КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712813 томов
Объем библиотеки - 1401 Гб.
Всего авторов - 274560
Пользователей - 125078

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Стралок [Сяргей Белаяр] (fb2) читать онлайн


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Сяргей БЕЛАЯР


СТРАЛОК


Антыўтопія


HTML-старонка, падпарадкоўваючыся руху пальца, павольна слізгала па маніторы. Погляд Дэніэла О'Хары зачапіўся за навіну — «Асоба з храналагічным патэнцыялам, якая жыве ў правінцыі Гуандун, пагадзілася расстацца з цнатлівасцю ў абмен на смартфон. Яна выклала свае фатаграфіі ў сацыяльнай сетцы і напісала, што гатовая пераспаць з любым, хто купіць ёй смарт­фон».

О'Хара прыгнечана паківаў галавой:

— Вырашана. Сёння!

Раздрукаваўшы дзесяцістаронкавы дакумент, О'Хара сунуў стос аркушаў у чысты канверт i вялікімі літарамі напісаў на ім «Маніфест», пасля чаго прыціснуў канверт клавіятурай. Яго знойдуць, калі ўсё скончыцца. Людзі павінны ведаць, што Дэніэл О'Хара ніякі не маньяк. Гэта было б занадта проста і зручна ўладам.

Выключыўшы камп'ютар, О'Хара вырваў штэпсель сеткавага фільтра і прайшоў у ванны пакой, дзе плюхнуў жменю халоднай вады ў твар. Дэкадэнцтва зайшло занадта далёка. Час прымаць меры.

— Кроў змые бруд! Гэты свет можна выправіць толькі свінцом!

3 трэснуўшага люстэрка на О'Хару глядзеў дваццацігадовы стары. Вада не змагла змыць ані стомленасць, ані злосць.

Вярнуўшыся ў пакой, О'Хара выцягнуў з-пад ложка стары армейскі баул і вываліў на коўдру яго змесціва. Самазарадная вінтоўка дасталася яму ад бацькі. Дакладней ад «бацькі нумар адзін». О'Хара сумна ўсміхнуўся. «Бацькам нумар два»таксама быў мужчына. Чортаў Пол Адзінгтан...

Помпавую стрэльбу О'Хара купіў сам, на грошы, заробленыя ў кафэ. Праца была цяжкай і няўдзячнай, аднак дазваляла мець некалькі лішніх манет. Нядрэнная дапамога для студэнта каледжа,які жыве на невялікую стыпендыю і нячастыя падпрацоўкі рэпетытарам.

I самазараднай вінтоўкай, і стрэльбай шмат карысталіся, але ўсе механізмы былі спраўныя. Патрабавалася толькі зарадзіць зброю.

На тое, каб падрыхтаваць магазіны, сышло паўгадзіны. О'Хара не спяшаўся — працэс супакойваў і адцягваў ад змрочных думак. Зброя дарыла адчуванне сілы.

— Нам сёння прыйдзецца шмат папрацаваць, сябры мае! — О'Хара пяшчотна пагладзіў вінтоўку і стрэльбу, пасля чаго сунуў іх назад у баул. Туды ж адправіліся магазіны і кардонная скрынка са стрэльбавымі патронамі.

Рваныя джынсы i скамечаная футболка ў спалучэнні з кедамі для сённяшняга дзейства не падыходзілі, таму О'Хара пераапрануўся. На яго погляд, аліўкавыя вайсковыя штаны і кіцель былі яму да твару. Зашнураваўшы чаравікі і выкурыўшы цыгарэту, О'Хара падхапіў баул і замкнуўза са­бой дзверы. У пакой павінны ўвайсці паліцыя і журналісты, а не рабаўнікі.

— У мяне ўсё атрымаецца! Я прымушу людзей задумацца!

Смецця на лесвіцы хапала — гаспадар арэнднага дома не надта клапаціўся аб чысціні. Містара Томсана куды больш хвалявалі грошы. Сцены пакрывалі графіці. Нічога, акрамя абурэння, яны не выклікалі.

— Рана ці позна за ўсё прыйдзецца плаціць!

Вуліца сустрэла О'Хару цёплым, зусім не лістападаўскім ветрыкам і ракатаннем мноства аўтамабільных матораў.

— Усё спяшаецеся і ніяк не паспяваеце! Няма часу падумаць пра душу! Нічога... Я вас прымушу задумацца аб тым, што адбываецца!

Ад хвалявання трапіць ключом у замочную шчыліну атрымалася не адразу. О'Хара загадаў сабе супакоіцца, інакш уся задума асуджаная на правал. А наступны раз...

— Наступнага разу не будзе!

Матор старэнькага аўтамабіля завёўся з паўабарота. О'Хара дазволіў рухавіку папрацаваць некалькі хвілін на халастых абаротах, затым уліўся ўтранспартны паток. Час набліжаўся да поўдня, так што людзей на вуліцах хапала. Большасць спяшалася па сваіх справах, ні на каго не звяртаючы ўвагі.

— Вы лічыце сябе гаспадарамі жыцця, а насамрэч — толькі марыянеткі ў руках падонкаў, для якіх няма нічога святога. Але сёння ўсё зменіцца — вы пачняце думаць уласнымі мазгамі і навучыцеся самастойна прымаць рашэнні!

Машыны ледзь цягнуліся. Мяркуючы па ўсім, дзесьці адбылася аварыя, і частка дарогі апынулася перакрытай. Да каледжа было каля гадзіны язды. О'Хара прыстроіўся за жоўтым школьным аўтобусам.

— Чаму мы сядзім, а бабуля стаіць? Ёй жа цяжка!

— Разумеет, сынок, калі мы саступім ёй месца, то можам пакрыўдзіць яе!

— Як гэта? — вочы маленькага Дэніэла сталі круглымі ад здзіўлення.

— Зараз паспрабую растлумачыць. Калі мы ўстанем, то гэтым самым прадэманструем, што маладзейшыя і мацнейшыя за яе.

— Так яно і ёсць! Бабуля старая і слабая, i мы павінны саступіць ёй месца! Так мяне вучыла мама!

— Не ўсё так проста, Дэніэл. Па-першае, перастань называць яе бабуляй. Указание на ўзрост i пол — абраза! На нас могуць падаць у суд за ўказанне на тое, што асоба — непаўнавартасная!

— Алетата...

— Не тата, а бацька нумар адзін! Колькі можна паўтараць?.. Гэта не бабуля i не жанчына, а храналагічна адораная вагінальная асоба! Па-другое, забудзь усё, што казала Эрыка! Інакш скончыш, якяна!

— У турме?

У заднім акне аўтобуса дражніліся двое хлапчукоў не старэйшыя за восем гадоў. О'Хара злавіў сябе на думцы аб тым, што тады яму было прыкладна столькі ж.

Убачыўшы, што О'Хара не рэагуе,хлапчукі пераключыліся на таўстуна ў чырвоным пікапе.

— Не таўстуна, а на асобу, якая пераадольвае цяжкасці праз свае гарызантальныя прапорцыі... Куды коціцца гэты свет? Мала таго, што мы лічым белае чорным, а чорнае — белым, дык яшчэ i мо­жам атрымаць кухталёў за тое, што называем рэчы сваімі імёнамі!

Рукі пацелі, і О'Хара па чарзе выціраў іх аб штаны. Як ён і баяўся, захоўваць спакой аказалася няпроста. Усё ж такі не кожны дзень бярэш у рукі зброю.

— Мілы, я патрабую, каб ты неадкладна пазбавіўся ад гэтага праклятага аўтамата! Ён агідны i палохае мяне! Альбо ты хочаш, каб я атрымаў стрэс i не мог больш пісаць? — Пол Адзінгтан быў апрануты толькі ў кароткі шаўковы халат, які адкрываў ягадзіцы з гуллівай татуіроўкай.

— Што ты такое кажаш, каханы? — бацька ўскочыў, ледзь не паваліўшы камп'ютар. — У мяне нават у думках не было замінаць табе тварыць!

— У такім разе зараз жа выкіні гэту пачварнасць з дому!.. Ах, мне трэба выпіць — пачынаецца прыступ мігрэні!

Бацька выцягнуў вінтоўку з насценнай шафы, але выкідаць зброю не стаў. Яна перавандравала на гарышча, дзе была забытая. Лепшага месца не прыдумаеш — бацька нумар два ніколі не заглядваўтуды, бо панічна баяўся бруду i пылу.

Праехаўшы з сотню метраў, машыны зноў дружна ўсталі.

— Пракляты гарадскі трафік!

Тыя, у каго нервы былі слабейшыя, раз-пораз да тлуму ціснулі на клаксан. Сёй-той лаяўся. I ўсе стараліся прарвацца наперад.

— I ніхто не прапусціць «хуткую»! Пэўна такая ж спяшалася да Сьюзан!

Карэту «хуткай дапамогі» заціснулі паміж грузавіком, пазадарожнікам і седанам. Кіроўцы ігнаравалі пробліскавыя маячкі і сірэну.

О'Хара да хрусту ў пальцах сціснуў абаранак, змагаючыся са спакусай вылезці з машыны і навесці на дарозе парадак.

— Эгаізм стаў другім імем чалавека!

3 кожнай хвілінай думкі станавіліся ўсё цяжэйшымі. Раздражненне ўзмацнялася і патрабавала тэрміновага выхаду. О'Хара скасіў погляд на баул і аблізнуў перасохлыя вусны.

— Дэн, старайся страляць чэргамі па тры-чатыры патроны. I мацней прыціскай прыклад да пляча, тады вінтоўка не будзе так гуляць! — ад Сьюзан пахла маладой ігліцай. Пах перабіваў нават смурод пораху. — I не заплюшчвай вочы!

О'Хара кіўнуў і пацягнуў спускавы кручок. Вінтоўка некалькі разоў нямоцна тузанулася, выпусціўшы па пустой кансервавай банцы з дзясятак куль.

— Не, Дэн! Лічы сам сабе — дваццаць два!

«Дваццаць два!»

Чарга выйшла карацейшай.

— Ужо лепш! Праз месяц-другі трэніровак навучышся страляць, як профі!

О'Хары падабалася займацца з дачкой адстаўнога сяржанта марской пяхоты МакКалаха. Яна была так не падобная на аднагодкаў і большасць дарослых. О'Хара не раз лавіў сябе на думцы аб тым, што яму лёгка са Сьюзан.

— I не забывай лічыць патроны. Інакш у самы непадыходзячы момант застанешся з пустым магазінам!

Яны выбіраліся ў крэйдавы кар'ер кожныя тры тыдні. Дзень стрэльбаў О'Хара чакаў нібы свята. Бо ў іншы час ён мог пагутарыць са Сьюзан толькі па «асьцы». Пра тое, каб патэлефанаваць, не магло ісці гаворкі. Бацька, якога падбіваў Пол Адзінгтан, быў супраць таго, каб ён меў зносіны з «рэтраградамі».

На тое, каб выбрацца з затору, пайшло амаль паўгадзіны.

Каля закрытай некалькі гадоўтаму бібліятэкі рабочыя ўсталёўвалі новы білборд.

— Дазволь сабе шмат...

Паміж «м» i «т» О'Хара налічыў з тузін стылізаваных пад сімвал грошай літар «а». Не трэба быць геніем, каб зразумець, на што намякае рэклама. Спажывецкае грамадства не прызнавала межаў.

— Нарэшце закрыюць гэты рассаднік сексізму і фашызму! — запляскаў у ладкі Пол Адзінгтан, калі пачуў паведамленне дыктара службы навін. Бацька нумар два на дух не пераносіў усяго таго, што было звязана са «старым» светам. — I людзі ўздыхнуць з палёгкай!

— Але як жа без кніг? — здзівіўся Дэніэл.

— Вельмі добра! Людзям не патрэбны бруд! Яны павінны чытаць выключна новую літаратуру!

— Якую, містар Адзінгтан? — язык не паварочваўся назваць сужыцеля бацькі тэтам.

— Тую, што выхоўвае чалавека ў духу цярпімасці!

Дэніэл не стаў развіваць тэму. Пол Адзінгтан лічыў сваё меркаванне адзіна правільным. Спроба даказаць яму што-небудзь, нязменна канчалася істэрыкай бацькі нумар два і шматгадзіннай адседкай у каморы на галодны страўнік.

— Ведаў бы ты, тата, як крыўдна, калі самы блізкі чалавек ніколі не становіцца на твой бок!

Злосць асляпіла.

О'Хары каштавала немалых намаганняў узяць сябе ў рукі. Не хапала толькі ў што-небудзь урэзацца. Паліцэйскім відавочна не спадабаюцца два «ствалы» ў багажніку. Пешшу з цяжкім баулам да каледжа не дайсці — спыніць першы ж патруль.

О'Хара закурыў, незадаволена адзначыўшы дробны трэмар пальцаў. Тытунёвы дым уварваўся ў лёгкія і прасвятліў галаву. На жаль, справіцца з хваляваннем нікацін не дапамог. А О'Хару як ніколі патрабаваўся спакой. Прыцягнуць увагу грамадства да праблем адно, а трэба яшчэ будзе зрабіць заяву...

Ад рэкламы, якая ў большасці сваёй прапаноўвала зусім непатрэбныя рэчы, мітусілася ў вачах. Мэрыя старалася з максімальнай эфектыўнасцю выкарыстоўваць кожны гарадскі метр.

— 3 максімальнай эфектыўнасцю для сваёй кішэні! — прыйшлося прыкурваць другую цыгарэту. Калі салон зацягнула дымам, О'Хара ўспомніў пра тое, што неабходна адкрыць акно.

Цёплы вецер слізгануў у выраз кіцеля. Дотык быў мяккім, нібы скуру кранула рука маці.

Бацька даваў мала кішэнных грошай, так што Дэніэл не мог дазволіць сабе электронныя кнігі. Тыя рэдкія папяровыя, якія з вялікай цяжкасцю ўдавалася дастаць, прыходзілася ўвесь час хаваць. Балазе, дом у прыгарадзе дазваляў рабіць схованкі. Зрэшты, пазбегнуць прачуханца за чытанне не ўдалося. Як ужо Адзінгтан даведаўся пра тайнік, заставалася толькі здагадвацца.

Тое, што яго пакараюць, О'Хара зразумеў адразу, як толькі ўвайшоў у дом. Бацька нумар два ляжаў на канапе з мокрым ручніком на лбе. У холе пахла лекамі.

— Гэта не дзіця, а пакаранне! Замест таго, каб расці годным членам грамадства, ён ператвараецца ў таталітарнага монстра!.. Сёння чытае забароненыя кнігі, а што заўтра? Выйдзе на шабаш рэтраградаў? Заявіць, што талерантнасць — гэта зло?

Бацька маўчаў. На яго шчоках хадзілі жаўлакі.

— Я не магу спакойна працаваць побач з гэтым маленькім вырадкам! Дзе гарантыя, што ён не ўсадзіць мне ножу спіну, калі я буду спаць? Або не падсыпле атруты ў ежу?

Дэніэл хацеў запярэчыць, але па панурым поглядзе бацькі зразумеў, што не варта адкрываць рота. Будзе толькі горш.

— 3-за такога вось гадзяняці ў нас ніяк не атрымліваецца скінуць ярмо праклятага мінулага! Яны як путы не даюць нармальным людзям расправіць крылы! Баласт — гэта самае дакладнае вызначэнне сына гэтай!..

Пол Адзінгтан кожны раз называў маці «гэтай». Дэніэлу было крыўдна, што бацька нават не спрабаваў абараніць яго.

— Я хачу... не, я патрабую, каб ты як мага больш жорстка пакараў смаркача, мілы!

— Але містар Адзінгтан...

— Каморы будзе недастаткова! Дурасць трэба выбіваць, лепш — бізуном!

— У нас няма бізуна.

— Вельмі шкада!.. У такім выпадку вазьмі рэмень! А я пагляджу, хто з нас табе даражэйшы!

Дэніэл да гэтага часу памятаў той вечар. Бацька мог абмежавацца вуснай вымовай i каморай,

але ў прысутнасці Пола Адзінгтана быў вымушаны выконваць яго патрабаванні. Азадак пасля лупцоўкі гарэў двое сутак. Дэніэл не мог спаць на спіне, а школу прыйшлося прапусціць.

— Паскуда! — О'Хара скрыгатнуў зубамі. Адзінгтана ён неўзлюбіў з першага погляду. 3 гадамі нянавісцьтолькі мацнела.

О'Хара праехаў некалькі кварталаў, перш чым яго ўвагу прыцягнула дзіўная пара — хлопец i дзяўчына.

Яны трымаліся за рукі.

Па цяперашніх часах адважыцца на такое здолеў бы не кожны. Гараджане лаяліся і праводзілі пару пагардлівымі поглядамі. Сёй-той пляваў у спіну, і толькі ўсёвідушчае вока відэакамер стрымлівала гараджан ад рашучых дзеянняў.

У адрозненне ад бацькі і Пола Адзінгтана, Дэніэл не лічыў дэманстрацыю кахання паміж разнаполымі партнёрамі на людзях абразай маральных асноў.

— Дазваляюць жа асобам з альтэрнатыўнай сексуальнай арыентацыяй цалавацца і лапаць адзін аднаго на вуліцы!

Каля крамы па продажы наркотыкаў сабраліся падлеткі з інтэнсіўна выяўленай пігментацыяй скуры, інакш кажучы — чарнаскурыя. Падлеткі паводзілі сябе задзірліва. У сяго-таго О'Хара заўважыў турэмныя татуіроўкі.

— Падобна на тое, што былыя сацыяльна ізаляваныя асобы і не думаюць пачынаць новае жыццё. А навошта? Дзяржава — багатая, выплаціць дапамогу для беспрацоўных.

На гультаёўтраціліся велізарныя грошы, а карысці ад іх не было ніякай.

— А можа не ехаць да каледжа, а зрабіць усё тут?.. — О'Хара прытармазіў. — Не, усё спішуць на «разборкі» паміж маладзёжнымі бандамі, і рэзанансу не будзе. Нікому не цікавая смерць малалетніх злачынцаў.

Гледзячы ў люстэрка задняга віду, О'Хара ніяк не мог пазбавіцца ад думкі аб падабенстве падлеткаў і зграі малпаў. Гараджане імкнуліся трымацца ад чарнаскурых далей.

Па меры набліжэння да цэнтра горада павялічвалася колькасць расцяжак і білбордаў з сацыяльнай рэкламай.

— Бога няма! Хопіць хвалявацца! Атрымлівайце асалоду ад жыцця!.. Няма ані жанчын, ані мужчын! Толькі асобы!.. Паліткарэктнасць — ключ да дабрабыту грамадства!.. Не — вяртанню да мінулага!.. Талерантнасць — вырашэнне ўсіх праблем!..

Беласнежка была чорнай.

Дэніэл збянтэжана глядзеў на малюнак у зборніку дзіцячых казак і ніяк не мог зразумець, чаму гераіня братоў Грым раптам кардынальна змянілася.

— ІІІто табе, О'Хара?

— Міс Радрыгес, скажыце, а чаму Беласнежка больш не белая?

— Вобраз перайначылі ў адпаведнасці з новымі рэаліямі!

3 Беласнежкі ўсё і пачалося. Спачатку яна ператварылася ў асобу з інтэнсіўна выяўленай пігментацыяй скуры, затым «чорныя дзіркі» сталі называць «зонамі звыш падвышанай гравітацыі», таму што старая назва магла абразіць чарнаскурых, будынак школы перафарбавалі з «непаліткарэктнага» белага колеру ў чорны, звольнілі трэнера жаночай каманды па футболе за тое, што ён праявіў нябачаны акт сексізму — знаходзячыся ў сценцы, асмеліўся прыкрыць рукамі геніталіі пры выкананні штрафнога ўдару, прыбралі з туалетаў пісуары, забаранілі ўпрыгожваць калядныя елкі штучным снегам...

— Чалавек, альтэрнатыўна адораны... Дастаеўскі ўтруне перавернецца!

Злосць прымушала скрыгатаць зубамі.

— Дэніэл, ты звар'яцеў? Як можна пасылаць аднакласніцы «валянцінку»?

— А што тут та ко га?

— Паштоўка можа быць успрынята як непажаданае заляцанне! Нам толькі судовай позвы не хапала!

О'Хара праехаў міма ўзору сучаснага мастацтва — гіганцкай бетоннай скрынкі з метровай дзіркай у цэнтры адной з граняў. Унутры манумента была ўсталяваная калона ў выглядзе двух пераплеценых пенісаў.

Дэніэла перасмыкнула. А вось Пол Адзінгтан назваў аўтара інсталяцыі геніем. I жудасна злаваўся, калі хтосьці сумняваўся ў адоранасці «творцы».

— А чаму мне падарылі на дзень нараджэння ляльку як дзяўчынцы? — ніжняя губа Дэніэла дрыжала.

— Пракляты маленькі вырадак, ты павінен быць удзячны нам за тое, што мы вучым цябе памяркоўнасці здзяцінства!

— Але я хачу машынку!

— Вытры слёзы, шчанюк, і ідзі ў камору!.. Мілы, калі ласка, дай мне віна — зносіны з гэтым дзіцём шкодзяць маёй нервовай сістэме!

О'Хара скінуў хуткасць і зноў закурыў. Кроў літаральна кіпела ад адрэналіну.

— О'Хара, як вы можаце есці сандвіч, калі вашы школьныя таварышы посцяць? Вы што, не паважаеце іх?

— Паважаю, містар Саліван!

— У такім выпадку неадкладна выкініце сандвіч у бак для смецця!

— А калі я сяду на лужку па-за тэрыторыяй школы?

— О'Хара, сярод гараджан таксама ёсць тыя, хто не прымае ежу па рэлігійных меркаваннях! Вы хочаце, каб мяне звольнілі з пасады дырэктара?

— Не, містар Саліван!

— Тады выконвайце маё распараджэнне, О'Хара, пакуль я не пакараў вас за праяву «белай перавагі»! Вашым бацькам не спадабаецца, калі я выключу вас са школы!.. I вось яшчэ што, О'Хара. Больш нікому не кажыце пра тое, што вы наведвалі спектакль «Рамэа i Джульета».

— Чаму? У ім жа няма нічога дрэннага!

— Памыляецеся, О'Хара. Спектакль залішне гетэрасексуальны!

Можна было выкурыць і пачак, аднак наўрад ці гэта дазволіла б расслабіцца. Каля перакрыжавання Сорак другой i Трыццаць трэцяй О'Хара параўняўся з патрульнай машынай. Паліцэйскія фліртавалі з дзяўчатамі, якім ледзь споўнілася па дванаццаць гадоў.

— Мілы, давай вып'ем віна! Самага лепшага, што ёсць у нас у склепе!

— Што за нагода?

— Кангрэсмены знізілі ўзрост сексуальнай згоды да адзінаццаці гадоў! Не трэба больш хаваць сваіх пачуццяў да асоб з храналагічным патэнцыялам! Гіп-гіп, ура!

— Можа, варта пачакаць, пакуль законапраект не падпіша прэзідэнт?

— Прэзідэнт — наш чалавек!.. Падумаць толькі — не сёння, дык заўтра мы зможам легальна мець уцеху ад вытанчаных пачуццёвых асалодаў!..

Прыўзняты настрой бацькі нумар два не выратаваў Дэніэла ад пакарання. Усё з-за таго, што ад падлетка «пахла жанчынай». А яны ж проста гулялі са Сьюзан, якая ніколі не карысталася касметыкай, па парку. Нават не трымаліся за рукі, хоць гэта вельмі падабалася Дэніэлу.

— Няўдзячны вырадак! Гэтак ты плаціш нам за тое, што мы кормім, апранаем цябе i даём табе прытулак!

— Што я такога зрабіў, містар Аддзінгтан?

— Ён яшчэ смее строіць з сябе нявіннасць! Які нахабнік! Хочаш выкінуць нас з Эндру на вуліцу, каб пасяліць у нашым доме нейкую сексуальна эксплуатаваную асобу?

— Яна не прастытутка! — не стрываў Дэніэл.

— Усе самкі — карыслівыя істоты!

— Вы не павінны так казаць, містар Адзінгтан!

— А то што будзе?

Дэніэл нічога не адказаў, але змерыў бацьку нумар два ненавісным позіркам.

— Мілы, сынок гэтай мне пагражае! Зараз жа прымі меры!

— Мне здаецца, ты згушчаеш фарбы, каханы.

— Не кажы глупства! Хіба ты не бачыў, як ён на мяне паглядзеў? Пракляты аматар вагін!

— Але...

— ЦІ я, ці ён!

Бацька быў занадта прывязаны да Пола Адзінгтана, каб пярэчыць яму. I гэтым разам усё скончылася перамогай бацькі нумар два.

— Патрымай гадзіну зэдліку выцягнутых руках і падумай аб сваіх паводзінах, шчанюк!

— Каханы, а можа, проста пасадзім яго ў камору?

— Заткніся, Эндру! Гэтым разам маленькае гадзяня зайшло занадта далёка! Мы не павінны спускаць яму гэта з рук!

Паліцэйскія нават не павярнулі галовы ў бок аўтамабіля О'Хары.

— Спадзяюся, начальства па заслугах ацэніць вашу цягу да маладой плоці!.. Сукі!

Праз паўгадзіны на гарызонце нарэшце паказаўся гатычны будынак каледжа.

О'Хара прыпаркаваўся на стаянцы і выдаткаваў тры хвіліны на тое, каб атрымаць асалоду ад апошняй «вольнай» цыгарэты. Насуперак асцярогам, рашучасці не зменшылася. Калі агонь ушчыльную падабраўся да пальцаў, О'Хара сунуў недакурак у перапоўненую попельніцу i вылез з машыны, адчуваючы, як здрадліва дрыжаць ногі.

Выдыхнуўшы, О'Хара ў думках далічыў да дваццаці, пасля чаго адкрыў багажнік i перш за ўсё разарваў кардонную скрынку, каб набіць кішэні кіцеля патронамі да стрэльбы. Раз­грузной камізэлькі раздабыць не ўдалося, так што запасныя магазіны прыйшлося ссыпаць у процівагазавую сумку.

— Дэніэл, мне не падабаецца, што ты сустракаешся з дачкой гэтага фашыста ЛІ МакКалаха! Гэта можа дрэнна адбіцца на рэпутацыі нашай сям'і!

— Тата, i ты туды ж! Мала мне містара Адзінгтана!

— Бацька нумар адзін, Дэніэл!.. Лі МакКалах выступае за вяртанне старога свету на падставе таго, што не ўсё ў ім было дрэнным!

— Хіба ён не мае рацыю?

— Ты яшчэ занадта малы, каб меркаваць пра такія рэчы, Дэніэл!

— Мне ўжо шаснаццаць!

— Узрост тут зусім ні пры чым! Каб асудзіць рэтраградства, патрэбен асаблівы стан розуму!

— Ты хочаш сказаць — «прамыванне мазгоў»? Мне здаецца, вы выжываеце з розуму са сваёй паліткарэктнасцю! Гэта зусім ніякая не талерантнасць, а звычайныя абыякавасць і эгаізм!

Бацька кінуў спалоханы погляд на дзверы ў дзіцячы пакой.

— Не гавары так! Нам толькі праблем з законам не хапала!.. Карацей так — я табе забараняю сустракацца з ёй!

Начапіўшы імправізаваны падсумак, О'Хара закінуў за спіну стрэльбу і ўзяў у рукі самазарадную вінтоўку. Бацькі ён не паслухаўся і працягваў сустракацца са Сьюзан да самай яе смерці.

На стаянцы былі людзі, аднак яны знаходзіліся занадта далёка ад О'Хары, каб зразумець, чым ён займаецца.

— Ва Усходнім раёне знойдзена задушаная і згвалтаваная вагінальная асоба дзесяці гадоў. Па гарачых слядах паліцыя арыштавала пяцярых выхадцаў з краін трэцяга свету!

— Як яны смеюць вінаваціць беднякоў у тым, што яны сарваліся? — Пол Адзінгтан у гневе ўскочыў, ледзь не паваліўшы часопісны столік з кальянам. — Самка, напэўна, сама вінаватая!

— Не бяры гэта блізка да сэрца, каханы!

— Пайшоў да д'ябла, Эндру!

Суха пстрыкнуў засцерагальнік, дазволіўшы затвору з ляскам даслаць у патроннік патрон.

— Так ім i трэба, праклятым рэтраградам! — радаваўся Пол Адзінгтан, гледзячы на тое, як паліцэйскія разганяюць мітынг прыхільнікаў традыцыйных каштоўнасцей. А па шчоках Дэніэла цяклі слёзы — такой жорсткасці ён не бачыў нават у кіно.

— Давай пойдзем адсюль, каханы!

— Хай вырадак паглядзіць, што будзе з тымі, хто перашкаджае прагрэсу!

О'Хара перахапіў вінтоўку і хуткім крокам накіраваўся да каледжа, не звяртаючы ўвагі на аўтааматараў. Гісторыі патрэбныя сведкі.

— Тата, а чаму мэрам стала місіс Бейлі, калі містар Джонсан умее і ведае нашмат больш за яе?

— Гэта гендарная палітыка, Дэніэл! Урад праводзіць палітыку пазітыўнай дыскрымінацыі ў дачыненні да несвядомых пенісатрымальнікаў для стварэння роўнасці ўсіх палоў у грамадстве!

— Але як дыскрымінацыя можа быць станоўчай?.. Гэта ж па-дурному — прызначаць на пасады не за дзелавыя якасці!

Заўважыўшы зброю, людзі з крыкамі кінуліся ўрассыпную.

— Уцякайце, пацукі, i бойцеся думаць далей!

Прыцягнуты шумам, з будкі выйшаў ахоўнік. Ледзь заўважыўшы О'Хару, ён зрабіў спробу выхапіць з кабуры пісталет і адначасова схавацца ўнутры. Дэніэл націснуў на спускавы кручок. Дзве кароткія чаргі запырскалі шкло і пластык крывёю.

— Мілы, сынок гэтай перашкаджае нашаму каханню! Я не жадаю, каб ён і далей жыў з намі! Ён ужо дастаткова дарослы для пачатку самастойнага жыцця!

— Я не думаю, што шаснаццаць гадоў — аптымальны час для таго, каб пакінуць бацькоўскі дом!

— Вымушаны настойваць! Пакуль гэтае гадзяня тут, наш саюз пад пытаннем! Выбірай — ці я, ці гэтая гідкая пачвара!

У бацькі не атрымалася змякчыць Пола Адзінгтана, i праз месяц Дэніэл перабраўся ў здымную кватэру. Пра тое, што паслужыла крыніцай выбуху бацькі нумар два, О'Хара так i не расказаў бацьку.

Наўрад ці ён паверыў бы ў тое, што Пол Адзінгтан дамагаўся Дэніэла.

Не спыняючыся, О'Хара праскочыў браму «альма-матар» і кінуўся да каледжа, дзе правёў лепшыя два гады свайго жыцця.

— Студэнт О'Хара, афіцыйна даводжу да вашага ведама, што з сённяшняга дня вы выключаны!

Дэніэл аслупянеў.

— Калі стары дэкан трываў вашы выхадкі, то я не маю намеру гэта рабіць!.. У вашай шафцы знайшлі забароненыя кнігі і дыскі, а таксама фатаграфію вагінальнай асобы Сьюзан МакКалах, дачкі дзяржаўнага злачынцы Лі МакКалаха! Ужо аднаго гэтага дастаткова для таго, каб выклікаць паліцыю, але з-за павагі да вашага бацькі нумар два, вялікага Пола Адзінгтана, я абмяжуюся толькі вашым выключэннем!

— Як жа, вялікі! — хмыкнуў О'Хара, ідучы да будынка каледжа i пастрэльваючы па баках. — Педафіл, псіхапат і палюбоўнік паловы горада! Падумаць толькі, які гонар — паэтычны фэст непараўнальнай сволачы містара Адзінгтана ў сценах каледжа! Абмачыцца можна ад радасці!

Гільзы са звонам падалі на выкладзеную пліткай дарожку.

— ІІІто тут адбываецца?

— Твой вырадак заявіў, што нікаб зневажае жанчыну, мілы! Таму я і даў яму аплявуху!

— Але ж гэта сапраўды так! — Дэніэла душылі слёзы крыўды.

— Ахты, маленькі фашыст, зараз я ўзнагароджу цябе кухталём!

— Супакойся, мілы!.. Дэніэл, марш у камору!

— Але, тата...

— МАРІІІ у камору!

Схавацца ад куль не было дзе.

— Дваццаць два!

Фігуркі падалі, нібы збітыя шарам кеглі.

Бацька дасылаў грошы. Па-за ўсякім сумненнем, робячы гэта ўпотай ад Адзінгтана. Даведайся бацька нумар два пра фінансавую дапамогу, наступствы маглі быць сумнымі. Грошы прыйшліся як нельга дарэчы — першыя паўгода ў кафэ Дэніэл атрымліваў да смешнага мала.

— Дваццаць два!

Магазін хутка апусцеў. О'Хара змяніў яго і адцягнуў затвор. Сэрца рвалася з грудзей.

Сьюзан нагадвала яму маці.

Дабраўшыся да дзвярэй, О'Хара з усяе сілы ўдарыў па іх нагой.

Дажджом асыпалася шкло.

Кітайская ваза...

— Не супраціўляўся, а то будзе горш!

— Не падыходзьце да мяне, містар Адзінгтан! Вы п'яны! — перапалоханы да смерці Дэніэл адыходзіў, а бацька нумар два няўмольна насоўваўся.Яго штаны тапырыліся ў раёне пахвіны.

У Дэніэла не было ніякіх шанцаў адолець Адзінгтана — бацька нумар два быў амаль на фут вышэйшы за яго i цяжэйшы на сто фунтаў.

— Мне даўно варта было пазнаёміць цябе са сваім сябруком! — Пол Адзінгтан драпежна ашчэрыўся.

— Калі ласка, не падыходзьце!

— Заткніся, вырадак! Зараз я дам табе ўрок!

О'Хара адступаў да таго часу, пакуль не ўткнуўся спінай у сцяну. А Пол Адзінгтан з садысцкай усмешкай расшпільваў штаны.

Погляд Дэніэла замітусіўся па пакоі ў пошуках выйсця. Перад дзвярыма ляжала перакуленае камп'ютарнае крэсла, выскачыцьу акно перашкаджала шафа для адзення...

— Зараз мы з табой пацешымся! — Адзінгтан вызваліўся ад туфляў і штаноў, на чарзе былі майткі.

— Не трэба, я прашу вас!

— Яшчэ як трэба!

«Ніколі не здавайся! Толькі так можна перамагчы!», — нечакана ўспомніліся словы Сьюзан. I О'Хара зрабіў тое, чаго ніяк ад сябе не чакаў.

Вочы Пола Адзінгтана палезлі з арбіт, твар наліўся крывёй. Трымаючыся абедзвюма рукамі за адбітую мужчынскую годнасць, бацька нумар два кулём паваліўся на падлогу.

У вестыбюлі знаходзіўся пост аховы, аднак абодва ахоўнікі не сталі строіць з сябе герояў, а ратаваліся ўцёкамі.

— Больш няма мужчын, засталіся асобы!

Сысці з дому трэба было раней, але Дэніэлу бракавала духу на рашучы крок. Адбівалася выхаванне. Ды і пасля смерці Сьюзан ён ніяк не мог ачуняць.

— Я кахаю цябе, Сьюзан!

МакКалахусміхнулася і, натапырыўшы Дэніэлу валасы, сказала:

— Ты такі смешны, Дэн!

— Не, праўда!

Некалькі бясконца доўгіх імгненняў Сьюзан глядзела ў вочы О'Хары, а затым пацалавала яго ў шчаку.

Гэта было за чатыры дні да таго, як дзяўчыну збіў на машыне п'яны сенатар ад кіруючай партыі...

— Дваццаць два!

Забіваць аказалася лёгка. Ніякіх згрызот сумлення О'Хара не адчуваў. Яго жэрла полымя нянавісці.

Грукат самазараднай вінтоўкі гуляў пад скляпеннямі каледжа, нагадваючы перастук кастаньет. Кулі наскрозь прашывалі чалавечыя целы, крышылі цэглу і бетон, калолі дрэва, ператваралі ў пыл мармур.

— Дваццаць два!

О'Хара пераступіў забітага, мімаходам адзначыўшы, што гэта дэкан. Хабарнік атрымаў па заслу-

— Дваццаць два!

Даведаўшыся пра смерць Сьюзан, Дэніэл праплакаў увесь дзень. Бачачы стан сына, бацька ў пакой не заходзіў, а вось Пол Адзінгтан не прамінуўукалоць:

— Гэта ж трэба, як мы знерваваліся з-за смерці самкі!

— Ідзіце адсюль, містар Адзінгтан!

— Чорта з два! Хачу паглядзець на ідыёта, які аплаквае вагіну!

— Калі ласка!

— Ты яшчэ будзеш мне ўказваць, шчанюк!

Дэніэл уткнуў галаву ў падушку і заціснуў далонямі вушы. Больш за ўсё яму ў гэты момант хацелася памерці.

— Дваццаць два!Ствол вінтоўкі хадзіў па баках, косячы студэнтаў і выкладчыкаў, якія выскоквалі з аўдыторый. Сцены размалявалі чырвоныя рагі крыві, падобныя на карціны вар'ятаў-абстракцыяністаў.

Лекары знайшлі ў маці рак грудзей. Аперабельны, але ніхто не ўзяўся за скальпель — урад вырашыў адмовіцца ад траты грошай на «рэтраградаў». Эрыка працягнула яшчэ шэсць з паловай месяцаў.

— Дваццаць два!

Ад крыкаў і вінтовачнага стаката закладвала вушы, аднак О'Хара не звяртаў на гэта ніякай увагі.

— Гэтая пісала табе кожны тыдзень, але я спальваў яе лісты! — заявіў Пол Адзінгтан, стоячы ў дзвярах дзіцячага пакоя і гледзячы на зборы Дэніэла.

— Што?

— Я пераканаў Эндру, што так будзе лепш для нас усіх!

— Вы не маглі зрабіць так подла, містар Адзінгтан!

— Думаў, я дарую табе тое, што ты атручваў нам жыццё?

— Які ж вы падлюга!

— Вымятайся і назаўсёды забудзь дарогу ў гэты дом! Табе тут не рады!

Падлога была заліта крывёй. О'Хара ў думках пахваліў сябе за прадбачлівасць — каўчукавыя падэшвы па плітцы не слізгалі.

— Дваццаць два!

Пасля таго, як не стала маці i Сьюзан, О'Хара неаднаразова наведвалі думкі пра самагубства. Ён не бачыў сэнсу ў бездапаможным існаванні. I як толькі не звар'яцеў ад гора?

— Дваццаць два!

Усё змянілася ў той момант, калі Дэніэл убачыў у газеце паведамленне пра тое, што Пол Адзінгтан быў прызнаны паэтам года. О'Хару настолькі ўразіла крывадушнасць, што ў яго галаве нарадзіўся маніфест і ўзнікла жаданне спыніць свет, якія каціўся ў прорву.

Вінтоўку Дэніэл выкраў, калі ні бацькі, ні Пола Адзінгтана не было дома. Ключы ад уваходных дзвярэй, як і раней, ляжалі ў кішэні глінянага гнома, які стаяў каля ганка. Адной вінтоўкі хлопцу было мала, таму ён вырашыў здабыць яшчэ адзін «ствол». Работа ў кафэ мала чым адрознівалася ад катаргі, але Дэніэл не наракаў. У яго ўпершыню ў жыцці з'явілася мэта.

Некаторы час О'Хара баяўся таго, што бацька выявіць прапажу і заявіць на яго ў паліцыю, але месяцы ішлі, а нічога не адбывалася.

— Дваццаць два!

Дэніэл не дазваляў сабе скаціцца да банальнай пометы бацьку нумар два. Гэта было б дробна i зусім не кранала грамадства.

— Дваццаць два!

Як ні стараўся О'Хара кантраляваць расход боепрыпасаў, патроны скончыліся нашмат хутчэй, чым ён чакаў.

Ад душы вылаяўшыся, Дэніэл кінуў самазарадную вінтоўку і пацягнуў стрэльбу.

— Людзі — не болей чым бязмозгія лялькі, калі яны не ўмеюць думаць!

Адзіным мінусам стрэльбы з'яўляўся маленькі магазін — усяго на шэсць патронаў. Перазараджаць даводзілася часцей, але для таго, каб зваліць чалавека, хапала і аднаго стрэла.

Крок — стрэл.

Крок — стрэл.

О'Хара адчуваў ні з чым непараўнальнае пачуццё абсалютнай свабоды.

Крок — стрэл.

Крок — стрэл...

Вугальна-чорная форма байцоў падраздзялення спецыяльнага прызначэння паслужыла сігналам да спынення агню.

— Я не павінен дазволіць ім забіць сябе! — О'Хара адкінуў стрэльбу і падняў рукі.


4— 12 сакавіка 2014 года