КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712468 томов
Объем библиотеки - 1400 Гб.
Всего авторов - 274471
Пользователей - 125054

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Майстар i Маргарыта [Міхаіл Булгакаў] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

- Цудоўна! - усклiкнуў няпрошаны субяседнiк, чамусьцi як злодзей азiрнуўся i прыцiшаным голасам сказаў: - Даруйце мне за настырнасць, але я зразумеў, што вы, акрамя ўсяго, i ў бога не верыце? - ён зрабiў спалоханыя вочы i дадаў: Клянуся, я нiкому не скажу.

- Але, мы не верым у бога, - паблажлiва ўсмiхнуўся з перапалоху турыста Берлiёз, - пра гэта можна гаварыць зусiм адкрыта.

Чужаземец адкiнуўся да спiнкi i спытаўся, нават аж вiскнуўшы ад цiкаўнасцi:

- Вы - атэiсты?!

- Але, мы - атэiсты, - з усмешкаю адказаў Берлiёз, а Бяздомны падумаў раззлавана: "Во прычапiўся, гусак замежны!"

- Вой, якое цуда! - ускрыкнуў дзiўны чужаземец i пакруцiў галавою, гледзячы то на аднаго, то на другога лiтаратара.

- У нашай краiне атэiзм не дзiва, - з дыпламатычнай ветлiвасцю адказаў Берлiёз, - большасць нашага насельнiцтва свядома i даўно перастала верыць у казкi пра бога.

Тут чужаземец утварыў гэтакi фокус: устаў, пацiснуў здзiўленаму рэдактару руку i прамовiў наступнае:

- Дазвольце падзякаваць вам ад усяго сэрца!

- За што вы дзякуеце? - заплюскаўшы вачыма, спытаў Бяздомны.

- За вельмi важныя звесткi. Яны мне, як падарожнiку, надзвычай цiкавыя, шматзначна падняўшы палец, растлумачыў замежны дзiвак.

Важныя звесткi, вiдаць, сапраўды зрабiлi на падарожнiка моцнае ўражанне, таму што ён спалохана правёў позiркам па дамах, нiбы баяўся ў кожным доме ўбачыць атэiста.

"Не, ён не ангелец..." - падумаў Берлiёз, а Бяздомны падумаў: "Дзе гэта ён насабачыўся гаварыць па-расейску, вось што цiкава!" - i зноў насупiўся.

- Але, дазвольце спытацца ў вас, - пасля трывожнага роздуму загаварыў замежны госць, - ну, а як быць з доказамi iснавання бога, якiх, як вядома, iснуе роўна пяць?

- На жаль, - спачувальна адказаў Берлiёз, - нiводны з гэтых доказаў нiчога не варты, i чалавецтва даўно спiсала iх у архiў. Згадзiцеся, што ў разумовай сферы нiякага доказу iснавання бога быць не можа.

- Брава, - ускрыкнуў чужаземец, - брава! Вы цалкам паўтарылi думку неспакойнага старога Iмануiла на гэты конт. Але вось кур'ёз: ён ушчэнт знiшчыў усе пяць доказаў, а потым, быццам на здзек з самога сябе, стварыў уласны шосты доказ!

- Доказ Канта, - тонка ўсмiхнуўся i запярэчыў рэдактар, - таксама пераканаўчы. I недарэмна Шылер гаварыў, што кантаўскiя развагi пра гэтае пытанне могуць задаволiць толькi рабоў, а Штраўс проста смяяўся з гэтага доказу.

Берлiёз гаварыў, а сам думаў: "Але ўсё ж хто ён такi? I чаму гэтак добра гаворыць па-расейску?"

- Узяць бы гэтага Канта, ды за такiя доказы на тры гады на Салаўкi! зусiм нечакана бабахнуў Iван Мiкалаевiч.

- Iван! - збянтэжана шапнуў Берлiёз.

Але прапанова адправiць Канта на Салаўкi не толькi не збянтэжыла чужаземца, але выклiкала ў яго захапленне.

- Вось правiльна, правiльна, - i левае зялёнае яго вока, якое глядзела на Берлiёза, загарэлася, - яму толькi там i месца! Гаварыў я яму, калi мы разам снедалi: "Вы, прафесар, вядома, воля ваша, але не надта складна прыдумалi! Яно, можа, i разумна, але ж вельмi незразумела. З вас смяяцца будуць".

Берлiёз вылупiў вочы. "У час снедання.., Канту?.. Што ён вярзе?" - падумаў ён.

- Але, - працягваў чужаземец, якога не бянтэжыла Берлiёзава здзiўленне i якi звяртаўся да паэта, - адправiць яго на Салаўкi немагчыма, таму што ўжо сто гадоў з гакам знаходзiцца ў мясцiнах яшчэ болей далёкiх, чым Салаўкi, i дастаць яго адтуль нiякiм чынам, запэўнiваю вас, нельга!

- Шкада! - адазваўся задзiрака-паэт.

- I мне шкада! - пацвердзiў чужаземец, блiснуў вокам i працягваў: - Але вось якое пытанне мяне турбуе: калi няма бога, то, пытаюся, хто ж кiруе жыццём чалавечым i ўсiм наогул распарадкам на зямлi?

- Сам чалавек i кiруе, - паспяшаўся сярдзiта адказаць Бяздомны на гэтае, прызнацца, не зусiм зразумелае пытанне.

- Выбачайце, - мякка абазваўся незнаёмец, - на тое, каб кiраваць, трэба як-нiяк мець дакладны план на нейкi даволi прыстойны тэрмiн. Дазвольце ж запытацца ў вас, як можа кiраваць чалавек, калi ён пазбаўлены магчымасцi не толькi складаць якi-небудзь план на нейкi да смешнага кароткi тэрмiн, ну, скажам, гадоў на тысячу, але не можа ручацца нават за свой заўтрашнi дзень? I сапраўды, - тут незнаёмы звярнуўся да Берлiёза: - Уявiце, што вы, напрыклад, пачняце кiраваць, распараджацца i iншымi, i сабою самiм, наогул, пачняце толькi смак адчуваць, i раптам у вас... кхэ... кхэ... саркома лёгкага... - тут чужаземец салодка ўсмiхнуўся, быццам думка пра саркому лёгкiх прыносiла яму задавальненне, - ага, саркома, - ён прыплюшчыўся, як кот, паўтарыў гучнае слова, - i вось ваша кiраўнiцтва i скончылася! Нiчый лёс, акрамя вашага ўласнага, вас болей не цiкавiць. Родныя пачынаюць хлусiць, вы адчуваеце, што нешта не тое, нядобрае, кiдаецеся да вучоных-дактароў, потым да прайдзiсветаў, а здараецца, да варажбiтак. I першае, таксама другое i трэцяе рабiць не мае нiякага сэнсу, вы самi гэта разумееце. I ўсё канчаецца трагiчна: той, хто яшчэ нядаўна думаў, што ён нечым кiруе, апынаецца раптам у драўлянай скрынцы, ляжыць нерухома, i ўсе навокал разумеюць, што цяпер ад яго нiякай карысцi, спальваюць яго ў печы. А здараецца i горш: толькi чалавек