КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714295 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275021
Пользователей - 125158

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).

Луп. Апавяданні [Юры Станкевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Юры Станкевіч Луп. Апавяданні

Луп Аповесць

Снежань, 198… года. Субота.

8 гадзін

З дзевятага паверха ён бачыў шэрыя дамы — адзін зеўраў чорнымі адтулінамі вокнаў — яшчэ не паспелі зашкліць. Па абочыне новай вуліцы бетонныя слупы роўнай шарэнгай цягнуліся ўдалечыню. Ні дрэўцаў, ні кустоўя. На дроце там-сям гайдаліся пад халодным ветрам самотныя, прыціхлыя вароны.

Уступаў пакрысе ў свае ўладанні бог зімы — Зюзя. Ішоў з поўначы лысы, барадаты, несамавіты дзядок, і з кожным яго подыхам узнімаліся завірухі, а пад босымі, пасінелымі нагамі адразу камянела, стыла зямля, і ўсё жывое пачынала адчуваць страх і няўпэўненасць у існаванні, бо лёс жывога залежыць ад шматлікіх прычын і век яго кароткі — жывое ж увогуле нешта парушае, нейкія важныя законы фізікі, якія існуюць па-над намі.

— З’явімся на свет і адразу нешта парушаем, — сказаў Мастак, — такі закон.

Ён стаяў і пазіраў праз акно на вуліцу. Зіма абяцала быць халоднай і працяглай, бо з палёў сабралі незвычайна вялікі ўраджай (старыя казалі, што гэта не на дабро), у садах восенню ламаліся сукі ад яблыкаў, груш, сліў, а ў лесе дубы паскідалі столькі жалудоў, што хапіла б і на некалькі гадоў; грыбы таксама ўрадзілі: і белыя, і падасінавікі, і апенькі, і ваўнянкі, і грузды, і шампіньёнаў на пакінутым палігоне за горадам было столькі, што можна касіць касой. Рабіны ламаліся ад ягад, палымнелі чырванню, мурашкі ўзнялі вышэй свае мурашнікі, а пчолы амаль поўнасцю заляпілі ляткі воскам. Ішла зіма. З раннімі прыцемкамі, піліпаўкай і маразамі.

На Мастаку быў цёплы світэр і джынсы, бо ў кватэры адчуваўся ўсё той жа восеньскі холад. Светлыя дрэнна падстрыжаныя валасы лахмаціліся над шырокім яго лобам. Прыжмураныя вочы былі шэра-зялёныя, а кароткая рудая бародка дзе-нідзе пачынала, нягледзячы на яго малады ўзрост, сівець. Сарамяжлівая, прыгожая ўсмешка часам асвятляла змрачнаваты твар.

З-за расчыненых дзвярэй выйшла жанчына. Шырокі баваўняны халат толькі падкрэсліваў яе цяжарнасць. Твар з крыху кірпатым носам і меднага колеру валасамі быў зусім просты. На бледнай скуры выдзяляліся карычневыя перадродавыя плямы.

Жанчына сказала:

— Адпачываў бы яшчэ. Час жа дазваляе. Усхапіўся і адразу за свае сусветныя праблемы.

— Мужчына павінен заўсёды нешта шукаць, — сказаў Мастак. — Свой дом і дастатак патрэбны, але ж яны разбэшчваюць. Спрадвечны бой, спакой нам толькі сніцца, нас кліча барацьба…

— Дажартуешся. Няўдачнік. Пакуль кватэру ў рэшце рэшт атрымалі, дык работу страціў у горадзе. Цяпер па лясах блукай. І там пачнеш сваё даказваць, зноў апячэшся, ведаю.

— Добра, Рыта, — прымірэнча сказаў Мастак. — Не будзем сварыцца на дарогу, бо шлях мой цёмны, а раніца пужае…

Але жанчына толькі ўзяла разгон.

— Ну, адхілілі некалькі карцін, не прынялі на выстаўку. Іншы б паціху свайго дамогся, а ты ў пакрыўджаныя адразу. Хто хоча мёду, той пчол не дражніць. А раней што было, ты памятаеш?

Мастак нервовым рухам узлахмаціў валасы.

— Раней былі сямідзесятыя. Дзе ты, маё юнацтва? Куды цябе, убогае, затаўклі?

— Адно табе зараз наканавана. У балота. Ты ж сам казаў, што той запаведнік — скрозь балота, ды не простае, а адно з буйнейшых у Еўропе.

— Затое я там галоўны мастак-афарміцель.

— А ў вас ёсць і негалоўныя мастакі? — нязлосна спытала жонка. — Ці доўга і там утрымаешся? Учора ж стагнаў цэлы вечар, што дырэктар прасіў жончын партрэт намаляваць, а ты нуль увагі — за нацюрморты ўзяўся. Яшчэ здзіўляешся пасля таго, што ён глядзіць на цябе, як…

— Як бык на новае шула, — падказаў Мастак. Ён павярнуўся і абвёў рукой сцены, на якіх шчыльна віселі карціны.

— Дырэктар? Што ён такое? Бачыла б ты яго пошлы твар. Затое глядзі сюды. Мае карціны — маё багацце. Калі я памру, ты не прападзеш. Вось.

Жанчына пастукала пальцамі ад сурокаў па самаробным стале са скрыняў.

— Не трэба так жартаваць. Які ты неспакойны. Заўчора зноў піў віно, спрачаўся з сябрамі.

— Угхм… — вінавата ўздыхнуў Мастак.

Яна ўталопілася ў буянства фарбаў на сценах.

— Вы адзін аднаго не разумееце, а ты скардзішся, што не запрашаюць на афіцыйную выстаўку… І дзе ты бачыў такія істоты, такіх жывёл? Такіх не існуе. Фантастыка.

— Памыляешся, — вяла адказаў ён. — У Анры Русо, напрыклад. А ён ніякіх істот не бачыў, акрамя як на сваёй мытні. І ўвогуле, хто ведае, што там, па-за намі?

Мастак зноў уздыхнуў, сеў на зэдлік (мэблю яны яшчэ не набылі) і так жа напаўжартам працягваў:

— Я ўспрымаю свет правым паўшар’ем. У адных усё кантралюе левае — іх большасць, ну, а ў мяне правае. А які яно бачыць свет — правільны, ці не — гэта слушнае пытанне. Дарэчы, які погляд правільны? Хто дакажа і якія суддзі?

Рыта ўважліва паглядзела на мужа і страсянула валасамі. Яна зморшчыла лоб і на кароткі час задумалася.

— Вядома, туды далёка дабірацца, — працягваў Мастак, — але там простае жыццё, цудоўная