Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi [Автор неизвестен] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (21) »
Автор неизвестен Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)
ЛIТАРАТУРНЫЯ ТВОРЫ З КАЗАЧНЫМI МАТЫВАМI БАЙ Бегаў бай па сьцяне У чырвоным каптане, Байку баiў. Ой, люлi! Жылi пчолкi у вульлi... Баiць цi не? - Баiць! Бегаў бай па сьцяне... Шла вясна па вясьне, Жылi пчолкi з году ў год, Баiць цi не? - Баiць! Бегаў бай па сьцяне... Нiхто пчолак не кране; Самi мёд зьбiраюць той, Самi ласваюць зiмой... Баiць цi не? - Баiць! Бегаў бай па сьцяне... У тэй самай старане Пустапасам труцень жыў, Неяк з пчолкамi здружыў.. Баiць цi не? - Баiць! Бегаў бай па сьцяне... Труцень кажа: "Дайце мне Глянуць, пчолкi, у вульлёк, Паспытацi ваш мядок!.." Баiць цi не? - Баiць! Бегаў бай па сьцяне... Цi так добра, цi так не, Пчолкi добрымi былi, Трутня ў госьцi прынялi... Баiць цi не? - Баiць! Бегаў бай па сьцяне... Труцень пальцам ня кiўне; Пчолкi мёд нясуць да сот, Труцень есьць ды есьць той мёд. Баiць цi не? - Не! Янка Купала МУШКА-ЗЕЛЯНУШКА Й КАМАРЫК-НАСАТЫ ТВАРЫК Блiзка рэчкi Самацечкi камары таўкуцца, I "таўкачыкi" сьпяваюць, i у скокi тнуцца; "Гэй, гоп, таўкачыкi, Гэй, гоп, асiнавы, Ды работы Максiмавы..." А Максiм ляжыць на траўцы, сонна пазiрае, Камарок за камарочкам да яго шыбае, I пясьняр з усiх найлепшы ўжо зьвiнiць ля вуха, Як камарыка няўмысьне загубiла муха. I Захiсталася сасонка баравая, Затужыла дзяўчынанька маладая, Жартаўлiвая пяюшка-сакатушка, А на iмя - дык мушка-зелянушка: - "Ой, чаму-ж ды ня судзiлася мне долi, Што мяне i ня сваталi нiколi. А пасагу прабагатага я маю: Куст шыпшыны ад краю i да краю, Шчэлка ў яблынi - ад ветру каб хавацца, Лiст альховы - на ночку накрывацца, Ды да краю поўны мёдам кацялiшча З жалудовай вялiзнай шалупiшчы, Калi гэты мёд у мiсачку кладзецца, Ажно сьлiна ў роце набярэцца". Як пачуў тыя жаласьцi камарык, Паскрабаў i насочак ён i тварык: - "А чаму-ж бы мне ды зь ёй не пажанiцца? Пэўна, пойдзе, каб болей ня журыцца. Хоць насаценькi я, шэры, хударлявы, Дык у скоках за тое-ж я рухавы..." I хапiўся камарочак прыбiрацца, Каб ля мушкi-пяюшкi увiхацца. II Прыляцела мушка да хаты, Аж у яе камарык насаты. Сватоўе-хрушчы усьсядаюць, З бацькам-маткай штось размаўляюць: "Мы - стралцы, шукаем кунiцу, Ня кунiцу, але дзявiцу". Гаманiлi болей гадзiны Ды гавораць так да дзяўчыны: - "Цi да смаку наш госьць багаты?" - "Папытайце ў мамы i таты". Тут гарэлкай усё змацавалi, А пасьля i заручын даждалi. Браў камар ад мушкi-дзяўчыны Дарагi ручнiк з павучыны, Што яна на траўцы сьцялiла I на ясным сонцы бялiла. У нядзелю будзе вясельле, Захадзiў камар, як з пахмельля, I пяе i скача пацiху, Ды як сыпне ураз "шырсьцянiху": - "Шырсьцянiха, шырсьцянiха мая, Пакахала камара-гультая, А камар не зважае на яе, Толькi лётае ды песьнi пяе". III Загудзела, расшумелася дуброва: Аб вясельлi у дуброве прайшло слова, Як вянок на муху свацейкi надзелi, Ўсе навокала аж вочы праглядзелi. А калi бацьком журылася дзяўчына, Аж заплакала жаноцкая радзiма: - "Ускланяюся татачку i матачцы, Калi ўжо апрыкрала iм у хатачцы. I чаму-ж вы мяне гадавалi, Ды ў чужую сямейку аддалi?" У каравайнiцы сьлiмачак запрасiлi, I яны дзяжу напродзiў замясiлi. Авадзень быў камаровым старшым дружкам, Рассыпаўся дробным макам перад мушкай. Матылькi - баяры, пчолачкi - баяркi, Спрытны, шпаркi, асаблiва як да чаркi. А найстаршая баярачка - чмялiха Так сьпявала, аж баяр пабрала лiха: - "Ой, багаты баяры, багаты, Ды забылiся ўзяць грашаняты. Хоць няшмат грашанят яны маюць, Дык затое свой гонар трымаюць: Хто капейку дае - грыўняй лiча яе, А хто грыўню паклаў - што рубля дараваў". А як сыпнулi-урэзалi музыкi, Дык узьняўся разам гоман там вялiкi. Чмель пузаты на басолi гучна грае, А на йскрыпцы ёмка пчолка падцiнае. I знайшлося мушанётка дробна-мала, Што званiла ткi някепска у цымбалы. Лоўка конiкi у скоках выцiналi, У гару стрыбалi, звонка падпявалi: - Камары скакаць Выракаюцца: Ногi доўгiя Паламаюцца. Гэтак скачуць - хто патроху, хто памногу. Нейкi конiк адтаптаў чмялiсе ногу. Госьцi спорна п'юць-ядуць ды размаўляюць, А музыкi граюць, дыхту заўдаваюць. Умела муха на вясельле запрашацi, Дык над тое лепш умела частавацi. Усяго стаяла досыць для гасьцiны: Навет мёд быў i чмялiны i пчалiны Хрушч вялiзны так гарэлкi насмактаўся, Што звалiўся ды ў куточку адсыпаўся. Восы ў шатах чорных з жоўтымi стрычкамi, Проста елi мушку злоснымi вачамi. А яна ля мужа сьцiпленька сядзела I зялёненькай спаднiчкай зiгацела. Мурашоўна нiзка зьвесiла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку. Ды як скрыкнула, як ахнула раптоўна: У кроплi дожджыка танула мурашоўна. Усё сьцямнела, кроплi шпарка заскакалi, У дупло, дзе жыла мушка, пападалi. Пахавалiся ўсе госьцi у куточкi: Так спынiлася вясельле сярод ночкi, А назаўтра усе, як толькi ўсталi зраньня, Дык пайшлi да камара на- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (21) »
Последние комментарии
7 часов 25 минут назад
8 часов 6 минут назад
8 часов 7 минут назад
10 часов 7 минут назад
16 часов 13 минут назад
16 часов 24 минут назад