В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.
восеньскі дождж. Раз-пораз па дарозе каля дому праносяцца, распырскваючы лужыны на мноства фантанчыкаў, машыны. У цьмяным сьвятле ліхтароў-маякоў блішчаць пакручастыя, аголеныя (і ад гэтага нейкія пачварныя) мокрыя галіны дрэваў. Роўны пошум дажджу навявае спакой. Ціха. Ня верыцца нават, што недзе побач шуміць-віруе й цяжка дыхае небарака-горад. Там — заўсёды сьпяшаюцца некуды людзі й машыны, там — мора агнёў, сьвятла, гукаў… Тут жа — толькі ціхі шолах дажджу за вакном.
Ніяк не здаволіцца цішынёй. Гэта, пэўна, хранічная “хвароба” многіх гараджанаў. Вяскоўцам гэтага не зразумець. Яны стала жывуць у спакойнай атмасьферы зацятага сялянскага побыту — і для іх гэта звыклы стан.
У вёсцы, асабліва летнім позьнім вечарам ці ноччу, стаіць гэткая ціша, што чутна, як шуміць рэчка на перакатах, як стукае ўдалечыні, бегучы па рэйках у вялікія, тлумныя гарады, цягнік.
Усё думаю, як назваць гэтую неспатольную прагу цішыні, спакою? Магчыма, настальгіяй па вечнасьці?..
***
Я жыву,
Я сьцьвярджаю
сваё існаваньне,
Штосьці тут
адмаўляю,
А штосьці прыму,
Толькі мэту адну
Не адпрэчу ніколі —
Каб заўжды была вольнай
Мая Беларусь.
Заўвагі
1
Места — у старажытнай Беларусі значыла “горад”.
(обратно)
Последние комментарии
1 день 4 часов назад
1 день 4 часов назад
1 день 5 часов назад
1 день 17 часов назад
1 день 17 часов назад
1 день 17 часов назад