КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716041 томов
Объем библиотеки - 1422 Гб.
Всего авторов - 275435
Пользователей - 125265

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Masterion про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

До Михайловского не дотягивает. Тема интересная, язык тяжеловат.

2 Potapych
Хрюкнула свинья, из недостраны, с искусственным языком, самым большим достижением которой - самый большой трезубец из сала. А чем ты можешь похвастаться, ну кроме участия в ВОВ на стороне Гитлера, расстрела евреев в Бабьем Яру и Волыньской резни?.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: Назад в СССР 2 (Альтернативная история)

Часть вторая продолжает «уже полюбившийся сериал» в части жизнеописания будней курсанта авиационного училища … Вдумчивого читателя (или слушателя так будет вернее в моем конкретном случае) ждут очередные «залеты бойцов», конфликты в казармах и «описание дубовости» комсостава...

Сам же ГГ (несмотря на весь свой опыт) по прежнему переодически лажает (тупит и буксует) и попадается в примитивнейшие ловушки. И хотя совершенно обратный

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: назад в СССР (Альтернативная история)

Как ни странно, но похоже я открыл (для себя) новый подвид жанра попаданцы... Обычно их все (до этого) можно было сразу (если очень грубо) разделить на «динамично-прогрессорские» (всезнайка-герой-мессия мигом меняющий «привычный ход» истории) и «бытовые-корректирующие» (где ГГ пытается исправить лишь свою личную жизнь, а на все остальное ему в общем-то пофиг)).

И там и там (конечно) возможны отступления, однако в целом (для обоих

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Чорны павой [Алесь Аляксандравіч Жук] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

клёнам. Злавіў сябе, што не верыць у тое, што не Міхаіл адамкне яму дзверы. Варотцы зашчэпленыя. Прасунуў руку між штыкецін, зайшоў на двор, пастаяў. Пад месячным святлом холадна адсвечвалі шыбы вокан. Усё роўна як хата запуставала. Але пры дарозе стаяла вядро з вадой, карытца. Толькі ля парога Туманоўскі здагадаўся, чаго не хапае, — сабакі. Міхаіл заўсёды трымаў сабаку, і той першы абзываўся, калі хто заходзіў на двор.

Туманоўскі пастукаў ціха, потым мацней, пастаяў, паслухаў. Цішыня панавала такая, што было чутно нават, як адчыніліся дзверы з хаты ў сенцы.

— Вера, адамкні, гэта я, Туманоўскі.

— Ты, Іванка? Шахнула замыкла.

Вера першая вярнулася ў хату, пратупала цераз кухню ў зал і выйшла адтуль да Туманоўскага ўжо ў сукенцы.

Гэта была вясковая старэнькая бабка з цёмным маршчыністым тварам, сівымі валасамі.

— Бач, як састарэла я. Даўно мы не бачыліся.

— Не маладзець, а старэць і далей будзем, — толькі і знайшоўся адказаць Туманоўскі.— Маю тыдні два. Думаю, прыеду, пагасцюю. На Міхаілаву магілу зайду.

— Зараз я табе перакусіць чаго гляну. Ты ж з дарогі.

— Не трэба.

— На газе хутка, ты прысядзь.

Туманоўскі прысеў на табурэтку, выцягнуў ногі. З непрывычкі яны аж гудзелі ад хадзьбы.

Потым Туманоўскі вячэраў, а Вера ціха расказвала яму пра сваё:

— Пчол прадала: няма каму глядзець. Хаджу пакрысе на работу. Карову дзяржу, хоць цяжка, але дзяржу. Думаю, можа, хлопец сюды з арміі вернецца меншы. Хай бы тут аставаўся, не ехаў у гэты горад.

Паслала спаць Вера Туманоўскаму на ложку пры акне. Цела гуло ад стомленасці, халодная бялізна прыемна студзіла яго. Але не засыналася. Замінала цішыня. Ён усміхнуўся, рады гэтай разгадцы, і адразу ж пачаў нібы апускацца ў цёплы малочны туман… Але апусціцца так да канца і не змог, прахапіўся ад утробнага рову на вуліцы, зірнуў у акно: пры месячным святле мільгнулі белыя шлемы. Матацыклісты кучаю праляцелі па вёсцы, падняўшы пылу, як чарада кароў, і маторы доўга былі яшчэ чутны за вёскай у палявой цішыні, нудныя, як цыркулярная піла.

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ

пра здарэнне ў горадзе, якое не мае пакуль што дачынення да Туманоўскага.

Малодшы сяржант Іванчык паволі ішоў па набярэжнай. У гэтым раёне ён апынуўся выпадкова, не па службе. Тут ён хадзіў, калі патруляваў разам з дружыннікамі. Але то была работа. А цяпер ён глядзеў на высаджаны паўз рэчку сквер. За скверам, цераз вуліцу, стаялі новыя дамы, а ў двары ў іх пааставаліся старыя сады, якія прыгожа цвілі вясной.

Раён ціхі, на ўсю вуліцу адзін бар. Публіка збіралася ў яго не тая, што круціцца ля розных там «гадзючнікаў».

Пайсці ў міліцыю Іванчыка ўгаварыў пасля арміі сусед. Ён служыў у ДАІ і пераконваў, што лепшай работы, чым служба ў міліцыі, быць не можа. Ён і дапамог Іванчыку. Пакуль што Іванчык жыў на кватэры ў цёткі, чакаў месца ў інтэрнаце. Пасля строгае ваеннае дысцыпліны ён цешыўся сваёй самастойнасцю, вялікім горадам, які быў для Іванчыка прываблівым і загадкавым.

Калі прызнацца шчыра, то Іванчыка цікавілі і гэтыя гарадскія хлопцы ў туга абцягнутых на сцёгнах джынсах, рослыя, дагледжаныя, якія цэлымі вечарамі маглі сядзець у барах, нібыта гэта была ў іх галоўная работа. І дзяўчаты былі пад іх — гэтакія ж выгледжаныя, з аголенымі рукамі і спінамі. Яны адчувалі сябе гаспадарамі і на міліцэйскі нарад не звярталі ўвагі, толькі злёгку касавурыліся. Прыходзілі і кампаніі дзяўчатак па дзве-тры, сядзелі цэлыя вечары за столікамі, пастрэльваючы вачыма. Да іх падсядалі таксама джынсавыя, але ўжо лысаватыя і таўставатыя, нібы крыху пакамечаныя кавалеры і заказвалі кактэйлі… І хоць розніца ў гадах у паненак і кавалераў была дабраватая, але перад закрыццём бара дзяўчаткі выходзілі разам з новымі кавалерамі пахіхікваючы. Праз некалькі дзяжурстваў Іванчык заўважыў, што дзяўчаткі былі прыкладна адны і тыя ж і што кавалераў яны мянялі даволі лёгка і ўсё пахіхіквалі…

Але найбольш уразіла Іванчыка барменша. Не пажылая, стомленая жанчына, пры якой у бары не адважваліся курыць, не грымела з магнітафона музыка, якая «забівала» залу так, што хоць крычы, як у лесе, а маладая, белавалосая, якую многія проста звалі Валечка. Яна быццам не чула гэтае «Валечкі», зеленаватыя вочы глядзелі спакойна і роўна, крышку скрозь цябе. Толькі маглі варухнуцца вусны, як у царыцы.

Часам яна выходзіла з-за стойкі, і то, здавалася, дзеля таго, каб паказаць сваю царскую паходку. Іванчыка яна запомніла, віталася, калі ён заходзіў у час дзяжурства, але вочы глядзелі паўз яго, не заўважалі, не бачылі.

Адна з дружынніц, якая жыла ў гэтым раёне, пажаноцку раўніва і зайздросна фыркнула:

— Каралева з рыбінымі вачыма! На таксі на работу пад'язджае, дык думае, што каралева.

Дзяўчына была таўставатая, непрыгожая, і ёй, мабыць, таксама хацелася прыязджаць на работу на таксі.

Іванчык не хацеў прызнавацца, што з-за гэтае барменшы ён і зараз, нібыта гуляючы, ідзе да бара. У