КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716631 томов
Объем библиотеки - 1426 Гб.
Всего авторов - 275539
Пользователей - 125279

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Пяць апельсінавых зярнятак [Артур Игнатиус Конан Дойль] (fb2) читать постранично, страница - 8


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

імёнамі.

— Увесь дзень я праседзеў над Рэгістрамі Лойда і стосамі старых папераў, — адказаў ён, — прасочваючы далейшую дарогу ўсіх суднаў, якія заходзілі ў Пандзічэры ў студзені і лютым 1883 году. За гэтыя месяцы там пабывала трыццаць шэсць караблёў вялікага танажу, і сярод іх — “Самотная зорка”, якая, нягледзячы на тое, што месцам яе адпраўлення быў пазначаны Лондан, адразу ж забрала маю ўвагу, бо так называюць адзін з амерыканскіх штатаў.

— Тэхас, калі не памыляюся.

— Я не быў у гэтым упэўнены ні тады, ні цяпер, але рэч у тым, што карабель мусіў мець амерыканскае паходжанне.

— І што далей?

— Я прагледзеў запісы, якія датычылі Дандзі, і калі ўбачыў, што судна “Самотная зорка” стаяла там у студзені 1885-га, мае падазрэнні перараслі ва ўпэўненасць. Тады я праверыў, якія караблі знаходзяцца цяпер у лонданскім порце.

— І?..

— І выявілася, што “Самотная зорка” прыбыла сюды на мінулым тыдні. Я скіраваўся ў докі Альберта і там даведаўся, што сёння з ранішнім прылівам яна сышла ўніз па рацэ, кіруючыся ў Савану. Я тэлеграфаваў у Грэйвсэнд і даведаўся, што нядаўна яна прайшла міма яго. Дзьме ўсходні вецер, а таму я ўпэўнены, што яна акурат мінула Гудвінс і знаходзіцца непадалёк ад вострава Ўайт.

— І што вы будзеце рабіць?

— О, цяпер ён у маіх руках. Ён і два яго хаўруснікі, адзіныя, як я высветліў, карэнныя амерыканцы на борце. Усе астатнія — фіны ці немцы. Таксама я даведаўся, што ўсе трое правялі ўчарашнюю ноч не на караблі. Пра гэта мне паведаміў стывідор, які займаўся пагрузкай “Самотнай зоркі”. Пакуль яны даплывуць да Саваны, паштовы параход даставіць мой ліст, а тэлеграма папярэдзіць паліцыю Джорджыі, што гэтых трох джэнтльменаў вельмі чакаюць тут у сувязі з забойствамі.

Але нават у найлепшых чалавечых планах заўсёды прысутнічае нейкі пралік, і забойцы Джона Апэншоў так ніколі і не атрымалі апельсінавых зярнятак, якія засведчылі б, што хтосьці, не менш падступны і рашучы, чым яны самі, ідзе іхным следам. У тым годзе буры раўнадзення былі надта доўгія і суворыя. Мы доўга чакалі навінаў з Саваны пра “Самотную зорку”, але так і не дачакаліся. Паводле апошніх атрыманых намі звестак, дзесьці далёка ў Атлантыцы быў заўважаны на хвалях разбіты ахтэрштэвень карабля з выразанымі на ім літарамі “С” і “З”. І гэта адзінае, што мы даведаліся пра лёс “Самотнай зоркі”.