КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713800 томов
Объем библиотеки - 1408 Гб.
Всего авторов - 274860
Пользователей - 125125

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Сьнег капітана Мантгомэры [Сяргей Балахонаў] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Сяргей Балахонаў


Сьнег капітана Мантгомэры


Ахвярую Н.Ц., якая здрадзіла надзеям


1.

Капітан Мантгомэры страпянуў плячыма. Вецер, што падзьмуў з боку Сажа, быў па летняму лёгкім, але ненатуральна, як для гэтай пары года, сьцюдзёным. Няпроста было пераключаць прызвычаены да сьпёкі арганізм на змаганьне з раптоўнай халадэчай. Камандзір наймітаў надта не любіў тутэйшых халадоў. Асабліва асьцерагаўся надыходу зімы спасярод лета. Тут, яму распавядалі, за апошняе стагодзьдзе такое надаралася колькі разоў. “Мала ня ўсё лета былі маразы”, – прамармытаў капітан штосьці зь мясцовых кронік. Фіялетавыя аблокі павольна ахутвалі Месяц. У навакольлі не аціхалі канцэрты цвыркуноў, раз-пораз перамяжоўваючыся покрыкамі размаітых начных птахаў. Прымхлівыя мяшчане балакалі, што ля Гомея вядзецца цмок, то бок дракон, які нібыта часьцяком крычыць па начох. Мантгомэры з падобных балачак адно насьміхаўся, бо быў перакананы, што ўсе драконы Эўропы перабітыя яшчэ за часы Зыгфрыда. Гэта крычэлі птушкі. Птушкі зь няўцямнымі дзікунскімі назвамі: пугач, барадач, крук, хрусьцель… Дый ці магло быць іначай на гэтай зямлі – узьмежку Эўропы і Азіі! Тут жа ўсё дагары дрыкам! Яго, капітана Мантгомэры, наймалі для вайны ў Польшчы. Але неўвамнозе выявілася, што пад нагамі ня Польшча, а Літва – Гомей жа літоўскі замак. Аднак і апошняе не выявілася дакладным: адзін дабрадзей намякнуў, што Гомей гэта бадай што Русь. “Ці ня Белая?” – пацікавіўся тады капітан. Успаміналася сямейная легенда, паводле якой яго дзядуля (бацька маці) ліставаўся пэўны час з вучоным мужам леўкарусусам, то бок беларусцам. “Белая Русь, сірэч Масковія”, – катэгарычна пераконвалі яго. “Тым лепей”, – думаў найміт, не жадаючы мець да гэтых земляў ані кроплі добрай схільнасьці. Перашкаджала б ваяваць.

Для вайны, а не для партрэтаў ці балетаў, ён апынуўся за тысячу літоўскіх вёрстаў ад родных ніў, ад райнскіх хваляў. Як ваяк Мантгомэры мусіў бы абмежаваць свае веды пра гэтую вайну толькі патрэбнымі зьвесткамі пра моц і хібы праціўніка, не заглыбляючыся  ў гісторыю. Але ад вышпаменаванага дзеда засталася дзіўная дасьледніцкая прага. Калі ліцьвіны (ці ўсё ж русіны?) зьдзіўлена крывіліся зь ягоных пытаньняў пра сутнасьць процістаяньня, даводзілася спасылацца на выдуманага кніжніка і цьвердзіць: “Хто ўведаець боле а ворагі свае, тому паложаны будуць пад ногі варагове яго”. Уменьне трапна спасылацца на кніжнікаў тутэйшыя дужа паважалі. Так па пяшчынках, то хітрасьцю, то прыкрасьцю, Мантгомэры выбудаваў для сябе дужа няўцямную карціну адбыванага на Русі (ці мо ўсё ж у Літве?).

Высьвятлялася, што недзе зусім недалёка на поўдні, там, куды свае воды нясе рака Барыстэн (а па-тутэйшаму – Дняпро), ляжаў нейкі стэп, немінуча абзываны дзікім. Гаварылі, дзей то цэлы травяны лес, якому на многія вёрсты аж да самага мора Татарскага няма ні рубу, ні крэсу. І вось жа ў стэп з усіх куткоў гэтай недарэчнай краіны уцякаў кожны, хто быў здатны марыць пра свабоду. “Гарадзкое паветра робіць чалавека свабодным”, – выслаўляліся некалі ў Эўропе. “Лепш у стэпе казакам, чым пры пане ракам”, – існавала перакананьне тут сярод адбытых ды імаверных ўцекачоў. На радзіме – між лясоў і палёў, пустак і балот – яны пад’ярэмнае быдла, трыманае ў Leibeigenschaft [1]. Там жа ў моры траваў яны непадлеглая вольніца, казакі.

Жывучы блізу крымскіх татараў, казакі спанатрыліся ў ваяцкіх рэчах. Трасілы, Налівайка, Гуня, Лабада… Барбарскія мянушкі, што й дасюль скаланаюць шляхецкі спакой. Апошні закалот, што ўшчаўся тры гады таму пад зьверхнасьцю якогасьці Хмеля (півавар ці півахлёб ён з такою празыванкай?), меўся зацьміць усе ранейшыя ростыркі і няснаскі. Выклік усёй тутэйшай Res Publica! Імкненьне сваю вольніцу, сваю анархію над цэлым панствам узвысіць! Гэты Хмель схацеў валадараньня плебсу па абодва бакі Барыстэна наўсьцяж яго плыні. Дзеля таго ў барыстэнаўскае вярхоўе ён насылаў пільных і спраўных казакоў, якія з тутэйшым людам добра зналіся і лягчэй маглі падбухторыць проціўка шляхты рушыць. Што за муць зрабілася! Бунтаўнікі забівалі шляхту, сьціналі юдэяў, не шкадуючы ані жонак, ні дзетак іхных. Увачавідкі вялікае разьліяньне крыві і зьнішчэньні з унутранай вайны дзеюцца. Рэдкі чалавек у той крыві рук сваіх не ўмачыў і грабленьня добраў не чыніў. Туга вялікая людзям кожнага значнага стану была. Не абмінала іх наруга і зьдзекі праклятых галцяёў. Гомей між многіх местаў таксама казацкім ставаўся: казакі колькікроць прыходзілі і зыходзілі, маючы падтрымку мяшчан, каторыя мала ня ўсе паказачыліся. І многа, многа было з тым бяды.

Такой трывожню часінай Мантгомэры і быў закліканы на ўспамогу войску, як высьвятлілася, ня ў Regni Polonie, а ў Magni ducatus Lithuaniae. “Дапамога грошай гатовых варта” – заўсёды выслаўляўся ён. За плячыма ляжаў не адзін год найміцкае службы. Грошы кладзі ў каліту, і пан Мантгомэры вырушыць нават у Афрыку біцца з