КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712680 томов
Объем библиотеки - 1401 Гб.
Всего авторов - 274525
Пользователей - 125068

Последние комментарии

Новое на форуме

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Сапраўдны час. Запісы 2005—2018 гг. [Уладзімір Сцяпан] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

— Гаспар! — кажу праз двор.

— Хто?

— Гаспар.

— Падыходзіць, ну ты, бляха, малайчына! Я, колькі б ні думаў, не здагадаўся. Гаспар.

Юрка стаіць пасярод двара. Падае снег. На будцы гарыць рознакаляровая гірлянда.


«Тэлевізар»

На рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і праспекта — дом № 75. На першым паверсе, як і тады — кафэ.

Сёння яно называецца «Freh Cafe», а тады — «Молодежное». Вокны ад падлогі да столі. За вялізныя вокны-сцены тое кафэ мела мянушку «Тэлевізар». Бо наведвальнікі за столікамі, як у тэлевізары.

У 1975 годзе там яшчэ стаяў музычны аўтамат. Шэрая металічная скрыня, нечым падобная да сучасных банкаматаў. Пластыкавыя кнопкі, колеру косткі, а побач, на паперках, назвы песняў. Знакамітая «Besame mucho» была напісаная ў адно слова — «Бэсамамучэ». Кідаеш пяць капеек у шчыліну, націскаеш кнопку, і скрыня ажывае, шчоўкае, рыпіць і пачынае спяваць.

Там добра пілося, курылася і сядзелася...

Ведаю шмат гісторый, звязаных з тагачасным «Тэлевізарам», але раскажу толькі адну.

Працавала там прыбіральшчыца сталага веку — цётка Вера, а можа, у мае дзевятнаццаць яна здавалася такой старой. Была цётка Вера звычайнай прыбіральшчыцай. Але яе ўсе баяліся, бо яна бязлітасна, з мацюкамі і абразамі, выганяла наведвальнікаў-п’янтосаў, калі прыходзіў час перапынку. Не было для яе розніцы, хто ты — вядомы паэт, мастак, навуковец ці доўгавалосы студэнт. Падыходзіла, глядзела ў вочы і паказвала пальцам на дзверы. Але, здаралася, калі ёй налівалі паўшклянкі партвейна, то яна дазваляла сядзець і не сыходзіць.

Аднаго разу, вясной, я шукаў у «Тэлевізары» сяброў. Паторгаў зачыненыя дзверы, а потым прыпаў тварам да шкла, прыставіў далоні і пачаў глядзець, ці не там сябры?

Вясновае сонца свяціла моцна. Яркія плямы святла нагадвалі радкі вершаў, выхапленых з тэкстаў. У гэтым святле стаяла цётка Вера з мокрай анучай у левай руцэ. З анучы цякло золата. Прыбіральшчыца стаяла ў галёшах на голыя ногі, пахіствалася пасярод залатой лужыны... Потым неяк няўпэўнена падышла да скрыні музычнага аўтамата, выцягнула з кішэні бруднага сіняга халата пятак, кінула ў шчыліну. Дачакалася музыкі і пачала танцаваць. Старая цётка ў бліскучых галёшах, тапталася і круцілася ў сонечных плямах, расплёхвала залатыя лужыны — пырскі зіхцелі. А мокрая ануча лётала, як хвост рыбіны... Потым яна села на крэсла з жалезнымі ножкамі, закрыла твар рукамі...

Музыкі я не чуў — шкло тоўстае, але думаю, што цётка Вера націснула тую самую кнопку, з песняй, напісанай у адно слова.


Пра каханне

Даўнавата было. Да нас зайшла былая суседка — баба Ева. Яны з мамай сядзелі на кухні і гаварылі пра сваё. Я падслухаў. «Што я думаю, раскажу табе, Наташа. Як падумаю пра гэта, дык заснуць неяк. Вось памру хутка, закапаюць побач с Васілём... А ён жа маладым і прыгожым памёр, усяго-та сорак і было. А я такая старая-старая, мне ж без года восемдзесят. Як сустрэнемся — не панараўлюся яму такая брыдкая. Не будзе ён мяне любіць. Ён жа малады, а я...»

Баба Ева захліпала.

Мая мама маўчала.

А я спрабаваў уявіць дзіўную сустрэчу, бо памятаў вусатага Васіля ў сінім пінжаку с адным бліскучым медалём.


Шчасце

Мала я ведаю пра сапраўднае шчасце, але ведаю.

Яго звалі Якаў, а яе Еўга. Казалі, што ён крышку старэйшы, можа, на якіх пару гадоў. Але і дзед Якаў і баба Еўга былі сівыя, дробныя, за восемдзесят, а мне гадоў дзесяць. У іх сабака Букет, але на мяне ён не брахаў і не кідаўся. У іх маліна за хатай. І дзед Якаў і яго Еўга заўсёды самі казалі, каб я пайшоў ды нашчыкаў малін, і місачку прапаноўвалі.

Еўга захварэла і хутка памерла. Яе памылі, прыбралі, у труну паклалі. Дзед Якаў усё кулакамі вочы свае цёр, а слёзы не цяклі. Сядзеў ён і на сваю Еўгу глядзеў. А потым папрасіў сыноў Пятра з Сашкам, каб хлопцы не спяшаліся... Ні сыны, ні нявесткі не зразумелі, падумалі, што стары загаворваецца... А дзед Якаў прылёг ноччу трохі адпачыць, і больш не прачнуўся.

У той жа дзень ямку на могілках большую выкапалі, труну зрабілі, крыж яшчэ адзін. І на пахаванні, і потым усе толькі і гаварылі, што вось яно — шчасце. Жылі добра і доўга і памерлі, лічы, у адзін дзень.

А Букета з ланцуга спусцілі. А маліны яшчэ не паспелі.


Звычайнае

Раніцай жанчына стала на вагі. Стрэлачка за шклом не варухнулася. Яна сышла на падлогу, а потым ізноў ступіла на вагі. Стрэлачка хіснулася ледзь заўважна і вярнулася на нуль. «Чорт!» — прашаптала жанчына, падскочыла, узмахнула рукамі і бязважка паляцела па кватэры, зачапіла нагой жырандолю і прачнулася.


Настаўнік

Трафім Дзянісавіч Ігнаценка вучыў мяне маляваць. Святло, цень, паўцень, блік, рэфлекс, прапорцыі, маса, абрыс... Ён прамаўляў словы адрывіста і ясна, як медыцынскія тэрміны. Строгі