блакітнай каламуццю, як то бывае ў шчанюкоў. А дурныя ж, дурныя!

— Якой пароды? — спытаў я.

— Мядзведжай пароды, — адказаў бацька. — Гэта медзведзянятка.

— Такі малы? Смяешся, так?

Я шмат разоў бачыў мядзведзяў і не паверыў яму.

— Э-ех, Сяргейка, розуму ў цябе, — сказаў Марка. — А яшчэ лесавік. Мядзведзі ж узімку не ядуць. Вось мядзведзіха такіх і нараджае. Малака ім з напарстак трэба, і яны ўсю зіму амаль не растуць. Іначай высмакталі б ушчэнт. Здохла б матка з голаду. Затое ўжо вясной, як выйдуць на лясны хлеб, пачынаюць як на дражджах перці. Гэта ж не людзі прыдумалі, а натура. Тыя б неадменна прыдумалі нейкае глупства, дый яшчэ горшае, чым у Маркавічах, бо маркавічане хаця са сваёй дурнасцю за вёску не лезуць. А яна му-удрая!

Тады я яшчэ не ведаў анекдотаў пра нібыта фенаменальную дурасць жыхароў вёскі Маркавічы, беларускага Пашахоння, але першы ўрок аб мудрасці прыроды завучыў цвёрда і назаўсёды.

Мядзведзіка занеслі ў хату, і там маці, узяўшы яго на рукі, пачала мачаць палец у цёплае малако і даваць яму злізваць. Язычок у таго быў шэры і толькі ледзь-ледзь у ружовае. А пасля Марка вярнуўся з гарадка, з пакупак, і прывёз аранжавую, як апельсін, спрынцоўку, і тады справа ўвогуле пайшла на лад.

Мабыць, з той прычыны, што было ўдосталь покарму, мядзведзік не стаў чакаць вясны, каб пачаць расці. Распірала яго, сапраўды, як на дражджах. Хутка мы пачалі даваць яму ўжо і крышаныя яйкі, і мёд, разбоўтаны ў вадзе. У гэтых выпадках ён асабліва чыста вылізваў сподак.

Спаў ён у маім мезанінным закутку на старым кажусе, пасцеленым ля грубкі, але часамі ўначы пачынаў так жаласна енчыць і квіліць, сумуючы па чымсьці, што я браў яго да сябе ў ложак, пад коўдру, хаця рабіць гэта мне забаранялі. Трапіўшы туды, ён адразу супакойваўся і пачынаў цмокаць языком усё саладзей і саладзей, аж пакуль не засынаў, а тады ўжо толькі соп. А я баяўся толькі прыспаць яго, ненарокам наваліўшыся ў сне. Занадта ўжо ён быў малы.

Раніцаю бацька, каб не лезці па сходах, грукаў кіем у столь, і я хутка адносіў медзведзяня на месца… Часцей за ўсё ён і не прачынаўся пры гэтым.

А я, пасля ўсіх гэтых ненавісных умыванняў і парэчкавых чаёў, ставаў на лыжы і ішоў пяць кіламетраў у свой трэці клас. І заўсёды шкадаваў, што мядзведзь застаецца дома адзін. Узяць яго з сабой я, аднак, не наважваўся, інстынктыўна адчуваючы, што прысутнасць мядзведзя ў класе асаблівага захаплення ў настаўнікаў не выкліча.

Бурык рос, і ў маім пакоі зніклі аконныя занавескі, бо ён меў звычай караскацца на іх і гайдацца. І знікла сурвэтка са стала, бо ён двойчы сцягваў яе разам з чарніліцай і сшыткамі. Сшыткі ён акуратна дзёр на часткі, седзячы, як чалавек, на падлозе, беручы карэньчык у рот, а