КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716785 томов
Объем библиотеки - 1427 Гб.
Всего авторов - 275542
Пользователей - 125283

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Khan77 про Павел: Ага, вот я тут (Попаданцы)

Добавить на полку

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Ангелов: Эсминцы и коса смерти. Том 1 (Альтернативная история)

Мне не понравился стиль написания - сухой и насквозь казённый. Не люблю книги канцеляристов.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Сухов: Каторжанин (Попаданцы)

Очень понравились две книги, этой серии. Весьма увлекательно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).

Луп. Апавяданні [Юры Станкевіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

прырода. Вось летам прыедзем утраіх, — ён падкрэсліў, што ўтраіх, — і застанемся назаўсёды. Назаўсёды — на ўлонні прыроды. Драўляная хата, лес па начах шуміць, і людзі простыя, без хітрыкаў. І ніякага ўціску. Бо, дзе начальства ходзіць, там ніва не родзіць.

Рыта разгублена ўсміхнулася і сказала:

— Хутка мне адной ужо нельга будзе заставацца. А раптам дрэнна стане? Тэлефона і ў суседзяў няма. Дый за цябе душа баліць.

Ён пакратаў лоб.

— Праз два тыдні вазьму адпачынак, а потым пабачым. А сёння трэба ехаць. Пакуль дабяруся да тых Лаўнікаў, якраз будзе заўтра.

І Мастак пачаў расказваць пра Лаўнікі — якая гэта незвычайная вёска ў глыбінцы. Так, сапраўды незвычайная. І вёскі, і гарады, і людзі вельмі ж адрозніваюцца адзін ад аднаго. У тых Лаўніках, напрыклад, сяляне ўсё самі вырашаюць. Там у іх нешта накшталт савета старэйшын. Нават міліцыю ніколі не выклікаюць, калі нашкодзіць хто часам ці паб’юцца маладыя. Самі пакараюць вінаватых. І браканьерства амаль не здараецца, хаця жыўнасці навокал хапае. Працуюць сумленна, жывуць сціпла.

— Ты, вядома, ідэалізуеш тую суполку, — сказала Рыта, збіраючы мужу рукзак. — Хутка заспяваеш зусім іншае: варта пасварыцца там з кім-небудзь. Але я адсюль нікуды больш не варухнуся нават. Досыць па чужых кутках бадзяліся. Нараджу дзіцё і буду проста жыць.

— Ісціну кажаш. Каб усе жанчыны меркавалі так, свет быў бы інакшы.

Рыта падумала і сказала:

— Твая бяда ў тым, што ты ўвесь час імкнешся той свет перайначыць. А ў яго свае законы. Баюся я за цябе, нібы за дзіцё малое.

Мастак задумаўся.

— Ды не, — сказаў ён няўпэўнена, — зусім не. Я толькі хачу маляваць свае карціны і каб мне не перашкаджалі.

Рыта машынальна спрачалася, каб адцягнуць час, і паволі збірала яго ў дарогу. Яна хадзіла на кухню, заглядала ў ванную, напакавала цэлафанавую торбачку. Прынесла рукзак. Раптам спынілася.

— Ты паедзеш, а мне чамусьці вусцішна. Быццам нешта благое павінна здарыцца. І сон прысніўся дрэнны. Нібы забегла да нас дзіцё чужое, ды нейкае яно страхалюднае, пачварнае, галава ненатуральна вялікая, як у карліка. Нечаканасць будзе, і нядобрая.

Мастак паціснуў плячыма.

— Забабоны.

Ён зноў падышоў да акна і пачаў глядзець. Прыкметна ўжо развіднела, і ён бачыў удалечыні шашу, якая агінала іх раён. У баку ад шашы віднелася між новабудоўляў плошча памерамі амаль са стадыён, з драўлянымі павецямі, лаўкамі, невялікімі цаглянымі буданчыкамі — гэта быў так званы «птушыны рынак». Неўзабаве яго збіраліся зносіць, але пакуль што рынак жыў. І ў халодную гэту раніцу ён нагадваў мурашнік: завіхаліся паасобку альбо, наадварот, паўсюдна збіраліся ў гурты людзі.

Мастак не любіў развітанняў, не любіў пакідаць жытло і адпраўляцца ў дарогу, калі на вуліцы золак, а жонка адчувае сябе блага. Але праз якія дзве-тры гадзіны ён мусіў ісці. У нядзелю запаведнік мелася наведаць сталічная дэлегацыя, і яму загадалі прыехаць раней. Мастак, хоць і належаў да багемы, быў чалавекам з ярка выяўленым пачуццём абавязку і таму лічыў, што служба, якая б яна ні была, усё-такі служба і нічога тут не зробіш.

Рыта паставіла рукзак, дакранулася да мужавага пляча.

— Не крыўдуй. У цябе цудоўныя карціны. Але я не хачу заставацца адна.

Мастак прытуліў яе.

— Не трэба палохацца адзіноты. Як сказаў мысліцель, пекла — гэта іншыя.

— Не буду.

— Вось і разумніца.

Мастак паклаў рукзак на зэдлік і зазірнуў, што там ёсць. Здаецца, усё было пры ім — бялізна, ручнік, зубная шчотка, шкарпэткі, бутэрброд. Кніга ў дарогу. Ён зноў вярнуўся да акна.

9 гадзін

Машына збочыла якраз там, дзе шаша шырокім кальцом агінала горад звонку. Шафёр, хлопец гадоў дваццаці, быў чамусьці асабліва пахмурны і незадаволены. Пад яго злосным позіркам (адно вока было зялёнае, другое блакітнае) Гаспадар мітусліва адчыніў задні борт і па-старэчы закрактаў — палез у кузаў.

Толькі тады ён падхапіўся, бо зразумеў, што трэба скакаць уніз. Ён моўчкі ўзняў вялікую лабатую галаву і скасавурыў вока на Гаспадара. Той выцягнуў з кішэні і соўгаў шафёру ў рукі пакамечаную паперку.

— Дзякуй, Рыгор, — сказаў Гаспадар. — Вось, бяры. А просьба ўсё тая ж: будзеш ехаць назад, дык забярэш і мяне. Мо аднаго, а мо і з ім прыйдзецца вяртацца. — Ён тузануў ланцуг.

— Не для мяне ўсё гэта, — пагардліва пакруціў галавой Рыгор і адпіхнуў паперку.

— Зроб ласку, братка!

— Мо сорам у кішэню і ўвогуле з табой тут застацца?

— А ты і службу служы і сябру дапамажы!

Рыгор задумаўся, пасля незадаволена кіўнуў і палез у кабіну.

— Ну, чакай!

Яго машына кранулася з месца і неўзабаве згубілася на шашы сярод такіх жа машын. Гаспадар схаваў грошы і агледзеўся.

Было вусцішна і золка. На бетонных слупах яшчэ гарэлі начныя ліхтары. Чарада варон павольна махала крыллямі ў хмарным халодным небе. Часам налятаў на перамену надвор’я парывісты, куслівы вецер, узнімаў пад нагамі слупкі пылу. Чэзлыя дрэвы паабапал шашы паспелі ўжо